Расширенный поиск

Текст
Период с
по
Язык + язык
Автор
Издание + издание
Рубрики + рубрика
Тэги + тэг
 
Превью изображения
Номер в PDF формате
Фотогалерея

Прамень

Всего публикаций: 10
  • Дзень прафсаюзнага лідара ў Стоўбцах Святлана ЖЫБУЛЬ, Прамень № 74 (10 220) от 04 октября 2017 05 октября 2017 16:09 Общество Беларуская

    На мінулым тыдні два абласныя семінары прайшлі на базе цэнтральнай раённай бальніцы. Гэта патрабавала вялікай арганізатарскай работы і намаганняў ад калектыву медыкаў. Подробнее

  • Дзве сястры – два кіраўнікі Святлана ЖЫБУЛЬ, Прамень № 73 (10 219) от 30 сентября 2017 02 октября 2017 13:22 Калейдоскоп Беларуская

    Нашу ўвагу прыцягнуў такі адметны факт: у сферы дашкольнай адукацыі райцэнтра на пасадах кіраўнікоў працуюць дзве родныя сястры. Наталля Людкевіч ўзначальвае калектыў ясляў-сада № 5, Галіна Філіповіч – ясляў-сада № 1. Подробнее

  • Высокі намалот сямейнага экіпажа Надзея БАТАЛКА, Прамень № 73 (10 219) от 30 сентября 2017 02 октября 2017 13:21 Общество Беларуская

    Аляксандр Фалюк працуе механізатарам у ААТ «Агранёманскі» звыш трыццаці гадоў. За такі працяглы час набыў багаты вопыт у сваёй прафесіі. Любую даручаную работу заўсёды выконвае своечасова і якасна. Падчас жніва Аляксандр Мікалаевіч садзіцца за штурвал камбайна і ўбірае збажыну. Сёлетняя ўборачная для яго, лічы, самая ўдалая – на ўмоўны камбайн  намалочана 1600 тон збожжа. Подробнее

  • Пачуць кожнага – і дапамагчы Нэлі АСТРЭЙКА, Прамень № 73 (10 219) от 30 сентября 2017 02 октября 2017 13:19 Общество Беларуская

    Па суботах у рэгіёнах прадаўжаюць працаваць прамыя тэлефонныя лініі. Праблемы чалавека не могуць быць дробяззю, неабходна пачуць кожнага, каму патрабуецца дапамога, ніякіх бюракратычных бар'ераў быць не павінна – з такім настроем заўсёды праводзіць прыёмы грамадзян і прамыя тэлефонныя лініі старшыня райвыканкама Юрый ГОРЛАЎ. На гэты раз на прамую лінію паступіла 11 тэлефонных званкоў, падчас кожнага агучана па два-тры пытанні. Подробнее

  • Тытул і для Агранёманскага Таццяна ПЯТКЕВІЧ, Прамень № 73 (10 219) от 30 сентября 2017 02 октября 2017 13:18 Калейдоскоп Беларуская

    Сям'я Віталя і Вольгі Калдузавых, якая сёлета заваявала тытул «Уладар сяла» на Стаўбцоўшчыне, дастойна прадставіла наш раён падчас абласнога этапа гэтага адметнага рэспубліканскага сямейнага сельскагаспадарчага праекта. Выступленне адбывалася пры падтрымцы ААТ «Агранёманскі», дзе працуюць абое бацькоў.  Подробнее

  • Запрэгчы каня... Таццяна ПЯТКЕВІЧ, Прамень № 72 (10 218) от 27 сентября 2017 28 сентября 2017 14:30 Калейдоскоп Беларуская

    На Стаўбцоўшчыне ў розных сферах працуе нямала рамеснікаў. Як правіла, гэта людзі немаладыя, у якіх ёсць захапленне, і яно робіць іх запатрабаванымі, а значыць, фізічна і духоўна актыўнымі і здаровымі на доўгія гады. Яны рэгіструюцца ў падатковай інспекцыі, плацяць адзіны збор, сума якога складае базавую велічыню ў год, і спакойна аддаюцца любімаму занятку. Ён ім можа прынесці і пэўны матэрыяльны даход. Подробнее

  • Быць свабоднымі ад бар'ераў Святлана ЖЫБУЛЬ, Прамень № 72 (10 218) от 27 сентября 2017 28 сентября 2017 14:27 Общество Беларуская

