За вялікі асабісты ўклад у справу адраджэння і ўмацавання духоўных традыцый Навагрудчыны і рэалізацыю Пагаднення паміж Рэспублікай Беларусь і Беларускай Праваслаўнай Царквой у Навагрудскім раёне рашэннем Навагрудскага раённага выканаўчага камітэта і прэзідыума раённага Савета дэпутатаў благачынны цэркваў Навагрудскай акругі протаіерэй Анатолій Герасімук занесены ў Кнігу Славы Навагрудскага раёна. Адпаведнае пасведчанне айцец Анатолій атрымаў падчас урачыстага мітынгу да Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь. Подробнее
Зараз многія аддаюць перавагу пакетаванаму чаю. Наколькі ён карысны з пункту гледжання медыцыны? (З тэлефоннага запыту). Подробнее
– Для паспяховага лячэння мочакаменнай хваробы вельмі важна правільна харчавацца. Прадукты, якія прапануюцца пры розных відах мачавых камянёў, навукова абгрунтаваныя і іх эфектыўнасць даказана на практыцы, – гаворыць загадчык тэрапеўтычнага аддзяленя райпаліклінікі Л.А. ВЫСОЦКАЯ. Подробнее
У склад ламінарый (марскіх водарасцей) уваходзяць альгінаты, паўнавартасны бялок, поліцукарыды, вітаміны А, С, Д, Е, групы В, поліненасычаныя тлустыя кіслоты, макра- і мікраэлементы. Подробнее
Па інфармацыі экспертаў СААЗ, здароўе чалавека на 20% залежыць ад умоў навакольнага асяроддзя, на 10% – ад узроўню развіцця медыцынскай дапамогі, 20% абумоўлена спадчыннай схільнасцю да хвароб і 50% залежыць ад ладу жыцця чалавека. Гэта значыць, што больш за 50% фактараў – кіруемыя. Подробнее
— За пяць месяцаў бягучага года ў Навагрудскім раёне зарэгістравана 131 злачынства. Большасць з іх – крадзяжы, у тым ліку і са шматпавярховых дамоў. Як правіла, злодзея прывабліваюць веласіпеды, пакінутыя гаспадарамі ў пад’ездзе альбо на лесвічнай пляцоўцы, — звяртае ўвагу старшы інспектар па ахове грамадскага парадку аддзела аховы правапарадку і прафілактыкі міліцыі грамадскай бяспекі Навагрудскага РАУС Максім Урбан. Подробнее
Пра такіх, як Анатолій Канстанцінавіч Кулак, кажуць: чалавек справы. Усё сваё жыццё ён прысвяціў рабоце на Навагрудскай зямлі на карысць яе добраўпарадкавання і працвітання. Сваёй працавітасцю і вялікім вопытам работы на розных пасадах заслужыў павагу і аўтарытэт, а ўздыму па службовай лесвіцы спрыялі высокі прафесіяналізм, скрупулёзнасць, адказнасць, уменне арганізаваць работу людзей і любоў да выбранай прафесіі. Подробнее
Пасляваеннае пакаленне многія лічаць асаблівым. Сапраўды, у моцы духу, працаздольнасці і жыццястойкасці ім не адмовіш. Да гэтага пакалення належаць і жыхары вёскі Сланева Лідзія Іосіфаўна і Дзмітрый Дзмітрыевіч Сазановічы. На працягу 63 гадоў яны дзеляць усе радасці і горыч жыцця папалам. Многае за гэтыя гады імі перажыта, пройдзена… Подробнее
Трэцяя чарговая сесія раённага Савета дэпутатаў 28 склікання прайшла ў выязным фармаце. У рамках сесіі было разгледжана пытанне «Аб рабоце ўстановы аховы здароўя «Навагрудская цэнтральная раённая бальніца» па аказанні медыцынскай дапамогі насельніцтву Навагрудскага раёна». Подробнее
Амаль штодня ў сродках масавай інфармацыі друкуюцца паведамленні аб крадзяжах. Але ці многія задумваюцца, што справакаваць злачынства можна абыякавымі адносінамі да захаванасці сваёй маёмасці?! Подробнее