На мінулым тыдні ў Бярэзінскім тэрытарыяльным цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва адбыліся чарговыя заняткі “Школы сацыяльнага работніка”. Подробнее
У суботу, 18 жніўня, Галынка ўпершыню за шмат гадоў адзначала свята вёскі. На яго сабраліся не толькі мясцовыя жыхары, але і іх дзеці, унукі і праўнукі, прыехалі яны разам з сябрамі і знаёмымі. Подробнее
Жнівень – асаблівы месяц на календары сучасных маладых людзей.
У гэты час яны робяць першыя сапраўдныя крокі ў прафесію: з дыпломамі сярэдніх спецыяльных і вышэйшых навучальных устаноў папаўняюць працоўныя калектывы. Звычайна, маладыя спецыялісты дабаўляюць турбот і клопату кіраўнікам і работнікам аддзела кадраў. Аднак усе яны нішто ў параўнанні з тым стрэсам, які перажываюць наваяўленыя аграрыі, медыкі, лесаводы, педагогі на першым працоўным месцы. Як не разгубіцца, сябе зарэкамендаваць і наладзіць адносіны ў калектыве, прадэманстраваць свае веды і атрымаць карысны працоўны вопыт? Свае парады навічкам даюць маладыя спецыялісты, якія яшчэ не забыліся пра свае жнівеньскія перажыванні, але ўжо асвоіліся ў працоўных калектывах і могуць падзяліцца вопытам. Подробнее

Лічаныя дні засталіся да традыцыйнай жнівеньскай педагагічнай нарады, у ходзе якой ушаноўваюцца па выніках мінулага навучальнага года лепшыя з лепшых настаўнікаў і выхавальнікаў раёна. У ліку ўзнагароджаных абавязкова будзе выкладчыца беларускай мовы і літаратуры дзяржаўнай установы адукацыі “Сярэдняя школа №2 горада Беразіно” Таццяна Мікалаеўна Зелянкевіч. Пачэсную ўзнагароду яна атрымае не за поспехі сваіх вучняў у вывучэнні роднай мовы, а за бліскучую перамогу школьнай каманды на 13-ай абласной алімпіядзе па Правілах дарожнага руху. Подробнее
І намаганні далі свой плён: іх камбайнавы экіпаж па паказчыках выйшаў на другое месца ў раённым спаборніцтве. Дакладней, на камбайне КЗС-1218 яны ўбралі 487 гектараў, намалацілі 1082 тоны зерня. Подробнее
У Бярэзінскім райвыканкаме прайшло пасяджэнне рабочай групы па разборы суіцыдаў. “Балючыя” тэмы абмеркавалі намеснік старшыні райвыканкама Уладзімір Міхайлавіч Навіцкі, загадчыца паліклінікі Бярэзінскай ЦРБ Крысціна Аляксандраўна Крук, прадстаўнікі ЦРБ, Бярэзінскага РАУС, сацыяльнай сферы, адукацыі і іншыя. Подробнее
Аксана Аляксандраўна Атрошчанка мяркуе сёлета ўпершыню за шмат гадоў пайсці на школьную лінейку з нагоды Дня ведаў са сваімі дзецьмі, ужо паабяцала дачушкам дапамагаць у падрыхтоўцы хатніх заданняў і збіраецца папесціць сваю сям’ю смачнымі і прыгожымі тартамі па новых рэцэптах. Нішто цяпер не павінна перашкодзіць яе планам, бо на мінулым тыдні калектыў раённай міліцыі ўрачыста праводзіў на заслужаны адпачынак маёра міліцыі, начальніка фінансавай часці раённага аддзела ўнутраных спраў, дзе яна служыла звыш двух дзесяцігоддзяў. Подробнее
Спіс “тысячнікаў” у раёне папаўняецца. У мінулы чацвер словы падзякі за добрасумленную працу гучалі ў адрас хлебаробаў ААТ “Пагосцкі” Андрэя Васільевіча Жукоўскага і Міхаіла Мікалаевіча Салаўя. Павіншаваць чарговых лідараў жніва з перамогай прыехалі старшыня райвыканкама Аляксандр Мікалаевіч Бабічаў і старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Валянціна Анатольеўна Козел. Хлебаробам уручылі падзячныя пісьмы і матэрыяльнае заахвочванне ад райвыканкама, а таксама – падарункі з сімволікай ад райкама прафсаюза работнікаў АПК. Подробнее
На очередном заседании комиссии по делам несовершеннолетних райисполкома рассмотрели семьи, в которых дети признаны нуждающимися в государственной защите, и подвели итоги работы с «соповскими» семьями. Подробнее