Пераняўшы эстафету ад Слонімскага раёна, сёлета Дзятлаўшчына гасцінна прымала на сваёй зямлі ўдзельнікаў і гасцей абласнога фестывалю-кірмашу працаўнікоў вёскі “Дажынкі-2015”. Подробнее
Урачыстае мерапрыемства з нагоды 50-годдзя Дзятлаўскай дзіцячай школы мастацтваў напрыканцы мінулага тыдня сабрала ў гэтай навучальнай установе шмат гасцей. Яны прыйшлі павіншаваць цяперашні калектыў настаўнікаў, а таксама былых работнікаў школы з «залатым» юбілеем, пажадаць плённай працы на ніве эстэтычнага выхавання дзяцей, творчых поспехаў. Подробнее
На мінулым тыдні ў зале кінатэатра “Спадарожнік” у Дзятлаве адбылася ўрачыстасць, прымеркаваная да Дня работнікаў культуры. Шмат цёплых словаў, задушэўных песень гучала на гэтым мерапрыемстве. Удзельнікі свята не скупіліся на ўсмешкі і добры настрой, бо віншаваць даводзілася сваіх калегаў. Подробнее
Пра вынікі работы будаўнічага комплексу раёна ў 2011 – 2014 гадах і на працягу 6 месяцаў 2015 года расказвае намеснік старшыні райвыканкама Ю. Залеўскі Подробнее
Мерапрыемства з парадкам дня “Аб рабоце Данілавіцкага сельскага выканаўчага камітэта і сельскага Савета дэпутатаў па забеспячэнні развіцця сацыяльнай сферы, добраўпарадкаванні населеных пунктаў сельсавета” адбылося 29 верасня. Подробнее
На Дзятлаўшчыне падыходзіць да завяршэння трэці этап рэспубліканскай акцыі «У цэнтры ўвагі – дзеці!». Папярэдні, другі этап, скончыўся наведваннем дзіцячай бібліятэкі. Паколькі цеснае супрацоўніцтва паміж бібліятэчнымі работнікамі і ратаўнікамі наладжана ўжо даўно, візіт інспектара не стаў нечаканасцю. Подробнее
Пра вынікі сацыяльна-эканамічнага развіцця раёна ў 2011 – 2014 гадах і на працягу 5 месяцаў бягучага года расказвае намеснік старшыні райвыканкама А. Жыдко Подробнее
Паспяховае Казлоўшчынскае лясніцтва — гэта восем тысяч гектараў лясных угоддзяў на тэрыторыі двух адміністрацыйных раёнаў (Дзятлаўскага і Слонімскага) і амаль тры дзясяткі работнікаў, адданых сваёй справе. Іх кіраўнік — ляснічы Аляксей Уладзіміравіч Дубовік — расказвае, што вынікова працаваць калектыву дапамагае натхненне і любоў да прафесіі Подробнее
11-12 верасня ў Гродне прайшла XVII шматгаліновая выстава-кірмаш «Еўрарэгіён „Нёман-2015“. Урачыста адкрыў мерапрыемства і браў удзел у ім старшыня Гродзенскага аблвыканкама Уладзімір Краўцоў. Удзельнікамі выставы-кірмашу, сярод іншых раёнаў Гродзеншчыны, сталі і дзятлаўчане. Подробнее
Абнаўленне дзятлаўскага гарадскога кінатэатра “Спадарожнік” пачалося ў 2012 годзе. У 2012 – 2013 гадах былі заменены вокны, дзверы, зроблены дзве залы: танцавальная і для паказу кіно. З 2014 года ў фае кінатэатра пачаў працаваць бар. У апошнія паўтара года калектыў кінатэатра займаўся бягучым рамонтам: рамантаваў ганак, аздабляў тэрыторыю вакол будынка, рамантаваў сцяну ў танцавальнай зале. Подробнее