Некалі Вікторыя КАНАПЛЁВА працавала ў банку. Была начальнікам аддзела і нядрэнна зарабляла. А потым пачула па радыё аб'яву: у SOS-Дзіцячую вёску набіраюцца апекуны. І зразумела, што трэба ехаць. З роднага Крычава перабралася ў Мар'іну Горку і вось ужо адзінаццаць гадоў працуе мамай. У яе працоўнай кніжцы так і запісана: «маці-выхавацель». Подробнее
Каля 600 сартоў вінаграду на поўначы краіны за апошнія 35 гадоў высадзіў на дачы пад Віцебскам Віктар Кухараў. А ў выніку ўласнай селекцыі падарыў свету каля 20 сартоў Подробнее
З пісьменнікам і музыкантам Віктарам Лупасіным мы сустрэліся ў адной з мінскіх кавярняў. Падчас інтэрв'ю ён паспеў выпіць адразу дзве порцыі соку, разжаваць некалькі кубікаў лёду і зрабіць мне шмат кампліментаў. Подробнее
Сезонны ўздым вострых рэспіраторных інфекцый і грыпу прыпадае ў нашай краіне, як правіла, на канец студзеня — пачатак лютага, аднак цягнуць з прышчэпкай абсалютна не варта, бо да таго часу ва ўсю разгуляюцца шматлікія рэспіраторныя інфекцыі, якіх і акрамя грыпу дастаткова. Своечасовая вакцынацыя здольна абараніць нас ад усіх гэтых непрыемнасцяў. І нават калі ўсё ж такі мы захварэем на грып або рэспіраторную інфекцыю, то перанясём іх у лёгкай форме. Подробнее
Хацеў бы пачаць з рытарычнага пытання: «А ці будзе калісьці кананізаваны Францішак Скарына?» Адказ на яго дасць толькі жыццё, прычым не за адзін-два гады, а на працягу найбліжэйшых дзесяцігоддзяў. Подробнее
Тэатр Нацый прадставіў у Мінску спектакль «Іванаў» паводле Чэхава: зорная трупа і адзіны паказ у рамках «ТЭАРТу» выклікалі ажыятаж. Подробнее
Казачная анімацыя і чароўнае дзіцячае кіно патрабуюць чароўных высілкаў і казачных сродкаў. Больш за тое — таленту. Сёння айчынны кінематограф, у тым ліку дзіцячы, пакідае шмат пытанняў — дзе беларускія сямейныя фільмы і мультфільмы? Алена Турава, рэжысёр папулярных дзіцячых фільмаў, пагадзілася развеяць міфы пра тое, хто павінен шукаць сродкі на кіно, як змянілася прафесія кінематаграфіста і чаму складана працаваць з дзецьмі-акцёрамі. Подробнее
Гэты двухпавярховы асабняк канца XVІІ стагоддзя — адзін з найстарэйшых будынкаў горада. На яго каванай металічнай агароджы вось ужо чацвёрты год вісіць замок — ідзе капрамонт Подробнее
Дыпламатычным стасункам Беларусі з Польшчай сёлета споўнілася дваццаць пяць гадоў. За чвэрць стагоддзя ў адносінах з суседняй краінай было ўсякае: ад напружанасці да пацяплення. Але сёння можна сказаць з упэўненасцю, што нават з нашым супярэчлівым гістарычным бэкграўндам сучаснасць мы імкнёмся будаваць па законах добрасуседства і ўзаемадзеяння. Пра надзённае — агульныя праекты, інвестыцыі і «чый Адам Міцкевіч?» — мы пагаварылі з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Польшчы ў Беларусі Конрадам Паўлікам. Подробнее
Славенскі настаўнік, які трэніруе жаночую нацыянальную зборную па гандболе, расказвае пра жыццё ў Беларусі. Подробнее