На ААТ «Дзятлаўскі сыраробны завод» прайшла прэзентацыя-дэгустацыя ўласнай прадукцыі. На сустрэчу былі запрошаны прадстаўнікі буйных гандлёвых сетак і cпажыўкааперацыі Гродзеншчыны. Подробнее
Юбілейную 70-ю гадавіну вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 70-годдзе Вялікай Перамогі народны хор “Ветэраны ў страі” сустрэў надзвычай актыўна. Калектыў, які налічвае сёння 25 удзельнікаў, паспеў за гэты час адзначыць юбілей існавання, абнавіць рэпертуар, стаць прызёрам конкурсу і нават пашыць новыя канцэртныя строі, набылі новыя інструменты. Падрабязней пра жыццё і планы “Ветэранаў у страі” карэспандэнтка газеты “Перамога” даведалася ў кіраўніка хора Таццяны Шостка. Подробнее
У межах Міжнароднага чэмпіянату сярод лесарубаў 12 чэрвеня на базе ДЛГУ “Дзятлаўскі лясгас” прайшлі спаборніцтвы па прафесійным майстэрстве вальшчыкаў лесу “Лесаруб-2015”. Сёлета яны праходзілі на базе Гезгалаўскага лясніцтва і вызначылі лепшых у сваёй прафесіі, тых, хто прадставіць Дзятлаўскі лясгас на абласных спаборніцтвах. Подробнее
Надышло лета, і адпускнікі ўсур’ёз задумаліся, дзе можна адносна танна і камфортна адпачыць. Егіпет або Турцыя сёлета даволі нятанныя, а адэскія пляжы нават затанна наведваць пакуль яшчэ боязна. Подробнее
Другі раз у Дзятлаве сёстры сястрынства у гонар святой Ксеніі Пецярбуржскай пры храме Прэабражэння Гасподня горада Дзятлава сумесна са святарамі Дзятлаўскага благачыння правялі акцыю «Свечка памяці», скіраваную на папярэджанне абортаў. Дэвізам акцыі, якая прайшла на плошчы 17 Верасня, сталі словы: «Абараняем, таму што любім». Подробнее
Не так шмат часу засталося да абласнога свята “Дажынкі”, якое сёлета пройдзе на Дзятлаўшчыне. Гэта відаць і па маштабах рамонтных работ, якія разгарнуліся ў раёне. На сёння толькі ў Дзятлаве можна налічыць каля дзесяці аб’ектаў рамонту і рэканструкцыі. Наведаем некаторыя з іх і даведаемся, як ідуць справы. Подробнее
Існуе меркаванне, што ў сілавых структурах павінны працаваць толькі мужчыны, але, як паказала практыка, яно памылковае. Подробнее
У рамках мерапрыемстваў да 70-годдзя Вялікай Перамогі ў Дзятлаўскім раённым цэнтры культуры і народнай творчасці адбылася канцэртная праграма артыстаў Гродзенскай абласной філармоніі. Перад дзятлаўчанамі выступілі салісты музычнага тэатра ў суправаджэнні эстрадна-сімфанічнага аркестра. Подробнее
Народныя песні ў выкананні спявачак са Студзераўшчыны вядомы не толькі на Дзятлаўшчыне, але і за яе межамі. Калектыў неаднаразова прымаў удзел у шэрагу культурных мерапрыемстваў — як абласных, так і рэспубліканскіх, знаёмячы іх гледачоў з аўтэнтычнымі песнямі дзятлаўскай зямлі — абрадавымі, вясельнымі, рэкруцкімі, жартоўнымі. Таксама студзераўшчынскія спявачкі з'яўляюцца захавальніцамі аўтэнтычных мясцовых народных абрадаў. Подробнее
Для Эвеліны Бародзіч захапленнем з'яўляецца маляванне. Цяпер дзяўчынка развівае свае мастацкія здольнасці ў Дзятлаўскай дзіцячай школе мастацтваў пад кіраўніцтвам Таццяны Станіславаўны Русінай і Жанны Вячаславаўны Лукашэні. Подробнее