Большасць з нас прывыкла жыць клопатамі і праблемамі сённяшняга дня, а веды пра мінулае сваёй краіны і роднага краю часцей за ўсё абмяжоўваюцца атрыманымі ў час вучобы ў школе звесткамі з падручнікаў па гісторыі. Толькі на старонках тых кніг няма асобнай інфармацыі пра Бярэзіншчыну. Як жа і чым запоўніць гэты прабел, данесці цікавыя дадзеныя пра нашы адметныя факты і падзеі, ці патрэбна такая інфармацыя наогул? Вынікам разваг старшыні клуба ветэранаў педагагічнай дзейнасці “Сустрэчы” М.А. Булойчык на гэтую тэму стаў наладжаны для членаў клуба вечар пад назвай “Беразіно – горад родны”. Подробнее
“Бой забруджванню пластыкам” – пад такім дэвізам пройдзе чарговы Дзень навакольнага асяроддзя, які ва ўсім свеце традыцыйна адзначаць 5 чэрвеня. Тэматычны слоган абраны арганізатарамі невыпадкова. Такім чынам яны заклікаюць людзей прыйсці на дапамогу нашай зялёнай планеце і сумеснымі намаганнямі знізіць выкарыстанне аднаразовага пластыка, які забруджвае навакольнае асяроддзе і пагражае здароўю людзей. Подробнее
На днях прайшоў справаздачны сход Бярэзінскай раённай арганізацыі таварыства інвалідаў па зроку за перыяд з мая 2017 па май 2018 года. Традыцыйна, з дакладам выступіла старшыня Таццяна Аляксееўна Кліменка. Подробнее
Тройца альбо Сёмуха — адно з самых любімых свят ці не кожнага з нас. У вёсцы Новіны каторы год запар у гэты дзень праводзяць абрад “Ваджэнне куста”. Ён з’яўляецца яркай рэгіянальнай адметнасцю траецкага свята. Подробнее
Большасць з нас прывыкла жыць клопатамі і праблемамі сённяшняга дня, а веды пра мінулае сваёй краіны і роднага краю часцей за ўсё абмяжоўваюцца атрыманымі ў час вучобы ў школе звесткамі з падручнікаў па гісторыі. Толькі на старонках тых кніг няма асобнай інфармацыі пра Бярэзіншчыну. Як жа і чым запоўніць гэты прабел, данесці цікавыя дадзеныя пра нашы адметныя факты і падзеі, ці патрэбна такая інфармацыя наогул? Вынікам разваг старшыні клуба ветэранаў педагагічнай дзейнасці “Сустрэчы” М.А. Булойчык на гэтую тэму стаў наладжаны для членаў клуба вечар пад назвай “Беразіно – горад родны”. Подробнее
Сям’я – кроўныя сваякі. Але ў жыцці часта здараецца так, што зусім чужыя дзеці становяцца самымі блізкімі і дарагімі. Чужымі, але роднымі. Гэта добра ведае шматдзетная маці, матуля-выхавацель, прыгожая жанчына з добрай душой, сапраўды, майстар на ўсе рукі Любоў Уладзіміраўна Красёва. Зараз у яе на выхаванні знахо-дзяцца трое дзяцей – Арцём, Наталля і Алег. А да гэтага… Подробнее
Прафесійнае свята медсясцёр традыцыйна адзначаюць 12 мая. Справу Флорэнс Найцінгейл, арганізатара і кіраўніка службы сясцёр міласэрнасці падчас Крымскай вайны (1853-1856), сёння працягвае велізарная колькасць людзей у белых халатах. Іх прызначэнне, прызванне, любімая работа — дапамагаць людзям. Сярод такіх і рэнтгеналабарант Бярэзінскай ЦРБ Наталля Міхайлаўна САЛОДКАЯ. Менавіта яна да Дня медыцынскай сястры за добрасумленную, плённую працу ўзнагароджана Ганаровай граматай галоўнага ўпраўлення аховы здароўя Мінаблвыканкама. Подробнее
У аўторак, 8 мая, гарадскі стадыён збіраў удзельнікаў чарговага велапрабегу, прысвечанага Дню Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне.
Гэта традыцыйнае святочнае мерапрыемства з кожным годам пашырае свае межы, павялічваючы колькасць удзельнікаў. Кожны з іх разумее, што гэта дата напоўнена асаблівым сэнсам, гэта свяшчэнная памяць аб загінуўшых у час баявых дзеянняў за наш светлы сённяшні дзень, нашу мірную спакойную будучыню.У аўторак, 8 мая, гарадскі стадыён збіраў удзельнікаў чарговага велапрабегу, прысвечанага Дню Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне.
Гэта традыцыйнае святочнае мерапрыемства з кожным годам пашырае свае межы, павялічваючы колькасць удзельнікаў. Кожны з іх разумее, што гэта дата напоўнена асаблівым сэнсам, гэта свяшчэнная памяць аб загінуўшых у час баявых дзеянняў за наш светлы сённяшні дзень, нашу мірную спакойную будучыню. Подробнее
Мітынг, прысвечаны 73-й гадавіне Вялікай Перамогі савецкага народа над нямецка-фашысцкімі захопнікамі, адбыўся ў аграгарадку Паплавы каля помніка загінуўшым героям, якія падарылі нам мірнае жыццё. Подробнее
Шчымлівае і адначасова радаснае пачуццё агортвае напярэдадні 9 Мая – аднаго з галоўных і значных свят у нашай краіне. У гэты светлы і сонечны вясновы дзень мы дзякуем ветэранам за Вялікую Перамогу, аддаём даніну павагі і ўшаноўваем памяць пра тых, хто да апошняй кроплі крыві змагаўся за нашу будучыню. Подробнее