Як толькі ў нас з'яўляюцца лішнія грошы, то адразу ўзнікае пытанне, куды іх укласці, каб яны не згубіліся, а лепш — прынеслі нейкі дадатковы даход. У фінансістаў наконт гэтага прапаноў хапае. Але не ўсё так проста, бо тэндэнцыі мяняюцца. Як мяняюцца і ўмовы захоўвання грошай у банках. Сёння мы прапануем інфармацыю для разваг. Подробнее
Латвійскі рэжысёр Андрэйс Жагарс, прыцягненне да пастаноўкі замежных прафесіяналаў, правакацыйная рэпутацыя адной з найзнакаміцейшых опер, «фішка» ў інтэрпрэтацыі твора XІX стагоддзя, кеды і кава «to go» — сёлета Вялікі тэатр оперы і балета прыгожа абыграў адкрыццё сезона. 8 і 10 верасня на яго сцэне адбылася прэм'ера ўжо шостай для Вялікага «Травіяты» Джузэпэ Вердзі. Класічная гісторыя кахання паміж куртызанкай Віялетай, якая хварэе на сухоты, і звычайным — выдатным хіба што здольнасцю кахаць — маладым чалавекам Альфрэдам трапіла ў сучасны антураж. Тут галоўная гераіня хварэе на рак, персанажы носяць джынсы і пакутуюць на канапах сучаснага дызайну. Але гісторыя, з яе архаічнасцю, эмацыйнасцю і трагічнай канцоўкай, у гэтых сучасных інтэр'ерах трымаецца першапачатковых акцэнтаў, чаму і ўзнікае пытанне: ці асучаснівалася «Травіята» з нейкім сэнсам альбо толькі дзеля прыцягальнай «фішкі»? Подробнее
Разам з камандай праекта «Наперад у мінулае», што выходзіць па нядзелях у эфіры тэлеканала «Беларусь 3», традыцыйна вандруе і наш карэспандэнт. На працягу верасня выпускі праграмы расказваюць, як на Асіповіччыне, Калінкавіччыне ды ў Ельскім раёне спрадвек адзначалі вяселле і дажынкі. Часта ў жыцці беларусаў гэтыя ўрачыстасці суседнічалі і прыпадалі на канец лета — пачатак восені. Сёння згадваем самыя яркія моманты з гэтых вандровак. Подробнее
Сталкерам называюць чалавека, які наведвае і даследуе закінутыя месцы. Упершыню гэта слова было выкарыстана Аркадзем і Барысам Стругацкімі ў 1972 годзе ў аповесці «Пікнік на абочыне» і папулярызавана ў фільме Андрэя Таркоўскага «Сталкер». Цікавасць да такіх месцаў, асабліва сярод моладзі, актывізавалася пасля аварыі на ЧАЭС. Пра тое, што даюць чалавеку гэтыя падарожжы, са свайго вопыту расказаў знаўца закінутых месцаў Пётр Філон. Подробнее
Развіццё медыцыны абумовіла з'яўленне такога паняцця як сексуальнае здароўе. Адпаведна, можна гаварыць і аб нездароўі — сексуальных парушэннях або расстройствах. На працягу свайго жыцця кожны з нас — хто раней, хто з узростам — мае магчымасць даведацца, што гэта такое. Аб тым, чаму сексуальнае нездароўе настолькі распаўсюджанае і ці можна тут штосьці выправіць, расказвае ўрач-сексолаг-псіхатэрапеўт Мінскага гарадскога клінічнага псіхіятрычнага дыспансера Васіль ШЭЎЛЯКОЎ. Подробнее
«Новы Запавет Госпада нашага Іісуса Хрыста» — выданне з такой назвай было прэзентавана на Дні беларускага пісьменства ў Полацку. Гэта новы пераклад Свяшчэннага Пісання на беларускую мову. Зроблены ён Біблейскай камісіяй Беларускай праваслаўнай царквы. У склад камісіі ўвайшлі протаіерэй Сергій Гардун, кандыдат багаслоўя протаіерэй Аляксандр Пачопка, бакалаўр багаслоўя Іван Чарота, доктар філалагічных навук Уладзімір Васілевіч, кандыдат філалагічных навук Алесь Кароль і кандыдат багаслоўя Таццяна Матрунчык. Протаіерэй Сергій Гардун расказаў усе падрабязнасці стварэння такога важнага перакладу:
«Ідэя ўзнікла яшчэ ў канцы 1980-х гадоў — як толькі пачалася перабудова і стала можна святарам займацца такой сур'ёзнай творчасцю. Дагэтуль дзейнасць любой духоўнай асобы абмяжоўвалася сценамі храма і богаслужэннем. Да таго ж не было ўмоў для выдання: калі б мы зрабілі гэты пераклад 40—50 гадоў таму, яго б усё адно ніхто не выдаў. І толькі калі з'явілася перспектыва, што праца можа пабачыць свет, мы сталі працаваць. Подробнее
Бронзавы медаль на Алімпійскіх гульнях у Лондане. Яшчэ гадоў пяць таму краіна трыумфавала: адна з выхаванак айчыннай школы мастацкай гімнастыкі дастойна прадставіла сваю краіну на сусветным спаборніцтве. Але ў тым жа 2012-м спартсменка заявіла аб сканчэнні кар'еры. Подробнее
Штурм віцебскай ратушы ў сярэдзіне XVІІІ стагоддзя — малавядомы факт нават для гісторыкаў. Старшы навуковы супрацоўнік Навукова-тэхналагічнага парка БНТУ «Палітэхнік» Максім Макараў прапанаваў нашым чытачам першымі азнаёміцца з падрабязнасцямі гэтага эпізоду. Дакументы, якія выявіў ён, а таксама Аляксандр Доўнар і Андрэй Мацук, дазваляюць у падрабязнасцях зразумець што адбылося. Подробнее
Больш як 8 гадоў таму Мікіта Цэхановіч прыгледзеў на ўскрайку маляўнічай вёскі драўляную хатку. Купіў яе ўсяго за 300 долараў. І пераехаў жыць з Баранавіч у Горную Руту. «Я пачаў шукаць свой рай на зямлі яшчэ да знаёмства з Наташай. Памятаю, саджаў вось гэтыя кусцікі з думкамі, што мае дзеці зранку басанож будуць з дому выбягаць ды сваімі маленькімі пальчыкамі ягадкі рваць. Цяпер усё так і адбываецца». Подробнее
Трэці раз — гэта ўжо амаль закон: у рамках Дня пісьменства называюць творы лепшых айчынных пісьменнікаў. Сёлета ў конкурсе Нацыянальнай літаратурнай прэміі разглядалася каля 40 удзельнікаў, прадстаўнічае экспертнае журы чытала і прапускала ў фінал найлепшых. Усё дзеля таго, каб заахвоціць творцаў працаваць далей больш актыўна і плённа, — такое пажаданне прагучала ў вітанні Прэзідэнта Беларусі, якое зачытаў віцэ-прэм'ер Васіль Жарко: «… Мы зараз з'яўляемся сведкамі прызнання найлепшых твораў і іх аўтараў». Подробнее