У Глыбоцкім раёне налічваецца каля 45 сялянска-фермерскіх гаспадарак. Для вядзення іх адведзена крыху больш 200 гектараў сельгасугоддзяў. Многія фермерскія гаспадаркі, пачаўшы сваю дзейнасць з 1992 – 1994 гадоў і цяпер паспяхова працуюць. Характэрнай асаблівасцю раёна з’яўляецца і тое, што знаходзяцца жадаючыя развіваць такія гаспадаркі і сёння. Подробнее
Гэтыя мілыя, цікаўныя хлопчыкі і дзяўчынкі – вучні СШ №2 г. Глыбокае, як і многія іх сябры-аднагодкі — не так даўно сталі акцябратамі. Яны з вялікім стараннем працуюць на ўроках ахвотна займаюцца ў розных гуртках і актыўна ўдзельнічаюць у школьных мерапрыемствах. Подробнее
Так ласкава называюць свайго дэпутата выбаршчыкі Мікулінскай выбарчай акругі Марыну Багданаўну Ляшонак. Без перабольшвання можна сказаць, што Марына Багданаўна ва Узрэцкім сельсавеце – чалавек вядомы. Па-першае, яна тут нарадзілася, вырасла, жыве і працуе. Подробнее
Генадзь Іванавіч Капялюш – наш зямляк, які больш за тры з паловай дзясяткі гадоў пражыў у Расіі. Філосаф і лінгвіст. Свабодна размаўляе на 30 замежных мовах. Аўтар многіх вучэбных дапаможнікаў. Чатыры гады назад Генадзь Іванавіч вярнуўся ў роднае Узрэчча з каштоўным багажом ведаў, якія, упэўнены, спатрэбяцца землякам. Подробнее
Вёска Летнікі размяшчалася на беразе хуткаплыннай рэчкі Лучайка, якая працякала амаль ля вясковых хат. У гэтай вёсачцы 8 лістапада 1890 года нарадзіўся будучы паэт і аграном – Янка Пачопка. Подробнее
У першыя дні лістапада вырабы нашых майстроў пабывалі ў Мінску – Глыбоцкі дом рамёстваў прадставіў свае творчыя набыткі (пляценне з саломкі, валянне з воўны, маляванкі, паясы, беларускую ляльку…) на ХІІ адкрытым гарадскім свяце нацыянальных культур “Сонечны птах”. На сталічнае мерапрыемства майстры з Глыбокага трапілі па запрашэнні арганізатараў. “Сонечны птах” аб’ядноўвае юных майстроў сталіцы, расказваючы ім пра традыцыі розных краін свету праз тканіну, а ў глыбачан ёсць чаму павучыцца. Подробнее
Калі творца яшчэ і Асоба, а не проста чалавек, надзелены ад прыроды талентам, то ён здатны на многае. Скажам, за паўтары-дзве гадзіны ўскалыхнуць, разбудзіць, узвысіць тваю душу. Подробнее
Недавно автопарк Глубокской районной центральной больницы пополнился новым автомобилем – «Лада 21310-120-40». Ключи от транспортного средства в торжественной обстановке водителю медучреждения Михаилу Шурпику вручил председатель Глубокского райисполкома Олег Морхат. Подробнее
Дырэктар ААТ “Мосарлён” Віктар Кейзік вынікамі сваёй работы рэдка калі бывае задаволены. Часцей – наадварот. Вось і сёлетні год назваў няўдалым. Подробнее
Як паведамлялася, на Глыбоччыне праводзіўся абласны семінар для бацькоў-выхавальнікаў дзіцячых дамоў сямейнага тыпу і галоўных спецыялістаў аддзелаў адукацыі, спорту і турызму райвыканкамаў, якія курыруюць пытанні аховы дзяцінства. Работнікі адукацыйнай сферы нашага раёна дзяліліся з калегамі сваімі лепшымі напрацоўкамі па тэме “Функцыянаванне і метадычнае суправаджэнне дзіцячых дамоў сямейнага тыпу”. Дзяліліся шчыра і прымалі гасцей, як і заведзена ў глыбачан, з незвычайнай цеплынёй і хлебасольствам. Подробнее