Расширенный поиск

Текст
Период с
по
Язык + язык
Автор
Издание + издание
Рубрики + рубрика
Тэги + тэг
 
Превью изображения
Номер в PDF формате
Фотогалерея

Звязда

Всего публикаций: 10
  • Пажылыя змогуць жыць у замяшчальнай сям'і Святлана Бусько, Звязда 189 (28553) от 30 сентября 2017 02 октября 2017 13:41 Общество Беларуская

    Старасць бывае вельмі рознай, у тым ліку шчаслівай і не вельмі. Самы аптымальны варыянт для пажылога чалавека — гэта той выпадак, калі ён выгадаваў добрых дзяцей і яны жывуць дзесьці непадалёк. Але так бывае не заўсёды. Дзеці часта пакідаюць роднае гняздо і з'язджаюць жыць у іншы горад ці нават іншую краіну. Подробнее

  • А што кажа працоўнае права? Святлана Бусько, Звязда 188 (28552) от 29 сентября 2017 29 сентября 2017 16:16 Общество Беларуская

    Заканадаўства ахоўвае права работніка на адпачынак, нават калі ён не жадае гэтым правам скарыстацца.

    У рэдакцыі «Звязды» прайшла прамая лінія, прысвечаная «пенсійным пытанням» Подробнее

  • За тыдзень бывае 50 аперацый. Малады хірург — пра асаблівасці работы Наталля Лубнеўская, Звязда 187 (28551) от 28 сентября 2017 29 сентября 2017 15:29 Здоровье Беларуская

    На першых курсах медуніверсіта большасць студэнтаў хоча стаць хірургамі. Але рамантыка хутка разбіваецца аб рэальнасць. Калі пачынаюцца спецыялізаваныя прадметы і практыка за аперацыйным сталом, многія перадумваюць. Подробнее

  • 25 гадоў таму быў адроджаны Свята-Раство-Багародзічны жаночы манастыр Маргарыта Ушкевіч, Звязда 186 (28550) от 27 сентября 2017 27 сентября 2017 09:38 Культура Беларуская

    Урачыстую літургію ў гонар гэтай даты ўзначаліў Мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі. А напярэдадні тут сустрэлі цудадзейную святыню — спіс іконы Жыровіцкай Божай Маці, які прыбыў з Жыровіцкага манастыра. Подробнее

  • Кнігу Юдзіф у мініяцюры выдалі ў Азербайджане Ксенія ВЯДЗМЕДЗЬ, Звязда 185 (28549) от 26 сентября 2017 27 сентября 2017 09:35 Культура Беларуская

    Кнігу Юдзіф у мініяцюры выдала Зарыфа Салахава, вядомы грамадскі дзеяч і заслужаны дзеяч культуры Азербайджана, стваральнік і заснавальнік Музея мініяцюрнай кнігі ў горадзе Баку. Выданне прадставілі ў мінскай кнігарні «Светач». Подробнее

  • Чым філарманічныя музыканты заваёўваюць слухача? Маргарыта Дзяхцяр, Звязда 184 (28548) от 23 сентября 2017 25 сентября 2017 09:17 Культура Беларуская

    Тыдзень таму Беларуская дзяржаўная філармонія распачала новы сезон, які стаў васьмідзясятым у яе гісторыі. Але, па прызнанні саміх музыкантаў, сёлетнія канцэрты якасна не будуць адрознівацца ад мінулых, бо кожны год у філармоніі — святочны, а кампазітары і выканаўцы падчас кожнага выступлення шукаюць самы кароткі шлях да свайго слухача. Подробнее

  • Акцёр і рэжысёр Ігар Сігоў пра Галівуд, тэатр і Понція Пілата Маргарыта Дзяхцяр, Звязда 183 (28547) от 22 сентября 2017 22 сентября 2017 12:23 Культура Беларуская

    Тэатр і кіно — з'явы хоць і падобныя, але ў такой жа ступені розныя. Для акцёраў гэта не перашкода: тэатральныя артысты лёгка пераходзяць у кінематограф і наадварот. Іншая справа — ці атрымаецца ў іх дасягнуць на іншай пляцоўцы такога ж поспеху, як на сваёй? У Ігара Сігова гэта атрымалася: акцёра ведаюць па ролях у тэлесерыялах і кінафільмах, у спектаклях «Адвечная песня», «Чайка» ды дзясятку іншых, па ўласных пастаноўках у якасці рэжысёра, былога дырэктара РТБД, а яшчэ — як першага беларускага кінаакцёра, якому давялося ўбачыць на ўласныя вочы знакамітую цырымонію «Оскар». Подробнее

  • Не выбірай жонку ў агародзе, а шукай у карагодзе Надзея Дрындрожык, Звязда 182 (28546) от 21 сентября 2017 21 сентября 2017 13:21 Культура Беларуская

    Фалькларыст і этнахарэограф Сяргей Выскварка ведае, што кажа. Сам выбраў жонку падчас полькі. «Быў неяк тамадой на вяселлі, Валіна сяброўка выходзіла замуж. Колькі сябе памятаю, вельмі любіў танцаваць. Як зайграюць польку, дык аж душа трымціць, так хочацца кінуцца ў скокі. Дык вось, на тым вяселлі адна прыгажуня запрасіла мяне на танец. Але скакала яна цяжка, як ступа. Так у вёсцы казалі, пра дзяўчыну, якая не ўмее ў танцы падладзіцца, падпарадкавацца. Праз нейкі час гарманіст зноў зайграў польку, гляджу — тая прыгажуня ідзе ў мой бок. Танцаваць мне з ёй ужо не хацелася. Я адвярнуўся і схапіў першую, якая побач стаяла. Гэта была Валя. Яна танцавала вельмі лёгенька. Вось так і «станцаваліся» на ўсё жыццё». Гэта было 15 лютага, а праз год — 14 лютага — у іх ужо нарадзіўся Арцём. Яшчэ праз 7 гадоў — Арынка. Подробнее

  • Ці ўсім быць вундэркіндамі? Ірына Сідарок, Звязда 181 (28545) от 20 сентября 2017 21 сентября 2017 08:59 Общество Беларуская

    Не здзіўляйцеся, але афрыканцы да двух гадоў інтэлектуальна лепш развітыя, чым іх равеснікі ў еўрапейскіх краінах. Гэта тлумачыцца тым, што на гарачым кантыненце мамы, як правіла, паўсюдна носяць малых пры сабе, і немаўляты пастаянна ўспрымаюць наваколле, што дапамагае ім хутка развівацца. Пасля маленькія еўрапейцы абганяюць афрыканцаў у развіцці, бо пачынаюць адукоўвацца. Такі цікавы факт паказалі даследаванні вучоных. Здаецца, гэта павінна стымуляваць сучасных бацькоў пачынаць развіваць немаўлят ледзьве не з пялюшак, і чым большая нагрузка — тым лепш. Але не ўсё так проста. У раннім узросце (ад паўгода да трох) з дзецьмі трэба займацца толькі тым, што яны здольны ўспрыняць і зразумець, інакш атрымаецца не развіццё, а дрэсіроўка, якая праз гады нічым добрым не адгукнецца. Подробнее