Напрыканцы мінулага тыдня райкам ГА “БРСМ” сумесна з аддзелам ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама арганізавалі для маладых выбаршчыкаў, навучэнцаў Глыбоцкага дзяржпрафліцэя мерапрыемства пад назвай “Мы выбіраем…”. Яно прайшло ў зале раённага дома культуры. Галоўнымі яго ўдзельнікамі сталі юнакі і дзяўчаты, якім споўнілася 18 гадоў і якія 11 кастрычніка ўпершыню выконвалі свой грамадзянскі абавязак – выбіралі Прэзідэнта краіны.. Подробнее
Раённая газета перыядычна друкуе матэрыялы на тэму бяспекі руху, захавання правіл паводзін на дарозе і элементарных этычных нормаў, якіх павінны прытрымлівацца і вадзіцелі, і пешаходы, статыстыку аб колькасці дарожных здарэнняў, піша пра трагічныя вынікі, да якіх прыводзяць людская безадказнасць і нядбаласць. Супрацоўнікі ДАІ акцэнтуюць увагу на тым, што дарога – гэта не месца для высвятлення адносінаў паміж пешаходамі і вадзіцелямі на прадмет: хто каго? І ўсё ж пытанне дарожнай бяспекі было і застаецца па-ранейшаму актуальным. Подробнее
На мінулым тыдні ў Талачыне адбыўся фестываль-кірмаш «Дажынкі-2015», прысвечаны працаўнікам сельскай гаспадаркі Віцебскай вобласці. Глыбоцкая дэлегацыя на чале са старшынёй райвыканкама Алегам Морхатам і старшынёй раённага Савета дэпутатаў Галінай Унуковіч таксама прымала ўдзел ва ўрачыстым мерапрыемстве. Подробнее
Пра надзвычай цікавую знаходку ў царкве Ражджаства Прасвятой Багародзіцы ў Глыбокім расказаў краязнаўца Юрый Пятровіч Калбасіч. Падзелімся гэтай інфармацыяй з вамі. Будаўніцтва касцёла і кляштара кармелітаў босых у Глыбокім вялося ў сярэдзіне ХVII стагоддзя. Архіўныя крыніцы і інвентары касцёла ўзгадваюць той факт, што храм з самага пачатку меў мармуровую падлогу. Подробнее
Глыбоцкая дэлегацыя, якую ўзначальвала старшыня раённага Савета дэпутатаў Галіна Унуковіч, прадстаўляла Беларусь на польскім свяце “WINOBRANIЕ-2015”, якое праходзіла ў рамках Дзён Зялёна Гуры з 10 па 13 верасня. У складзе дэлегацыі былі каардынатар праграм Еўрарэгіёна “Азёрны край” Міхаіл Арэхаў і дырэктар УП ЖКГ Андрэй Шымковіч. Подробнее
На мінулым тыдні ў Чарневічах адбылася важная для ўсіх жыхароў вёскі падзея: афіцыйнае адкрыццё многафункцыянальнага комплексу, які змяшчае ў сабе дом культуры з глядзельнай залай на 70 месцаў, банкетную залу, бібліятэку. Гэта новая, з нуля пабудаваная ўстанова, якая мае сучасны выгляд і адпавядае сённяшнім эстэтычным, культурным, сацыяльным патрабаванням. У гэты дзень на чарневіцкую зямлю завіталі дэпутат, Старшыня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Уладзімір Андрэйчанка, старшыня Глыбоцкага райвыканкама Алег Морхат. Гасцей вяскоўцы сустракалі хлебам-соллю. Гэта было сапраўднае свята. Подробнее
Улетку дэлегацыя Глыбоцкага раёна на чале з першым намеснікам старшыні райвыканкама, начальнікам райсельгасхарча Іосіфам Пачкоўскім пабывала ў Латвіі, пазнаёмілася з развіццём сельскай гаспадаркі, традыцыямі і бытам суседняй краіны, а ў першы дзень кастрычніка ўжо на Глыбоччыне сустракалі дэлегацыю з Латвіі. Подробнее
Гэта не высакамоўныя словы, а канстатацыя факта. Горад, дзякуючы працавітым рукам многіх яго жыхароў, стаў больш утульным і прыгожым. Подробнее
Сярод масцітых настаўнікаў Глыбоччыны выдзяляецца сямейны дуэт Бацяноўскіх. Верныя аднойчы выбранаму прафесійнаму шляху, Марыя Іванаўна і Антон Альбертавіч годна па ім крочаць, вышэй і вышэй узнімаючы планку педагагічнага майстэрства. У іх вучацца, на іх раўняюцца калегі. Яны ў ліку самых папулярных і любімых сярод вучняў настаўнікаў, хоць выкладаюць традыцыйна не лёгкія прадметы – матэматыку і фізіку. Многія бацькі жадаюць, каб іх дзеці займаліся ў тых класах, дзе выкладаюць Бацяноўскія. Подробнее
Аб развіцці партнёрскіх сувязяў, шматвектарным супрацоўніцтве, якое на працягу пяці апошніх гадоў інтэнсіўна развівае і ўмацоўвае Глыбоччына, аб творчых маладзёжных і грамадскіх абменах, фінансавай складаемай рэалізацыі праектаў, аб дабрачыннасці і міласэрнасці, якія з’яўляюцца не згараемым капіталам, і пойдзе размова ў гэтым артыкуле. Подробнее