22 чэрвеня, у пятніцу, на базе турыстычнага цэнтра “Юнацтва” ў вёсцы Жорнаўка, стартуе раённы злёт турыстаў. Тры дні аматараў здаровага і карыснага адпачынку на свежым паветры з розных арганізацый і ўстаноў раёна чакае насычаная культурная і спартыўная праграма. Яна складаецца не толькі з даўно вядомых і ўпадабаных бярэзінскімі турыстамі выпрабаванняў “Візітоўка”, камандных гульняў па валейболе, міні-футболе, але і спаборніцтваў па пешым, водным, веласіпедным турызме і трыятлоне. Подробнее
Вясёлы і залівісты “спеў” гармоніка можна было пачуць на мехдварах некаторых гаспадарак у панядзелак, 18 чэрвеня. Менавіта ў гэты дзень старшыня раённага камітэта прафсаюза АПК Валянціна Анатольеўна Козел, галоўны спецыяліст аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Таццяна Валянцінаўна Бурая і знакаміты бярэзінскі музыка Міхаіл Аляксандравіч Папруга адправіліся ў названыя гаспадаркі, каб ва ўрачыстых абставінах ушанаваць лідараў корманарыхтоўчай кампаніі. Подробнее
У рамках Года малой радзімы і з нагоды 80-годдзя Мінскай вобласці на базе Бярэзінскай раённай бібліятэкі 5 чэрвеня адкрылася выстава архіўных фотаздымкаў “Міншчына: учора, сёння і заўтра”. Арганізатары яе – галоўнае ўпраўленне ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Мінаблвыканкама, аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Бярэзінскага райвыканкама і Бярэзінская раённая цэнтральная бібліятэка. Подробнее
Па прагнозе сіноптыкаў, на наступную дэкаду на Бярэзіншчыну дождж можа “завітаць” (гэта ж усяго прагноз!) толькі ў наступную сераду, 20 чэрвеня. Такім чынам, наступіўшая засуха прадоўжыцца больш за месяц. І яна ў значнай ступені адмоўна паўплывае як на корманарыхтоўку, так і на развіццё будучага ўраджаю ўвогуле ў раёне. Подробнее
В пятницу на городском стадионе с самого утра было шумно от людей в камуфляжной форме и белых косынках. Собрались они тут в рабочий день на районные соревнования санитарных дружин, которые проходят согласно Плану основных мероприятий по подготовке органов управления и сил Березинского районного звена Минской областной подсистемы государственной системы предупреждения и ликвидации чрезвычайных ситуаций и гражданской обороны на 2018 год. Подробнее
Падведзены вынікі абласнога этапу рэспубліканскай акцыі праектаў «Экасвет». Сярод пераможцаў – і бярэзінцы. Творчыя работы вучняў устаноў адукацыі нашага раёна ў намінацыях “Сад маіх продкаў”, “Зялёная планета”, “Захаваем рэдкіх насякомых” атрымалі высокую ацэнку журы і былі адзначаны дыпломамі другой ступені. Подробнее
Нам вельмі патрэбны дождж. За апошні месяц мы, лічы, так і не бачылі гэтай дабратворнай вільгаці з нябёсаў. А куды ж без яе аграрыю ці таму ж агародніку. Што можа вырасці на сухой зямельцы? Палеткі – не градка, якую можна паліць з вядра. Яны выгараюць пад промнямі сонца, значна зніжаючы віды на багаты будучы ўраджай.
Таму і спяшаюцца работнікі палёў як мага больш эфектыўна і аператыўна весці нарыхтоўку кармоў, пакуль травастой не страціў сваёй сілы. Барацьба ідзе сапраўды за кожную тону сакавітага корму. Па інфармацыі райсельгасхарчу на 7 чэрвеня было ўбрана 9572 гектары траў першага ўкосу. Прычым, пяць гаспадарак — сельгасфіліял “Ома”, а таксама ААТ “Брадзец”, “Першамайскі”, “Бярэзінскі” і “Месціна” ўжо перакрылі першапачатковы план іх уборкі. У цэлым па раёне кармы нарыхтаваны з 93 працэнтаў траў першага ўкосу. Подробнее
— Вядома ж, працы хапае, — зазначаюць Кацярына і Пётр. – Але яна ў радасць кожнаму члену сям’і. Бо мы ж будуем сваё сямейнае гняздзечка, аб якім даўно марылі.
…Калі б мяне папрасілі ахарактарызаваць гэтую сям’ю некалькімі эпітэтамі, я сказала б — дружныя і згуртаваныя. Смеляковы ўсё робяць разам і дружна. Усе святы адзначаюцца ў сям’і, выхадныя абавязкова праводзяць разам. Нягледзячы на тое, што ў Пятра Віктаравіча, як у галоўнага “здабытчыка”, шмат работы (ён індывідуальны прадпрымальнік), заўсёды знаходзіць час для дзяцей. Яны разам, усёй сям’ёй, “хварэюць” за старэйшую дачку Настассю. Яна спартыўная дзяўчына. Вучыцца ў 10 класе гімназіі і “жыве” валейболам. Подробнее
На днях прайшоў справаздачны сход Бярэзінскай раённай арганізацыі таварыства інвалідаў па зроку за перыяд з мая 2017 па май 2018 года. Традыцыйна, з дакладам выступіла старшыня Таццяна Аляксееўна Кліменка. Подробнее
Для вучня Бярэзінскай гімназіі Цімафея Маскалькова селётні навучальны год знакавы. Ён стаў уладальнікам дыплома трэцяга этапу рэспубліканскай прадметнай алімпіяды па гісторыі і прэстыжнага школьнага тытула “Вучань года- 2018”. Кожная з гэтых вучнёўскіх перамог заслужана дасталася юнаку. Подробнее