У агульнай структуры медыцынскай установы ёсць асаблівае звяно – служба пералівання крыві, якая ажыццяўляе трансфузіялагічнае забеспячэнне кампанентамі крыві лячэбных падраздзяленняў. На сённяшні дзень донарская кроў з'яўляецца адзіным лячэбным сродкам, які немагчыма замяніць іншым лекавым прэпаратам. Донарская кроў, яе кампаненты і прэпараты з'яўляюцца, без перабольшання, нацыянальным здабыткам. Вось чаму донарства так важна для ўсіх нас. Подробнее
Аднымі з першых гэтымі словамі сустракаюць паяўленне на свет нованароджаных урачы неанатолагі. Менавіта на іх ускладзена важная і вельмі адказная функцыя – дапамагчы маленькаму чалавеку адаптавацца да новых, нязвыклых для яго абставін, ацаніць стан яго здароўя, выявіць адхіленні і паталогіі. Ад прафесіяналізму спецыяліста залежыць жыццё і здароўе немаўляці. Праца ўрача неанатолага складаная, бо дзіця яшчэ не можа растлумачыць, дзе і як баліць, а таксама пры лячэнні такіх маленькіх забараняецца выкарыстоўваць стандартныя прэпараты і метады, якія прымяняюцца для рэанімацыі дарослых. Подробнее
Кветкі, гармонія, жанчына, каханне – ёсць у гэтым штосьці падобнае і такое прыгожае. Сапраўды, самы прыгожы бізнес – кветкавы – часцей за ўсё ўзначальваюць выдатныя жанчыны, якія ўмеюць не толькі арганізаваць бездакорны сэрвіс, але і ствараць незвычайныя кампазіцыі і букеты. Адна з такіх жанчын – дырэктар прыватнага гандлёвага прадпрыемства «Кветкавы дом» Наталля Паўлаўна Ясюкевіч. Подробнее
Пытанне аб правах і абавязках маладых спецыялістаў абмяркоўваецца і ва ўстановах адукацыі, дзе праходзіць іх падрыхтоўка і навучанне, і ў арганізацыях, куды яны накіроўваюцца на працу па размеркаванні. У Рэспубліцы Беларусь дзейнічае шэраг нарматыўных прававых актаў, якія тычацца прававога становішча маладых спецыялістаў. Гэта Кодэкс Рэспублікі Беларусь аб адукацыі, Палажэнне аб парадку размеркавання, пераразмеркавання, накіравання на працу выпускнікоў, якія атрымалі паслявузаўскую, вышэйшую, сярэднюю спецыяльную або прафесійна-тэхнічную адукацыю і Палажэнне аб парадку кампенсацыі сродкаў, затрачаных дзяржавай на падрыхтоўку навуковага работніка вышэйшай кваліфікацыі, спецыяліста, рабочага, служачага, зацверджаныя пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 22.06.2011 №821. Подробнее
У 2017 годзе, студзені-сакавіку бягучага года ў Гродзенскай вобласці назіраецца рост актыўнасці знешняга гандлю як таварамі, так і паслугамі. Подробнее
Прашу растлумачыць, у якіх выпадках робiцца даплата да дапамогi па цяжарнасцi i родах? (З тэлефоннага запыту). Подробнее
Лета – гэта, як правіла, падарожжы, паркі і арэлі. Але ўсё задавальненне ад іх можа сапсаваць даволі распаўсюджаная праблема – укалыхванне. Гэты стан, кінетоз, з’яўляецца рэакцыяй вестыбулярнага апарата на манатоннае хістанне. Звычайна кінетоз праяўляецца млоснасцю, галаўным болем, зніжэннем ціску, парушэннем сардэчнага рытму. Асобы, схільныя да кінетозу, дрэнна пераносяць працяглыя марскія падарожжы і авіяпералёты. Прычым дрэннае самаадчуванне можа захоўвацца яшчэ некалькі гадзін і нават дзён пасля паездкі. Подробнее
На базе Навагрудскага раённага цэнтра карэкцыйна-развіццёвага навучання і рэабілітацыі функцыянуе летнік «Навагрудскiя праменьчыкi», у якім праходзяць аздараўленне дзесяць выхаванцаў цэнтра. Будні асаблівых дзяцей цікавыя і актыўныя. Адзін з такіх дзён быў прысвечаны сяброўству. Подробнее
Міхал Клеафас Агінскі — у гэтай велічнай асобе неверагодным чынам рэалізаваліся таленты пісьменніка, дыпламата, гісторыка, палітыка і кампазітара. Першыя крокі на музычнай ніве Міхал Клеафас зрабіў на радзіме, у Гузаве. Але далейшы лёс генія, самыя шматгранныя праяўленні яго таленту непарыўна звязаны з Залессем. Подробнее
Навагрудчына – край з самабытнай культурай і багатай гістарычнай спадчынай. І вельмі важна, каб сённяшняе пакаленне захавала пачуццё павагі да сваёй малой радзімы, з пашанай ставілася да мінулага роднай зямлі, ганарылася сваімі вядомымі землякамі. Галоўныя культурныя падзеі Года малой радзімы, развіццё спартыўнай і турыстычнай інфраструктуры на Навагрудчыне – у цэнтры нашай размовы са старшынёй Навагрудскага раённага выканаўчага камітэта А.М. МАРКЕВІЧАМ. Подробнее