Духмяны пар не толькі цела, але і душу лечыць. Гэта выслоўе з’яўляецца для беларусаў неаспрэчнай нормай жыцця. І калі некаторыя жахары шматпавярховых дамоў прамянялі лёгкі пар на кватэрныя зручнасці, то для вяскоўцаў лазня па-ранейшаму застаецца душой паселішча, самым папулярным і наведвальным месцам. Подробнее
Значнай падзеяй у парафіяльным жыцці прыходу касцёла Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Дзятлаве стаў прыезд Біскупа Гродзенскай дыяцэзіі Аляксандра Кашкевіча. Подробнее
У Лідзе прайшоў занальны агляд-конкурс самадзейнай творчасці сярод падраздзяленняў Гродзенскага абласнога ўпраўлення МНС. Сёлета мерапрыемства было прымеркавана да 70-годдзя Вялікай Перамогі. Подробнее
Медыцына ці педагогіка, сельская гаспадарка ці прамысловасць? Якая з прафесій найбольш цікавая і перспектыўная, 23 мая высвятлялі юнакі і дзяўчаты, работнікі арганізацый і ўстановаў Дзятлаўшчыны ў першым раённым конкурсе “Малады спецыяліст ХХІ стагоддзя”. А журы вызначала самых творчых, таленавітых і неардынарных маладых спецыялістаў. Подробнее
У кожнай вёскі — сваё жыццё і свая гісторыя. Яна сугучная з летапісам астатніх падобных ёй населеных пунктаў і ў той жа час унікальная, адметная. І пачынаецца гэтая адметнасць з назвы, якую некалі далі пасёлку яго першыя насельнікі. Ішоў час, на змену аднаму пакаленню прыходзіла другое, а назвы вёсак заставаліся — як сведкі сівой даўніны. Подробнее
У межах Года моладзевага турызму 24 мая ў аграсядзібах па ўсёй Беларусі пройдзе Дзень адчыненых дзвярэй. Турысты, турыстычныя арганізацыі і СМІ змогуць наведаць гэтыя аб'екты і пазнаёміцца з магчымасцямі адпачынку ў беларускай вёсцы. Подробнее
Акцыя пад такой назвай штогод праходзіць у нашай краіне з красавіка па чэрвень. Адна з задач акцыі «Выбіраем студатрад» — інфармаванне маладых людзей аб магчымасцях працаўладкавання ў перыяд трэцяга працоўнага семестра. Подробнее
На прапаганду здаровага ладу жыцця, прафілактыку шкодных звычак скіраваны агульнарэспубліканскія акцыі «Беларусь супраць тытуню» і «Стоп — спайс!». На Дзятлаўшчыне ўдзел у акцыях узялі прадстаўнікі аддзела ўнутраных спраў райвыканкама, аддзела адукацыі, спорту і турызму, раённага камітэта ГА «БРСМ», медыцынскія работнікі. Подробнее
У Цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Дзятлаўскага раёна з ініцыятывы аддзялення першаснага прыёму інфармацыі, аналізу і прагназавання, сацыяльнай адаптацыі і рэабілітацыі прайшло святочнае мерапрыемства, прысвечанае сям'і і сямейным каштоўнасцям. Подробнее
Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, яго інспекцыі ў раёнах выступілі ў ліку арганізатараў майскай экалагічнай акцыі па ліквідацыі несанкцыянаваных звалак адходаў у лесапаркавых зонах Беларусі “Зробім-2015”. Подробнее