    З удзелам дэпутата Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Алены Анісім у Стоўбцах у аддзяленні дзённага знаходжання інвалідаў раённага тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва прайшоў круглы стол па тэме «Праграма рэалізацыі Канвенцыі па правах людзей з інваліднасцю на Стаўбцоўшчыне». Подробнее

  • Палёт ініцыятыў Святлана ЖЫБУЛЬ, Прамень № 71 (10 217) от 23 сентября 2017 25 сентября 2017 15:29 КалейдоскопОбщество Беларуская

    Наша творчая камандзіроўка ў Дзераўную звязана з падзеяй, якая адбылася ў працоўным жыцці работнікаў жывёлагадоўчай галіны мясцовага сельскагаспадарчага прадпрыемства – у гэтыя дні прайшло адкрыццё новага памяшкання для ўтрымання жывёлы. На малочнатаварным комплексе «Заброддзе» ўведзена ферма, так званы «клюшачнік» (назва гэтая пайшла ад формы бетонных будаўнічых канструкцый, падобных на клюшкі). Новае прасторнае, добра асветленае памяшканне прыме пад дах 250 цялушак – маладняк, які ў хуткім часе стане дойным статкам. Кожны новы аб'ект заўсёды прыносіць радасць, а тым больш у сітуацыі, калі за апошнія некалькі дзесяцігоддзяў у таварыстве наогул нічога ў плане будаўніцтва не мянялася. Працаўнікі гаспадаркі не скрываюць свайго задавальнення, удзячнасці. Гавораць нам, што такія добрыя змены звязаны з прыходам новага дырэктара – Юрыя Тарасевіча. Толькі паўтара года, як ён узначаліў калектыў, аднак адбыліся відавочныя зрухі – як у вытворчай, так і ў сацыяльнай сферы. На жывёлагадоўчы комплекс не сорамна прывесці каго б ні было – паўсюдна наведзены патрэбны парадак, нават разбіты клумбы на тэрыторыі. Подробнее

  • Валерый Суднік з Суднікоў Таццяна ПЯТКЕВІЧ, Прамень № 71 (10 217) от 23 сентября 2017 25 сентября 2017 15:28 Общество Беларуская

    Больш за два дзясяткі гадоў Валерый Суднік працуе на філіяле ААТ «Кіруючая кампанія холдынгу „Мінскі маторны завод“ у г. Стоўбцы». Усе гэтыя гады – у гарачым, аўтаматна-тэрмічным, цэху.

    Тады, на пачатку 90-х, філіял у Стоўбцах толькі пачынаў свой разварот. Была патрэба ў маладых перспектыўных кадрах. А Валерый закончыў політэхнічны тэхнікум, адслужыў у арміі і, немалаважна, быў з мясцовых. Ён нарадзіўся і вырас у невялікай вёсачцы Суднікі і носіць такое ж, як назва вёскі, прозвішча. Суднікі ў Судніках – людзі карэнныя, працавітыя, якія не ўяўляюць сваё жыццё без лесу, прыроды. Адзінае, што Валерый удакладняе, ягоныя Суднікі знаходзяцца на мяжы Стаўбцоўскага і Нясвіжскага раёнаў. І сёння жыве там любая матуля – Кацярына Дзмітрыеўна, чакае дзяцей і ўнукаў у госці. У сезон дзеці дапамагаюць бабулі апрацоўваць агарод, нарыхтоўваюць на зіму грыбы, ягады. Дзякуючы такім людзям  жыццё ў Судніках не спыняецца…   Подробнее

  • Прызавы палёт Скуранога мяча Фёдар БАНДАРОВІЧ, Прамень № 70 (10 216) от 20 сентября 2017 21 сентября 2017 08:39 ОбществоСпорт Беларуская

    Каманда «Нёман» са Стоўбцаў сваім юніёрскім саставам з рабят 2007-2008 гадоў нараджэння стала прызёрам рэспубліканскага турніру па футболе «Скураны мяч».

    Гэтыя футбольныя спаборніцтвы маюць доўгую і слаўную гісторыю. Сярод тых, хто падаў ідэю заснавання масавага турніру дзіцячых дваровых камандаў, былі славутыя футбалісты, чэмпіёны Еўропы 1960 года Леў Яшын, Ігар Нета, Віктар Панядзельнік. А першым чэмпіёнам «Скуранога мяча» стала каманда «Чайка» з Мінска. Гэта быў значны поспех – у розыгрышах турніраў юных футбалістаў Савецкага Саюза ўдзельнічалі штогод больш за 100 камандаў. Подробнее