Яна Мармыш, навучэнка Вензавецкага дзіцячага сада-сярэдняй школы, удзельніца і прызёр многіх абласных і рэспубліканскіх конкурсаў і фестываляў песні, па выніках 2015 года стала стыпендыяткай прэміі імя Аляксандра Дубко «За высокія дасягненні ў галіне культуры». Гэта ўзнагарода Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта штогод на конкурснай аснове прысуджаецца адораным навучэнцам Гродзеншчыны.
Якім быў шлях нашай зямлячкі да ўзнагароды? Ці плануе дзяўчына і надалей займацца вакалам на прафесійным узроўні? Пра гэта і іншае ў Яны Мармыш цікавілася карэспандэнтка газеты. Подробнее
Адборачны тур 11-га Міжепархіяльнага фестывалю-конкурсу «Слава ў вышніх Богу» сабраў прыхільнікаў праваслаўных духоўных песнапенняў у зале Дзятлаўскага цэнтра культуры і народнай творчасці. Подробнее
У Наваельнянскім сельсавеце адбыўся сельскі сход, у якім узялі ўдзел прадстаўнікі раённай і мясцовай улады, кіраўнікі сілавых ведамстваў раёна, суб’екты прафілактыкі, мясцовыя жыхары. Мэта такіх мерапрыемстваў – папярэджанне надзвычайных сітуацыі (у тым ліку, пажараў), прафілактыка злачыннасці, недапушчэнне алкагалізацыі насельніцтва. Невыпадкова месцам правядзення першага ў гэтым годзе сходу быў абраны гарпасёлак Наваельня: у новым годзе тут адбыўся пажар з гібеллю чалавека. Подробнее
Школьная пара. Школьнае сяброўства. Урокі і вясёлыя перапынкі, работа над заданнямі і праектамі. Усё гэта — адметнасць той пары дзяцінства і юнацтва, якая бывае ў жыцці толькі раз і ніколі не паўторыцца больш, хіба што нагадае пра яе фотаальбом са здымкамі. Подробнее
Ратаўнік – прафесія, служба ці лад жыцця і мыслення? Колькі гадзінаў у суткі працуе сапраўдны пажарны? На гэтыя пытанні дае адказ выпадак, які здарыўся нядаўна на Дзятлаўшчыне.
Малады пажарны Наваельнянскай пажарнай аварыйна-ратавальнай часці №14 Ігар Баравікоў у адзін адзень стаў вядомы на ўвесь раён – ён уратаваў жыццё чалавека на пажары ў Наваельні. Сітуацыя на першы погляд звычайная для службы супрацоўніка МНС, каб не адна акалічнасць: адбылося здарэнне ў выхадны для Ігара Ігаравіча дзень. Подробнее
Гледзячы на невысокую хударлявую Аляўціну Янушкевіч з медалямі, кубкам і дыпломам, не верыцца, што ўсе гэтыя ўзнагароды дзяўчына атрымала на спаборніцтвах па вольнай барацьбе. На першы погляд не скажаш нават, што яна — навучэнка 10 класа сярэдняй школы №3 горада Дзятлава, настолькі яна мініяцюрная. Подробнее
29 снежня ў актавай зале СШ №3 г. Дзятлава на навагодні ранішнік сабраліся лепшыя вучні школ раёна — пераможцы алімпіядаў, конкурсаў, спартыўных спаборніцтваў. У госці да іх завіталі старшыня Дзятлаўскага райвыканкама І. І. Крахмальчык, намеснік старшыні райвыканкама М. В. Мацюкевіч, намеснік начальніка аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама А. І. Жадзейка, галоўны спецыяліст аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама Т. П. Ваніслаўчык. Подробнее
Валоўнікі і Гернікі — вёскі-суседкі. Яднае іх невялікая адлегласць, этымалогія назваў. Абедзве маюць балцкае паходжанне. Яднае і лёс, які выпаў на долю гэтых вёсак: з некалі шматлюдных і шматгалосых яны ператварыліся ў амаль пустыя населеныя пункты. У Валоўніках сёння жывуць толькі тры жанчыны( яшчэ адна жанчына і яе сын — на бліжэйшым хутары), у Герніках — не нашмат больш вяскоўцаў. Подробнее
Каляды — свята надзеі, дабрыні, міласэрнасці. Гэтае свята збліжае людзей, дапамагае ім паверыць у цуды. Цуды і сапраўды здараюцца, калі побач ёсць надзейныя сябры, гатовыя падаць руку дапамогі. Подробнее
Электрычнасць не пабачыш і не пакратаеш, аднак жыццё без яе сёння не ўявіць. Так і мы з вамі часам не заўважаем працу энергетыкаў, а, між тым, яна выконваецца бесперапынна, ад яе часта залежыць дабрабыт, а то і жыццё людзей. Энергетык – увогуле асаблівая прафесія: кожны яе работнік, незалежна ад пасады, павінен быць бездакорным прафесіяналам, мець грунтоўныя веды ў сваёй галіне. Подробнее