У мінулую суботу на Стаўбцоўшчыне згодна з рашэннем райвыканкама і ў рамках абласнога месячніка па навядзенні парадку на зямлі прайшоў раённы суботнік. Подробнее
Да Дня маці ў нашым раёне былі прыўрочаны дзве вялікія падзеі – акрыццё новага дзіцячага сада і адкрыццё пасля рамонту дзіцячага аддзялення ў цэнтральнай раённай бальніцы. Абедзве гэтыя падзеі афарбаваны светлым, радасным настроем і пазітывам. Подробнее
У мінулую пятніцу на Тыдні маці ў Стоўбцах адбылася важная падзея, якая прыцягнула ўвагу нацыянальнага тэлебачання і іншых сродкаў масавай інфармацыі, – адкрыццё новага дзіцячага сада № 8. Ён размясціўся ў маладым мікрараёне горада, на вуліцы Міру, побач са Свята-Уваскрэсенскім храмам, і сваім надзвычай вясёлым, яркім выглядам упрыгожыў наваколле. Подробнее
У Стоўбцах, на базе ТАА «Сула Плюс», пачаў узводзіцца высокатэхналагічны завод па перапрацоўцы бульбы. У наступным годзе завод павінен уступіць у строй. Подробнее
Пярвічныя арганізацыі рэспубліканскага грамадскага аб'яднання «Белая Русь» прынялі актыўны ўдзел у мерапрыемствах рэспубліканскага Тыдня маці. Подробнее
Стабцоўская пярвічная арганізацыя РГА «Белая Русь», якую ўзначальвае намеснік начальніка аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Святлана Жыбуль, стала арганізатарам наведвання радзільнага аддзялення райбальніцы з уручэннем падарункаў ад Белай Русі жанчынам, якія нарадзілі падчас Тыдня маці. Подробнее
Прадстаўнікам рабочай моладзі, актывістам Дзераўнянскай школы і СШ № 3 г. Стоўбцы выпаў гонар быць дэлегатамі 35-й абласной справаздачна-выбарнай канферэнцыі абласнога камітэта ГА «БРСМ». Подробнее
Гэтая грамадская арганізацыя была ўтворана 14 кастрычніка 2001 года, і на свята з нагоды яе чарговага дня нараджэння сабраліся ў раённым Цэнтры культуры дзяўчынкі і хлопчыкі з розных школ раёна, іх педагогі. Подробнее
Работа сельскіх Саветаў у вёсках накіравана на паляпшэнне ўмоў жыцця людзей, задавальнення іх надзённых патрэб. А таксама садзейнічае вырашэнню пытанняў добраўпарадкавання і санітарнага стану населеных пунктаў. Аб тым, як яна вядзецца ў Мікалаеўшчынскім сельсавеце і з якімі праблемамі сутыкаюцца яго спецыялісты, – наша гутарка са старшынёй сельвыканкама Анатоліем Мядзведзем. Подробнее
Валанцёры даставілі дзецям, якія знаходзяцца ў прытулку, пакеты з канцылярскімі прыладамі, што былі сабраны з дапамогай прадпрыемстваў і арганізацый раёна ў рамках рэспубліканскай дабрачыннай акцыі «У школу – з „Добрым сэрцам“. Подробнее