Кожны працоўны дзень начальніка швейнай вытворчасці КУП “Бярэзінскі РКБА” Наталлі Мікалаеўны Піскун пачынаецца з планёркі ў кіраўніка, дзе перад спецыялістамі прадпрыемства ставяцца задачы, абмяркоўваюцца актуальныя пытанні і сумесна знаходзяцца шляхі выхаду са складаных сітуацый. Подробнее
У рамках тыдня фінансавай граматнасці дзяцей і моладзі “Global Money Week”, які праводзіўся ў Рэспубліцы Беларусь з 12 па 18 сакавіка, спецыялісты цэнтра банкаўскіх паслуг №507 г. Беразіно Рэгіянальнай дырэкцыі па Мінскай вобласці ААТ “Белаграпрамбанк”, як актыўныя ўдзельнікі акцыі, знаёмілі школьнікаў з асновамі фінансавай граматнасці. Подробнее
Іван Іванавіч Надумовіч – адзін з паважаных і аўтарытэтных педагогаў дзяржаўнай установы адукацыі “Бярэзінская дзіцячая школа мастацтваў”. Тут ён працуе настаўнікам па класе гітары з 1982 года. Цяжка падлічыць, колькі бярэзінскіх юнакоў і дзяўчат за амаль 4 дзесяцігоддзі ён навучыў іграць на гітары, каму даў шчаслівую пуцёўку ў дарослае жыццё. Подробнее
У сельскагаспадарчых прадпрыемствах раёна напярэдадні пасяўной кампаніі завяршыўся традыцыйны агляд тэхнікі. Па яго выніках у ліку лепшых гаспадарак названа і ААТ “Брадзец”, дзе ўжо сёння поўнасцю гатовы да палявых работ. Подробнее
Пераможцаў і ўдзельнікаў раённага этапу рэспубліканскага конкурсу на лепшы дзіцячы малюнак на экалагічную тэматыку з ліку вучняў ДУА “Пачатковая школа №1 горада Беразіно” віталі на ўрачыстай цырымоніі ўзнагароджання ў мінулую сераду. Подробнее
Сакавіцкі Адзіны дзень інфармавання насельніцтва. Адна з тэм размовы – аб’яўлены сёлета Год малой радзімы Подробнее
На сустрэчу ў калектыў Бярэзінскага вузла электрасувязі на гэты раз завіталі не толькі прадстаўнікі раёна – інфармацыйна-прапагандысцкая група намесніка старшыні райвыканкама С.Л. Бабуры, але і дырэктар Мінскага філіяла РУП “Белтэлекам” Ю.М. Петручэня. Размова тут пачалася з тэмы пажарнай бяспекі, пра што расказаў намеснік начальніка раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях С.П. Яроцкі. Подробнее
Адбылася сустрэча з працоўным калектывам ДУ “Бярэзінскі раённы цэнтр культуры”. Адна з тэм – “Аб папярэджванні пажараў і надзвычайных сітуацый у жылым фондзе і прыродных экасістэмах Мінскай вобласці”. Подробнее
Пад гэтым дэвізам у ходзе акцыі ”Сябруем з законам” аб’ядналі свае намаганні члены пярвічнай арганізацыі “БРСМ” раённага аддзела ўнутраных спраў і раённага камітэта ГА “БРСМ”. Яны выбралі самую дзейсную форму прафілактыкі супрацьпраўных дзеянняў — запрасілі падлеткаў, якія стаяць на розных відах уліку, у склад сваёй валейбольнай каманды, каб разам згуляць з дзяўчатамі з бярэзінскай гімназіі пад кіраўніцтвам трэнера Мікалая Мікалаевіча Міхалёва. Подробнее
Памяркоўнай называе сабе галоўны эканаміст КУП «Бярэзінскі РКБА» Кацярына Вяргейчык. Тут яна працуе другі год і нават сумяшчае пасаду галоўнага бухгалтара. Становішча непрыбытковага раённага прадпрыемства, якое стала яе першым месцам працы, маладога спецыяліста ніяк не палохае. Подробнее