У рэдакцыю працягваюць паступаць званкі і пісьмы, у якіх жыхары раёна зноў і зноў звяртаюцца да тэмы Вялікай Перамогі. Подробнее
На Гродзеншчыне адбыўся рэспубліканскі семінар па малочнай жывёлагадоўлі. Удзельнікі мерапрыемства наведалі сярод іншых раёнаў і Бераставіцкі. Яны пабывалі ў РУСП “Масаляны”. Подробнее
…Калі ехаць з Бераставіцы, то хата Соф’і Іванаўны Рудзік самая крайняя. Утульны інтэр’ер пакояў шыкоўна аздабляюць вязаныя бабай Зосяй – менавіта так называюць яе ў вёсцы Эймінаўцы – прыгожыя сурвэткі. “На днях узялася вязаць яшчэ адну: сумна, ведаеце, без работы, то во корпаюся пакрысе”, – тлумачыць. – Няхай будзе на памяць праўнукам, ды і так каму люблю падарыць.” Подробнее
У нашай краіне дзейнічае Рэспубліканская дзяржаўная праграма развіцця малочнай галіны сельскай гаспадаркі на 2010-2015 гады. Яна прызвана павялічыць выпуск каштоўнай сыравіны для задавальнення ўнутраных патрэб і павелічэння экспарту. Подробнее
Такі дэвіз сёлетняга тыдня імунізацыі (праводзіцца ў дзясяты раз), які па ініцыятыве Еўрапейскага рэгіянальнага бюро Сусветнай арганізацыі аховы здароўя пройдзе ў Беларусі, у тым ліку і на Брэстчыне, з 20 па 25 красавіка. Подробнее
З 13 красавіка на тэрыторыі краіны аб’яўлены штармавое папярэджанне і аранжавы ўзровень небяспекі ў сувязі са шквалістым ветрам. Яго скорасць гэтымі днямі дасягае 24 метраў у секунду. Подробнее
Зноў шуміць вясна, здзіўляючы свет сваёй адноўленай прыгажосцю, зноў нязменна прыходзіць да нас святая дата – 9 Мая. Сёлета – 70-ы раз. Усе школы раёна ўключыліся ў перадсвяточныя акцыі, арганізуюць мерапрыемствы з ўдзелам ветэранаў. Подробнее
У юбілейны 70-ы год Перамогі ветэраны Вялікай Айчыннай вайны ў цэнтры асаблівай увагі. Справа гонару ўдзячных нашчадкаў — дапамагчы ім, падзякаваць, падтрымаць. Не застаюцца ў баку ад гэтага прадпрыемствы, установы, грамадскія арганізацыі: апошнім часам іх прадстаўнікі прыходзяць у дамы і кватэры шаноўных ветэранаў з падарункамі і словамі віншавання. Подробнее
Разам з электрасувязістамі карэспандэнты «ЛВ» пабывалі па трох адрасах, каб пачуць успаміны ветэранаў вайны, іх голас – гэта голас гісторыі Подробнее
Дарагія нашы чытачы, у папярэднім нумары мы пачалі знаёміць вас з лялькамі-абярэгамі, якія ствараюць супрацоўнікі Чэрыкаўскага гісторыка-краязнаўчага музея. Спа-дзяёмся, што гэтая тэма зацікавіла вас і крыху аднесла ў мінулае. У гэтым выпуску мы пазнаёмім вас з лялькай-абярэгам — “Шчасце”. Подробнее
Прывычна сцвярджаем, што памяць — субстанцыя нематэрыяльная, да яе не дакрануцца, не патрымаць у руках, не змераць, не ўзважыць. Подробнее
Жыхар вёскі Каенеўцы Бераставіцкага раёна Уладзімір Яцэвіч (на здымку) працуе механізатарам у СВК імя Варанецкага. Чалавеку гэтаму 83 гады, а агульны стаж яго работы набліжаецца да шасцідзесяці гадоў. Подробнее
У Шчучыне прайшло рэспубліканскае мерапрыемства, прысвечанае 70-годдзю Вялікай Перамогі, арганізатарам якога выступіў цэнтральны савет дзяржаўна-грамадскага аб’яднання “ДТСААФ” Подробнее
З выставай сваіх вырабаў майстры Бераставіцкага Дома рамёстваў пабывалі на традыцыйным кірмашы “Казюкі-2015”. Подробнее
Работнікі аддзела па рабоце з моладдзю Бераставіцкага раённага Дома культуры сталі ініцыятарамі дабрачыннай акцыі «Дапамажы ветэрану», прысвечанай 70-й гадавіне Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Подробнее
Пасля шматгадовага перапынку СВК “Макраны” зноў пачаў вырошчваць бульбу Подробнее
13 красавіка Яніна Юралайц, якая ў школах Маларытчыны шмат гадоў выкладала нямецкую мову, прымала віншаванні з нагоды свайго 85-гадовага юбілею. Павіншаваць яе з гэтай датай прыйшлі многія, у тым ліку – Юлія Крэнь, намеснік начальніка аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама, Тамара Бурштын, старшыня райкама прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі, а таксама калегі з СШ № 2 і раённай гімназіі, былыя вучні… Подробнее
Прыехаўшы ў Беларусь, пакістанец Ул Хаг Анвар вельмі хутка і лёгка вывучыў рускую мову, прызвычаіўся да беларускага клімату, атрымаў бясплатную вышэйшую адукацыю і жаданую спецыяльнасць, ажаніўся, займеў сям’ю, знайшоў сваё месца на рынку працы. Подробнее
Вясной, як звычайна, паўсюдна наводзіцца парадак. На зямельных угоддзях, у населеных пунктах, у тым ліку і на ўласных падворках, прыдамавых тэрыторыях. Давялося не так даўно наведацца ў вёску Восава, якая з кожным днём набывае больш прывабны выгляд. Увяла ў курс справы старшыня Княгінінскага сельвыканкама Вольга Галко: Подробнее
Так называецца кніга, прысвечаная 70-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне. Подробнее
8 красавіка ў карціннай галерэі “Традыцыя” імя Германа Пранішнікава адбылося адкрыццё экспазіцыі твораў вялікага беларускага майстра жывапісу Гаўрыілы Вашчанкі пад назвай “Увекавечаныя Майстрам”. Гэта першая паўнацэнная выстава партрэтных твораў Гаўрыілы Харытонавіча. Подробнее
Велікодны канцэрт у каталіцкім моладзевым цэнтры сабраў больш за сто ўдзельнікаў. Подробнее
Дыплом у намінацыі “За яркі сцэнічны вобраз”, Ганаровую грамату за выразнае выкананне песні на беларускай мове і актыўны ўдзел у прапагандзе беларускага нацыянальнага майстэрства, а таксама падзяку за высокі выканаўчы узровень на конкурсе – усе гэтыя ўзнагароды Надзея Шчарбачэвіч атрымала на VI адкрытым конкурсе юных выканаўцаў эстраднай песні “Маладзічок-2015”. Подробнее
Увогуле назва “аніматар” – гэта далейшая рэалізацыя прафесіі, якая называецца “масавік-забаўляльнік”. Але мне больш падабаецца сучасны тэрмін, і не таму, што калька з лацінскай мовы “anima” – “жыццё”, а “animator” – той, што ажыццяўляе. Подробнее
На другі дзень Пасхі Велікодную службу ў храме Праабражэння Гасподня праводзіў нядаўна абраны епархіяльным архіерэем іераманах Парфірый, які ўзначаліў нанова створаную Лідскую епархію. Подробнее