20 верасня намеснік старшыні Гродзенскага аблвыканкама Алена Бубенчык правяла ў Навагрудку сустрэчу з членамі савета па развіцці прадпрымальніцтва і працоўнымі калектывамі ТАА «Навагрудская фабрыка спецадзення» і ААТ «БелКрэда». У ходзе сустрэч абмяркоўваліся пытанні эканомікі, інвестыцый, гандлю, жыцця людзей і развіцця горада. Подробнее
Уборка бульбы ў Навагрудскім раёне набірае абароты. Гэтыя работы распачаты ва ўсіх гаспадарках, якія займаюцца вырошчваннем дадзенай культуры. У гарачую для аграрыяў пару актывісты Навагрудскай раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі» становяцца актыўнымі ўдзельнікамі ўборачнай кампаніі. Подробнее
Пра нячыстых на руку службовых асоб народ склаў нямала прыказак. «Свая рука ўладыка: што хоча, тое і валачэ», «Грошы на тое і дадзены, каб былі скрадзены», «Зранку не ўзяў – увесь дзень прапаў». Але за кожным проціпраўным учынкам абавязкова следуе пакаранне. Як кажуць, «колькі вяровачцы ні віцца…». Подробнее
«Моладзь неабходна падтрымліваць», – гаворыць начальнік аддзела арганізацыйна-кадравай работы Навагрудскага райвыканкама Ірына БАЧЫНСКАЯ. – Кожны з нас калісьці быў маладым спецыялістам і ведае, як няпроста даюцца першыя крокі ў прафесіі. Дапамога на першым этапе станаўлення – асабліва важная. Подробнее
Людзі заўсёды шукалі занятак, ад якога атрымлівалі б задавальненне. Нехта вырашае заняцца калекцыяніраваннем, іншыя – творчасцю і г.д. Хобі, якое прыносіць заспакаенне і радасць, заўсёды суправаджала чалавека. Але нішто не заспакойвае так, як жывая прырода – лес, вадаём, спеў птушак… Усё гэта неад’емна, калі размова ідзе пра рыбалку. У старажытныя часы яна была неабходнасцю, спосабам пракарміць сваю сям’ю. Зараз жа рыбалка ўспрымаецца больш як адпачынак, хобі і спорт. Подробнее
20 верасня – Дзень здароўя школьнікаў. Прафілактыка парушэнняў зроку.З усіх органаў пачуццяў чалавека вочы лічацца самым каштоўным дарункам прыроды. Зрок дае людзям амаль 90% інфармацыі са знешняга наваколля. І кожны павінен разумець, як важна берагчы і захоўваць зрок. Страта зроку, асабліва ў дзіцячым узросце, – гэта трагедыя.Арганізм дзіцяці вельмі ўспрымальны да розных уздзеянняў, таму менавіта ў дзіцячым узросце развіццю зроку павінна ўдзяляцца асаблівая ўвага.– Рэгулярныя агляды афтальмолага дапамогуць захаваць зрок і папярэдзіць развіццё адхіленняў, – пераканана раённы ўрач афтальмолаг Святлана КАНДЫБА. – Але галоўнае – гэта правільная прафілактыка парушэнняў зроку, каб у будучым у дзяцей не ўзнікала ніякіх праблем з вачамі. Подробнее
12-14 верасня ў Навагрудскім раёне прайшло адкрытае першынство Беларускага фізкультурна-спартыўнага таварыства «Дынама» па летнім біятлоне. 100 спартсменаў Гродзенскай, Мінскай і Магілёўскай абласцей прымаў спартыўна-біятлонны комплекс у в. Сялец. Подробнее
Па восеньскім раскладзе ідуць работы на палях гаспадарак раёна – клопатаў у аграрыяў на фінішы сельскагаспадарчага года не змяншаецца. На палетках актыўна вядзецца ўборка адной з самых каштоўных і прыбытковых культур – цукровых буракоў. Сёлета пад салодкі корань у раёне адведзена 1845 гектараў. Подробнее
Калі памірае блізкі чалавек, родным даводзіцца вырашаць пытанні, звязаныя з прыняццем спадчыны. І можа здарыцца так, што людзі сутыкаюцца з неабходнасцю працягваць выплачваць узносы па крэдыце, які быў узяты спадчынадаўцам – асобай, чыю маёмасць вы атрымалі ў спадчыну. Подробнее
У апошні час больш частымі сталі выпадкі шпіталізацыі пацыентаў у рэанімацыйнае аддзяленне нашай бальніцы з дыягназам «востры інфаркт міякарда» ў познія тэрміны ад пачатку захворвання. Несвоечасовасць звароту па медыцынскую дапамогу ў выпадку ўзнікнення болю ў вобласці сэрца нясе ў сабе вялікую пагрозу – інваліднасць альбо нават смерць пацыента. Ранні зварот па дапамогу дазваляе выканаць усе неабходныя лячэбныя мерапрыемствы ў пэўныя тэрміны, што не толькі выратуе жыццё пацыента, але і дазволіць вярнуць яго да паўнацэннага жыцця. Подробнее