Лета – доўгачаканая пара для школьнікаў. Аднак не заўсёды перыяд адпачынку бацькоў прыпадае на лета. Перад большасцю з іх паўстае пытанне аб тым, як арганізаваць летні адпачынак сваіх дзяцей. На сённяшні дзень найбольш зручны і для многіх адзіны выхад са становішча – гэта летні прышкольны лагер дзённага знаходжання дзяцей. Тут дзеці заўсёды знаходзяцца пад наглядам настаўнікаў, своечасова накормлены, заняты цікавымі справамі, а вечарам і ў выхадныя дні дзіця дома, у коле сям’і. Подробнее
У гэтым годзе ўпершыню на базе дзіцячага аздараўленчага лагера «Свіцязь» працаваў ваенна-патрыятычны лагер «Кадэт». Вывучаць ваеннае майстэрства і гісторыю роднага краю сёлета сабраліся 45 хлопчыкаў і дзяўчынак з кадэцкіх класаў СШ №7. Подробнее
Цікаўнасць і няведанне правіл бяспекі дзецьмі можа прывесці да свавольства з агнём, бяды на вадаёмах, розных надзвычайных сітуацый. Подробнее
Летняя пара ў самым разгары. Для кожнага з нас тры месяцы напоўнены сваімі клопатамі, уражаннямі і падзеямі. Адны падарожнічаюць, адпачываюць, іншыя прысвячаюць вольны час працы на дачным участку. Для студэнтаў і школьнікаў лета – гэта перапынак перад чарговым навучальным годам. Аднак адпачынак не павінен быць проста правядзеннем часу без карысці для сябе і навакольных. Змена дзейнасці, новыя знаёмствы, набыццё ўменняў і навыкаў, магчымасць зарабіць – усе гэтыя плюсы сумяшчае ў сабе праца ў студэнцкім атрадзе. Подробнее
У філіяле ўстановы адукацыі «Беларускі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт» «Навагрудскі гандлёва-эканамічны каледж» выбралі лепшага навучэнца года. Подробнее
Самае важнае для маладога спецыяліста любой прафесіі – добра працаўладкавацца і трапіць у добразычлівы калектыў. Маладому ўрачу-хірургу Аляксандру Бычэнку пашанцавала. Калектыў хірургічнага аддзялення Навагрудскай цэнтральнай раённай бальніцы сустрэў яго ветліва, малады спецыяліст адчувае падтрымку сваіх старэйшых калег, за што ім шчыра дзякуе. Подробнее
– Забеспячэнне вяршэнства права, законнасці і правапарадку, абарона правоў і законных інтарэсаў грамадзян і арганізацый, а таксама грамадскіх і дзяржаўных інтарэсаў – гэта толькі частка тых задач, якія стаяць перад работнікамі пракуратуры. А ўдзел пракурора ў судзе з'яўляецца важнай гарантыяй законнага і абгрунтаванага прыгавору, – пачынае размову пракурор Навагрудскага раёна Аляксандр Уладзіміравіч Шляжко. – Таму сумленнасць, прынцыповасць і прафесіяналізм – абавязковыя патрабаванні да кожнага работніка пракуратуры.Сам Аляксандр Уладзіміравіч гэтым крытэрыям адпавядае ў поўнай меры. Подробнее
Навучэнцы, студэнты, маладыя рабочыя – больш за 300 удзельнікаў сабраў у Мінску III Рэспубліканскі конкурс прафесійнага майстэрства WorldSkills Belarus-2018. Сёлета спаборніцтвы праводзіліся па 37 кампетэнцыях, у лік якіх упершыню была ўключана «Аграномія». Гэта новаўвядзенне дало магчымасць прадэманстраваць свае веды і ўменні навучэнцам і студэнтам адпаведнай спецыяльнасці ўстаноў сярэдняй спецыяльнай і вышэйшай адукацыі аграрнага профілю з усёй Беларусі. Сапраўднае прафесійнае майстэрства ў гэтай кампетэнцыі паказаў навучэнец трэцяга курса Навагрудскага дзяржаўнага аграрнага каледжа Дзяніс Мельнічук, які ў выніку і стаў у ёй пераможцам. Подробнее
– Летнія канікулы – доўгачаканая пара для дзяцей і падлеткаў. Школьныя падручнікі, урокі, раннія пад’ёмы адкладваюцца да восені. Аднак гэта не вызваляе дарослых ад адказнасці за бяспечную арганізацыю адпачынку сваіх дзяцей. Вельмі важна, каб канікулы не былі азмрочаны няшчасцямі і трагедыямі, – так пачаў размову з навучэнцамі і выкладчыкамі Навагрудскага аграрнага каледжа прадстаўнік абласной інфармацыйнай групы – намеснік начальніка ўпраўлення жыллёва-камунальнай гаспадаркі Гродзенскага аблвыканкама Уладзімір Кладкевіч. Подробнее
У Год малой радзімы ў Навагрудскім раёне з мэтай захавання гісторыі Навагрудчыны завяршаецца творчы конкурс міні-макетаў «Страчаная спадчына», які праходзіць пад эгідай арганізацый РГА «Белая Русь» і ГА «БРСМ». У 2019 годзе ў г. Навагрудку пройдуць маштабныя мерапрыемствы, прысвечаныя 975-годдзю з дня першага ўпамінання горада ў летапісах. Подробнее