Гэты выраз стаў рабочым дэвізам Наталлі Іванаўны Палянскай, якая ўпершыню сустракала прафесійнае свята на ніве культуры. Роўна дзевяць месяцаў таму яна стала метадыстам па рабоце з сям’ёй раённага цэнтра культуры і ўжо сёння гатова з кожным падзяліцца сакрэтамі сямейнага шчасця. Подробнее
Простае слова матуля… Але такое блізкае і роднае з маленства. Першае слова і асаблівае для кожнага з нас. У мяне, напрыклад, яно атаясамліваецца з сонейкам, якое напаўняе дом светам і цяплом. А таксама з бязмежнай любоўю і самадданасцю. Напэўна, для тых, хто завітаў напярэдадні Дня маці ў Бярэзінскае гарадское аддзяленне паштовай сувязі і далучыўся да прафсаюзнай акцыі “Павіншуем матулю разам!”, слова “матуля” таксама напоўнена глыбокім сэнсам. Падтрымала акцыю і першы сакратар райкама ГА “БРСМ” Кацярына Вяргейчык. Подробнее
14 кастрычніка, у Дзень маці, Людмілу Іванаўну Астаповіч з раніцы павіншуе муж, потым — патэлефануе старэйшая дачка Людміла, пасля – сын Мікіта, крыху пазней — дачка Таццяна, сыночак Ілья, а вечарам – малодшая дачушка Маша. Усе, вядома ж, будуць дзякаваць самаму дарагому чалавеку – матулі, за любоў, выхаванне, падтрымку… Подробнее
Восень у кастрычніку не толькі радуе сваёй пазалотай, але і прымушае больш грунтоўна брацца за работу па добраўпарадкаванні. Да гэтага абавязвае аб’яўлены месячнік па навядзенні парадку, добраўпарадкаванні і азеляненні тэрыторый. Таму побач са штодзённымі і аператыўнымі работамі выконваюцца запланаваныя мерапрыемствы. Подробнее
Аляксандра Анатольеўна Грынкевіч – кіраўнік узорнага тэатра-дэфіле “Відана”, які плённа працуе ў Лешніцкім сельскім Доме культуры амаль чатыры гады. Яна, на дзіва, арганічна спалучае ў сабе якасці кіраўніка і творчай асобы. Улюбёная ў сваю работу, фанатычна аддае ўсё таму, чым займаецца. Шмат увагі надае пошуку, вывучэнню і прапагандзе розных відаў дэкаратыўна-прыкладной творчасці, не стамляецца вучыцца і асвойваць новыя рамёствы. Подробнее
Шумна і шматлюдна было ўчора на беразе Гарэніцкага вадасховішча. Тут супрацоўнікі раённай структуры Беларускага таварыства паляўнічых і рыбаловаў (БТПР) арганізавалі і правялі мерапрыемства па зарыбленні. Удзел у ім прынялі прадстаўнікі Бярэзінскай міжраённай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету, раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя і мясцовыя жыхары. Запрасілі на мерапрыемства і вучняў Гарэніцкай установы адукацыі. Відовішчная і незвычайная дзея вельмі ўразіла школьнікаў. Гарачым духмяным чаем частаваў гасцей егер раённай структуры БТПР Міхаіл Казіміравіч Яблонскі. Подробнее
На мінулым тыдні прайшло пасяджэнне каардынацыйнага савета па дэмаграфічнай бяспецы ў канферэнц-зале райвыканкама. Намеснік старшыні райвыканкама У.М. Навіцкі, намеснік галоўнага ўрача Бярэзінскай ЦРБ Г.М. Усовіч, галоўны санітарны ўрач Бярэзінскага РЦГЭ В.С. Буйніцкі, урачы ЦРБ і РЦГЭ і іншыя члены камісіі абмеркавалі выкананне Дзяржаўнай праграмы “Здароўе нацыі і дэмаграфічная бяспека Рэспублікі Беларусь” на 2016-2020 гады. А дакладней, адну з падпраграм – “Прафілактыка ВІЧ-інфекцый”. Подробнее
Клапаціцеся пра здароўе. З гэтага, здавалася б, простага выразу пачалося выязное пасяджэнне каардынацыйнага савета па дэмаграфічнай бяспецы, якое прайшло ў аграгарадку Багушэвічы. З вяскоўцамі пагутарылі, адказалі на пытанні намеснік галоўнага ўрача Бярэзінскай ЦРБ Ганна Мар’янаўна Усовіч, урач-псіхіятр-нарколаг Вольга Дзмітрыеўна Жукоўская і загадчык Багушэвіцкай амбулаторыі ўрача агульнай практыкі Ігар Аляксеевіч Клюсаў. Подробнее
На палетках раёна завяршылася азімая сяўба зерневых культур. Па інфармацыі райсельгасхарчу на 9 кастрычніка гэта работа выканана на 94 працэнты да задання. У ліку тых, хто паспяхова справіўся ў аптымальныя тэрміны правесці гэту кампанію, і калектыў сельгасфіліяла “Здравушка-агра”. Азімы клін тут склаў 1300 гектараў, з якіх па 400 гектараў занялі пшаніца і трыцікале і 500 гектараў – жыта. Подробнее
У доме выхавальніка цэнтра дашкольнага развіцця дзіцяці “Крынічка” Клаўдзіі Аляксандраўны Навумавай пачэснае месца займаюць дзіцячыя малюнкі і работы яе выхаванцаў. Любіць яна не толькі атрымліваць падарункі дзяцей, але і вырабляе іх уласнымі рукамі і дорыць хлопчыкам і дзяўчынкам. Робіць гэта ад шчырага сэрца і з вялікай любоўю да кожнага свайго выхаванца. Подробнее