Заслужаны трэнер Рэспублікі Беларусь па грэка-рымскай барацьбе Яўген Мікалаевіч Жураў вядомы далёка за межамі Бярэзінскага раёна. Надоўга ўславілі яго трэнерскі талент і любоў да грэка-рымскай барацьбы навучэнцы раённай дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы, сярод якіх прадстаўнічы атрад кандыдатаў у майстры спорту і майстроў спорту.
У гонар славутага спартыўнага настаўніка кожны год наладжваецца адкрыты абласны турнір па грэка-рымскай барацьбе на прызы заслужанага трэнера Рэспублікі Беларусь Я. М. Журава. Подробнее
З 25 верасня ўступілі ў сілу новыя Правілы вядзення паляўнічай гаспадаркі і палявання, зацверджаныя Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 21 сакавіка 2018 года № 112 “Аб паляванні і вядзенні паляўнічай гаспадаркі”. Указам прадугледжаны шэраг змен, што датычаць пераліку паляўнічых жывёл і тэрмінаў палявання, набыцця паляўнічых пуцёвак і парадку запаўнення дакументаў, неабходных для палявання. Разбіраемся ў новаўвядзеннях разам з намеснікам начальніка Бярэзінскай міжраённай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету Дзмітрыем Пятровічам Жукоўскім: Подробнее
БУДЫНАК СПІРТЗАВОДА – ПОМНІК АРХІТЭКТУРЫ
Бярэзінскі спіртзавод вядзе свой адлік з 1853 года, калі ў маёнтку графа Патоцкага пачаў працаваць вінакурны завод. Дакументы, знойдзеныя ў фондах Нацыянальнага гістарычнага архіва сведчаць: “Ігуменскі павет №18 Бярэзінскі завод Графа Аўгуста Патоцкага на 3000 вёдраў віна”.
У 1892 годзе ўзведзены мураваны будынак, спіртасховішча, устаноўлена паравая машына і абсталяванне. У два разы павялічылася і вытворчасць – да 6000 вёдраў спірту, павысілася і яго якасць. Спірт сталі пастаўляць у вінныя склепы графа, а таксама ў Барысаў, Бабруйск, Мінск і іншыя гарады.
Рэвалюцыя 1917 года ўнесла свае змяненні, завод быў нацыяналізаваны, спірт сталі прымяняць для патрэб народнай гаспадаркі. Няспынна працягвалася развіццё прадпрыемства, якое ўплывала і на развіццё населенага пункта ў цэлым. У 1930 годзе пабудавана электрастанцыя, якая забяспечвала электрычнасцю не толькі завод, але і раён ны цэнтр.
У гады Вялікай Айчыннай вайны вытворчасць практычна спынілася, але адразу пасля вызвалення раёна была адноўлена. Не спыняўся завод ва ўдасканаленні ўсе наступныя гады, пэўны час тут выпускалі сокі і крухмал.
Сёння старажыл паранейшаму ў страі, прадпрыемства з’яўляецца абасобленым структурным пад раздзяленнем РУП “Мінск Крышталь – упраўляючая кампанія холдынга Мінск Крышталь Груп”. Працягваецца яго ўдасканаленне, у тым ліку па ўкараненні безадходнай вытворчасці. Подробнее
У гаспадарках раёна завяршаюцца палявыя работы. Асноўнымі іх відамі з’яўляюцца ворыва зябліва і вывазка арганікі. Таму галоўным клопатам інжынерных службаў сельгасарганізацый сёння стала пастаноўка тэхнікі на зімовае захоўванне з яе рамонтам і падрыхтоўкай да наступнага сезона. Подробнее
31 кастрычніка начальнік упраўлення па адукацыі, спорце і турызме райвыканкама Алеся Аляксееўна Цітова ўручала ў спартыўнай зале фізкультурна-аздараўленчага цэнтра “Лазурный” ганаровыя граматы камандам-пераможцам раённай штогадовай спартакіяды сярод калектываў фізічнай культуры па валейболе. Подробнее
Нядаўна сустрэла маладога чалавека. У свае трыццаць «з хвастом» працоўнага стажу ў яго з камароў нос. Яшчэ ў студэнцкія гады ён надоўга трапіў за краты за распаўсюджванне наркотыкаў. Аднак у турме набыў рабочую спецыяльнасць і адразу пасля вызвалення з дапамогай бацькоў уладкаваўся на працу рабочым. Подробнее
Бярэзінскі край не мае шчодрай жытняй нівы, буйных прамысловых і сельскагас-падарчых прадпрыемстваў, затое тут жывуць і плённа працуюць крэатыўныя работнікі культуры. Яны здольныя сваімі творчым гарэннем і бясконцай фантазіяй не толькі ператварыць шэрыя будні ў запамінальныя святы, дапамагчы кожнаму рэалізаваць здольнасці і надаць упэўненасці, але і ўмацаваць сем’і, падарыць ім адчуванне шчасця. Гэта адкрыццё зрабілі спецыялісты раённых цэнтраў культуры, цэнтралізаваных клубных сістэм і метадычных службаў у ходзе абласнога семінара–практыкуму “Роля клубных устаноў раёна ў наладжванні сямейнага адпачынку”. Подробнее
Традыцыйны і папулярны сярод бярэзінскіх школьнікаў конкурс “Вучань года” ў гэтым навучальным годзе адмяняецца. Замест яго будзе наладжаны больш грандыёзны праект “Вучань года Мінскай вобласці — 2019”. Новая назва абяцае новыя ўмовы і выпрабаванні для жадаючых атрымаць пачэсны школьны тытул. Якія ж яны? Подробнее
Сустрэча Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі з актывам БРСМ, сучасным прадаўжальнікам традыцый ВЛКСМ, прайшла 29 кастрычніка ў Палацы Незалежнасці. Подробнее
З 15 кастрычніка па 2 лістапада праходзіла міжведамасная рэспубліканская прафілактычная акцыя “За бяспеку — разам”. Галоўная мэта – папярэджванне пажараў і гібелі людзей на іх. Таму ў нашым раёне кожны дзень рэйдавыя групы, у склад якіх уваходзілі выратавальнікі, міліцыянеры, работнікі сацыяльнай сферы, энерганагляду, бальніцы і іншыя, правяралі домаўладанні людзей, нагадвалі пра меры бяспекі пры абыходжанні з агнём. Подробнее