Нядаўна Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь А.Р. Лукашэнка ўручыў загадчыцы Паплаўскага фельчарска-акушэрскага пункта Тамары Генадзьеўне САМЕЦ высокую дзяржаўную ўзнагароду – медаль “За працоўныя заслугі”. Подробнее
2 красавіка мы адзначаем Дзень яднання народаў Беларусі і Расіі. Свята даволі маладое. У гэты дзень у 1996 годзе прэзідэнты дзвюх краін падпісалі дагавор “Аб утварэнні згуртавання Расіі і Беларусі”. Дакумент даў штуршок працэсу больш цеснай інтэграцыі. Роўна праз год у гэты ж дзень быў падпісаны Дагавор аб Саюзе Беларусі і Расіі. Дакумент, які не дазволіў канчаткова разысціся двум блізкім, брацкім народам па розных берагах пасля развалу СССР. Асноўная мэта саюзнай дзяржавы – стварэнне адзінай эканамічнай прасторы, бяспекі, узгодненая знешняя палітыка. Подробнее
Чарговае пасяджэнне савета грамадскага пункта аховы правапарадку адбылося ў Бярэзінскім сельвыканкаме на мінулым тыдні. Растлумачальная гутарка з вяскоўцамі – парушальнікамі парадку вялася з удзелам пракурора Бярэзінскага раёна Уладзіміра Уладзіміравіча Галянкова, намесніка начальніка РАУС — начальніка міліцыі грамадскай бяспекі Паўла Віктаравіча Шышкевіча, урача- нарколага-псіхіятра Вольгі Дзмітрыеўны Жукоўскай, інспектара РАНС Вольгі Мікалаеўны Данэйка. Подробнее
Прадэманстраваць кулінарнае майстэрства запрасіў ветэранаў працы сталічнага рэгіёна конкурс “Бабуліны прысмакі-2018”, які праводзіўся ўпершыню і быў прымеркаваны да Году малой Радзімы. Гонар Бярэзіншчыны абараняла Марыя Антонаўна Умінская. Для жанчыны ўдзел у падобных мерапрыемствах стаў дэбютным, але яе выступленне атрымала высокую ацэнку журы і прынесла Ганаровую грамату Мінскай абласной арганізацыі ветэранаў за другое месца ў намінацыі “Салаты і закускі”. Подробнее
На жаль, стан ветэранаў і ўдзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны такі, што не заўсёды магчыма сустрэцца з імі ў канкрэтны час. Таму працягваюцца ўручэнні салдатам вайны юбілейных медалёў “100 год Узброеным Сілам Рэспублікі Беларусь”. Подробнее
Галоўнай дзеючай асобай на сяўбе-2018 у ААТ “Месціна” ўжо не першы год стане Уладзімір Мікалаевіч Смольскі. Подробнее
У мінулую пятніцу у Бярэзінскім раённым цэнтры культуры адбылося свята дзіцячай кнігі “Кніга – мой спадарожнік, мой сябар!”, якое сабрала ў глядзельнай зале юных аматараў кнігі, самых актыўных чытачоў Бярэзіншчыны. Подробнее
“Кірмаш вакансій” у чарговы раз запрасіў непрацуючых грамадзян раё-на ў сектар занятасці. Мерапрыемства праводзілася з удзелам начальніка сектара Святланы Уладзіміраўны Сайкоўскай і галоўнага спецыяліста Людмілы Пятроўны Філіповіч. Подробнее
Гаспадаркі раёна гатовы да пачатку веснавой пасяўной кампаніі. Што пацвердзілі не толькі вынікі нядаўна праведзенага штогадовага агляду тэхнікі. Пра гэта ішла гаворка і падчас правядзення на базе ААТ “Бярэзінскі” раённага семінара з кіраўнікамі і спецыялістамі сельгаспрадпрыемстваў па ахове працы на тэму “Бяспечная праца – залог пасяўной кампаніі2018”. Подробнее
Наша ўяўленне аб структуры жыллёва-камунальнай гаспадаркі складваецца з яе шматлікіх паслуг, якія, у сваю чаргу, аб’ядноўваюцца ў адну вялікую справу. Справу не проста важную, яна жыццёва неабходная Подробнее