Налібацкае лясніцтва заўсёды адрознівалася сваімі высокімі вытворчымі паказчыкамі дзейнасці сярод іншых у раёне. У калектыве на чале з ляснічым Аляксандрам Малішэўскім – 25 чалавек, пад кантролем кожны майстарскі ўчастак і абход. У лясную гаспадарку Аляксандр Мікалаевіч прыйшоў у 2000 годзе, а з 2011 года, калі ён заступіў на пасаду ляснічага, вывучыў кожную дзялянку і кожнае дрэва. Сёлета А. Малішэўскі будзе ўдастоены знака «10 гадоў бездакорнай службы дзяржаўнай лясной ахове Рэспублікі Беларусь». Подробнее
Усё часцей у лясных масівах і на новых лясных дарогах можна ўбачыць сучасную лесагаспадарчую тэхніку. Дзякуючы абнаўленню машынна-трактарнага парка, тэхнічнаму пераўзбраенню, узрасла і прадукцыйнасць працы, знізіліся матэрыяльныя затраты на адзінку прадукцыі. Зараз у большасці на высечцы, вывазцы драўніны выкарыстоўваецца сучасная высокапрадукцыйная тэхніка. Чацвёрты месяц працуе шматаперацыйны харвестар «Амкадор 2551», работу якога ў лесе прадэманстраваў аператар Дзмітрый Савасцьянаў. Машына за лічаныя секунды валіць дрэва, абразае сукі і раскрыжоўвае драўніну па асартыменце. Подробнее
Каб пабываць і пазнаёміцца з работай дванаццаці лясніцтваў Навагрудскага лясгаса, дрэваапрацоўчага цэха, лесапункта, спатрэбіцца шмат часу. Але наведванне нават толькі часткі гэтых падраздзяленняў сведчыць пра тое, што лясгас не стаіць на месцы, настойліва і эфектыўна займаецца лесагаспадарчай і прамысловай вытворчасцю, дрэваапрацоўкай. Подробнее
Скажу шчыра: да нядаўняга часу я была ўпэўнена, што ў бібліятэку ходзяць толькі за кнігамі. Наведванне Навагрудскай гарадской дзіцячай бібліятэкі пераканала: не кнігамі адзінымі жыве ўстанова! Сёння гэта – сапраўдны культурны цэнтр, дзе можна не толькі чытаць, але і займацца ў гуртках, наведваць выстаўкі, гуляць у самыя розныя гульні (ад настольных да камп'ютарных), ляпіць, маляваць, сустракацца з сябрамі. Подробнее
Усім добра вядома, што ў цяперашні час ні адна сфера эканомікі не можа абысціся без будаўнічых і рамонтных работ. Значныя сумы сродкаў, у тым ліку бюджэтных, штогод выдзяляюцца на ажыццяўленне будаўнічай дзейнасці. Не дзіўна, што пільная ўвага да гэтай сферы эканомікі надаецца з боку правяраючых органаў, у тым ліку – камітэта дзяржкантролю. Подробнее
Дамашні пылавы клешч – шкоднік, які жыве з намі на адной жылплошчы. Разглядзець яго «ў твар» можна толькі пад мікраскопам альбо праз магутную лупу. Праблему для здароўя чалавека ўяўляюць экскрэменты насякомага, якіх ён за свае два месяцы жыцця выдзяляе ў 200 разоў больш, чым важыць сам. Ферменты, якія ў іх утрымліваюцца, здольны выклікаць прыступ астмы, ускладніць жыццё алергікам. Подробнее
Пры наяўнасці ва ўласнасці кватэры грамадзянін мае права здаць яе ў наём на працяглы тэрмін як цалкам, так і па пакоях, г.зн. прадастаўляць яе ў валоданне і карыстанне на падставе дагавора найму жылога памяшкання. Подробнее
Уступілі ў сілу новыя Ветэрынарна-санітарныя правілы прафілактыкі, дыягностыкі і ліквідацыі шаленства, зацверджаныя пастановай Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання ад 25.06.2018 г. №59. Подробнее
У гэтым годзе Навагрудскі аграрны каледж упершыню пачаў падрыхтоўку спецыялістаў па спецыяльнасці «ахова навакольнага асяроддзя і рацыянальнае выкарыстанне прыродных рэсурсаў». Дваццаць пяць тэхнікаў-тэхнолагаў, якія пачалі навучанне па новай і запатрабаванай спецыяльнасці, прыступяць да працы ў 2022 годзе. Подробнее
У новай рэдакцыі Правіл вядзення паляўнічай гаспадаркі і палявання (далей – Правілы палявання), зацверджаных Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 21.03.2018 г. № 112, скасавана адзнака аб выплаце дзяржаўнай пошліны за прадастаўленне права на паляванне ў картцы ўліку парушэнняў да дзяржаўнага пасведчання на права палявання. Подробнее