Падпісаннем важнага дакумента – Пісьма аб намерах завяршылася сустрэча прадстаўнікоў органаў улады Навагрудскага раёна і Польскага нацыянальнага фонду. Мэтай двухбаковага супрацоўніцтва, як сказана ў дакуменце, з’яўляецца сумесная і ўзгодненая рэалізацыя ідэі, ініцыяванай Генеральным консульствам Рэспублікі Польшча ў г. Гродне – мадэрнізацыя гістарычнага будынку (капліцы) ў былой сядзібе Чамброў і ўпарадкаванне прылеглай да яе тэрыторыі. Подробнее
Традыцыйная прэс-канферэнцыя старшыні Гродзенскага аблвыканкама Уладзіміра Краўцова прайшла 21 чэрвеня ў Ашмянах. У ходзе размовы кіраўніка вобласці з прадстаўнікамі сродкаў масавай інфармацыі былі закрануты актуальныя пытанні, звязаныя з развіццём Гродзеншчыны і Навагрудскага раёна ў прыватнасці. Подробнее
Ці прымаюць следчыя да разгляду ананімныя звароты? (З тэлефоннага запыту). Подробнее
З 13 па 15 чэрвеня Гродзенскім абласным упраўленнем Міністэрства па надзвычайных сітуацыях сумесна з галоўным упраўленнем адукацыі Гродзенскага аблвыканкама праведзены XIV абласны палявы злёт юных выратавальнікаў-пажарных «Выратавальнік 2018». Удзел у ім прынялі 19 каманд устаноў адукацыі Гродзенскай вобласці. Навагрудскі раён прадставіла каманда вучняў 9-10-х класаў сярэдняй школы №3 на чале з настаўнікамі Таццянай Сладкоўскай і Таццянай Рыжкевіч. Подробнее
На мінулым тыдні ў Навагрудскай гарадской спецыяльнай бібліятэцы для інвалідаў па зроку ў рамках мясцовай ініцыятывы «ПраСвятленне: паляпшэнне якасці жыцця сляпых і людзей са слабым зрокам у горадзе Навагрудку» праекта ЕС-ПРААН «Садзейнічанне развіццю на мясцовым узроўні ў Рэспубліцы Беларусь» прайшло пятае, завяршальнае мерапрыемства па рэалізацыі дадзенай мясцовай ініцыятывы – круглы стол «З клопатам аб сацыяльна неабароненых групах насельніцтва. Новыя віды паслуг устаноў культуры Навагрудскага раёна». Яго ўдзельнікамі сталі сляпыя і людзі са слабым зрокам, якія пражываюць у горадзе, а таксама работнікі арганізацый, якія займаюцца праблемамі інвалідаў, у прыватнасці, члены Навагрудскай раённай арганізацыі ГА «Беларускае таварыства інвалідаў па зроку» філіяла УП «Фільтр» ГА БелТіЗ і работнікі раённай бібліятэкі. Подробнее
Напярэдадні свята медыцынскіх работнікаў прыгожыя, усхваляваныя ўрачы, медсёстры, санітаркі, іх родныя і сябры сабраліся ў Цэнтры культуры і народнай творчасці, каб адзначыць сваё прафесійнае свята. Урачыстасць, якая па традыцыі была падрыхтавана сіламі саміх медыкаў, стала прыемным падарункам для ўсіх, кто сабраўся ў зале. Подробнее
Выязны рэспубліканскі семінар-вучоба «Дзень аховы працы» прайшоў 15 чэрвеня на базе Навагрудскага РУП ЖКГ. У цэнтры ўвагі ўдзельнікаў мерапрыемства – арганізацыя навучання і праверкі ведаў работнiкаў па пытаннях аховы працы, адпрацоўка дзеянняў персаналу па ліквідацыі аварыйнай сітуацыі, забеспячэнне патрабаванняў аховы працы падчас правядзення работ. Подробнее
У мінулы панядзелак дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Вольга Мікалаеўна Папко правяла прыём грамадзян у Навагрудскім райвыканкаме. Подробнее
Упаўнаважаны па справах рэлігій і нацыянальнасцей Рэспублікі Беларусь Леанід Паўлавіч Гуляка ў мінулую пятніцу наведаў Навагрудчыну. Подробнее
Камітэт дзяржаўнага кантролю звяртае ўвагу гаспадарчых суб’ектаў на неабходнасць захавання патрабаванняў Інструкцыі аб парадку вядзення касавых аперацый і парадку разлікаў наяўнымі грашовымі сродкамі ў беларускіх рублях на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, якая зацверджана пастановай Праўлення Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь ад 29 сакавіка 2011 года №107. Подробнее