Заключным гучным акордам завяршэння спартыўнага года сталі спаборніцтвы па баскетболе сярод працоўных калектываў раёна. Яны традыцыйна ўваходзяць у цыкл штогадовай спартакіяды, нязменна збіраюць мноства гледачоў і выклікаюць шквал эмоцый у ігракоў і балельшчыкаў. Подробнее
Для героя майго матэрыялу дарога – не проста напрамак руху. Яна ўжо даўно стала справай жыцця. Пра гэта сведчыць не толькі плённая амаль 20-гадовая дзейнасць Уладзіміра Іванавіча Колесня на пасадзе кіраўніка дарожнай арганізацыі, але і прызнанне яго прафесіяналізму на высокім узроўні. У.І. Колесень узнагароджаны нагруднымі знакамі “Ганаровы дарожнік Беларусі” ІІ і І ступені, а таксама ўдастоены медаля “За працоўныя заслугі”. Подробнее
Напярэдадні новага года выхаванцаў раённай комплекснай спартыўнай школы алімпійскага рэзерву чакала прыемнае мерапрыемства, наладжанае ў рамках дабрачыннай акцыі “Прафсаюзы – дзецям”. Подробнее
Моцны зарад і нямала яркіх уражанняў атрымліваюць у навагодняе і Калядныя святы не толькі дзеці, але і дарослыя Подробнее
Такой удачлівай стала вучаніца 11-га класа дзяржаўнай установы адукацыі “Сярэдняя школа №3 горада Беразіно” Дар’я Ванькевіч. Адправілася яна туды як уладальніца пачэснага звання “Вучань года Мінскай вобласці 2017”. Подробнее
Напярэдадні свят у рамках дабрачыннай акцыі “Нашы дзеці” Дзед Мароз са Снягуркай з цацкамі і салодкімі падарункамі завіталі ў дзіцячае аддзяленне Бярэзінскай ЦРБ, сацыяльны прытулак, а таксама павіншавалі з Новым годам людзей з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця. Подробнее
Рэспубліканская дабрачынная акцыя “Нашы дзеці” працягнулася ў раёне навагоднім музычным прадстаўленнем на сцэне раённага цэнтра культуры Подробнее
Забаўляльна-гульнёвая вечарына з гумарыстычнымі міціяцюрамі, танцамі, віктарынамі, гульнямі і розыгрышамі прайшла і ў Бярэзінскім тэрытарыяльным цэнтры. Тут адзначалі Новы год члены клуба “Другая маладосць”. Подробнее
Добрай традыцыяй стала наведанне старшынёй раённага аб’яднання прафсаюза Аленай Міхайлаўнай Токан Бярэзінскай ЦРБ, каб у рамках дабрачыннай рэспубліканскай акцыі “Прафсаюзы дзецям” сумесна са старшынёй пярвічкі павіншаваць з Новым годам дзяцей, што знаходзяцца на лячэнні ва ўстанове. Подробнее
Навагоднімі вершамі, песнямі, карагодамі каля ёлкі з Дзядулем Марозам, Снягуркай і, вядома ж, падарункамі-сюрпрызамі завяршылася 28 снежня дабрачынная акцыя райспажыўтаварыства “Дары дабро, стань Дзедам Марозам”. Подробнее