Так называўся дабрачынны канцэрт, які прайшоў на мінулым тыдні і стаў найцудоўнейшым завяршэннем раённай акцыі “Ты не адзін!”, прысвечанай Дню інвалідаў. “Мы – разам!” – быццам гучала са сцэны ў песнях і вершах удзельнікаў канцэртнай праграмы, “Мы – разам!” – апладысментамі, усмешкамі і воклічамі “брава” адказвалі артыстам гледачы. Подробнее
Адмысловае супадзенне: чарговае пасяджэнне раённага выканаўчага камітэта праходзіла незадоўга да Дня інвалідаў Рэспублікі Беларусь. І што адметна, у праграме выязной часткі гэтага пасяджэння значылася наведванне раённага тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, установы з такой мілагучнай назвай “Крыніца”. Подробнее
Юбілейныя ўрачыстасці з нагоды 70-годдзя Глыбоцкай раённай бібліятэкі сталі значнай падзеяй у культурным жыцці Глыбоччыны. Маю на ўвазе не толькі святочны сход у гарадскім Доме культуры, на якім раённым выканаўчым камітэтам і раённым Саветам дэпутатаў дадзена высокая ацэнка рабоце калектыву бібліятэкі, але і цікавыя выставы і сустрэчы з чытачамі непасрэдна ў бібліятэцы Подробнее
Пад такой назвай у нашай краіне праходзіць рэспубліканскае спартыўна-масавае мерапрыемства па выяўленні адораных, захопленых спортам дзяцей з мэтай далейшага развіцця іх спартыўнага таленту менавіта ў лёгкай атлетыцы, якую ва ўсім свеце называюць Каралевай спорту. Подробнее
2592 выпускнікі, з якіх 65 –залатыя медалісты, 87 – сярэбраныя, выйшлі са сцен Падсвільскай СШ за ўсе гады яе існавання. Гэтыя лічбы прагучалі на святочнай вечарыне ў школе з нагоды 70-га юбілею навучальнай установы. Подробнее
Радасным настроем і шматлікімі прыемнымі клопатамі па падрыхтоўцы да Новага года і Ражджаства напаўняюцца гэтыя дні. З асаблівым трапяткім пачуццём чакаюць любімыя святы нашы дзеці. Кожны хлопчык і дзяўчынка верыць у казку і марыць пра падарункі ад Дзеда Мароза. А таму абавязак нас, усіх дарослых, зрабіць іх чароўную мару явай. Подробнее
У апошнюю нядзелю лістапада ў рамках Тыдня міласэрнасці ў гарадскім цэнтры традыцыйнай культуры і народнай творчасці прайшоў семінар-практыкум “Адзін аднаму мы патрэбныя. Разам мы -- мацнейшыя” для бацькоў, якія выхоўваюць дзяцей-інвалідаў. Подробнее
На Глыбоччыне на працягу апошніх пяці гадоў праведзены па-сапраўднаму маштабныя работы па добраўпарадкаванні райцэнтра і сельскіх населеных пунктаў. Гэтая работа працягваецца і зараз. Агульнавядома, якую пільную ўвагу справам гаспадарскім, навядзенню парадку на зямлі надае кіраўнік нашага раёна, старшыня раённага выканаўчага камітэта Алег Морхат. Па яго ініцыятыве і пад непасрэдным кіраўніцтвам рэалізавана мноства праектаў. Чаго толькі варта добраўпарадкаванне Цэнтральнай плошчы, набярэжнай возера Кагальнае, будаўніцтва дзіцячай пляцоўкі “Брыганціна”, стварэнне новага парка па вуліцы Вольнай. Уражваюць, здзіўляюць, лашчаць вока, дораць эстэтычную асалоду глыбачанам і гасцям горада шматлікія скульптурныя кампазіцыі, малыя архітэктурныя формы, якімі багата аздоблены ці не кожны куточак горада. Подробнее
Старшыня Падсвільскага сельскага Савета дэпутатаў Анатолій Вацлававіч Ярашэвіч з тых, хто прыняў кіраўніцтва органам мясцовай улады параўнальна нядаўна – падчас выбараў у мясцовыя Саветы дэпутатаў у сакавіку 2014 года. І калі мінулы год працоўнай дзейнасці Анатолія Ярашэвіча на пасадзе кіраўніка можна назваць стартавым, то сёлетні – цалкам насычаным рашэннем тых надзённых праблем і задач, якія ставіць рэчаіснасць. А паколькі год набліжаецца да завяршэння, то і хацелася пацікавіцца ў Анатолія Вацлававіча, што з запланаванага ўдалося зрабіць і якія планы мясцовая ўлада мае на бліжэйшую перспектыву? Подробнее
Тым кастрычніцкім адвячоркам, як і звычайна, пасля працоўнага дня, апошняга на тыдні, на цэнтральных вуліцах Глыбокага было мнагалюдна. Гудзеў паток машын. Гараджане кіраваліся ў магазіны, робячы закупы прадуктаў на выхадныя. Подробнее