Згодна з біблейскім паданнем, вялікі цар Давід перамог велікана Галіяфа і здзейсніў яшчэ не адзін подзвіг у імя свайго народа. Подробнее
Цёплая сяброўская атмасфера панавала ў тэрытарыяльным цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва ў пятніцу, у першы дзень снежня. Тут напярэдадні Дня інвалідаў арганізатары мерапрыемства ў чарговы раз сабралі сваіх падапечных, каб ад шчырага сэрца парадаваць іх яркімі фарбамі вечара адпачынку, які так і назвалі “Ад сэрца да сэрца”. Подробнее
Па выніках работы за дзесяць месяцаў Бярэзіншчына з’яўляецца адным з раёнаў вобласці, якія “мінусуюць” па вытворчасці малака да ўзроўню папярэдняга года. Такая акалічнасць была ў цэнтры ўвагі размовы кіраўнікоў гаспадарак раёна і іх галоўных спецыялістаў жывёлагадоўлі падчас чарговага падвядзення вынікаў работы галіны за справаздачны перыяд. Мерапрыемства на гэты раз праводзілася на базе адкрытага акцыянернага таварыства “Брадзец” з азнаямленнем з малочнатаварнымі комплексамі “Крапіўня” і “Брадзец”. Аб дзейнасці сельгаспрадпрыемства і, у прыватнасці, жывёлагадоўлі, прысутным расказаў яго кіраўнік А.М. Крук. Дададзім, што ў плане атрымання малака і прывагі буйной рагатай жывёлы гаспадарка не знаходзіцца ў ліку лідараў, ёсць тут шэраг недахопаў і недапрацовак, на якія і ўказвалася пры наведанні пералічаных аб’ектаў. Подробнее
Ферма «Дубраўка» ААТ «Бярэзінскі» ў лістападзе паказала добры валавы надой, які склаў 85,4 тоны, што на 57 % больш такога ж перыяду мінулага года, і сярэднясутачны надой на карову роўны 12,9 кілаграма. Аснова такіх вынікаў добра наладжаны догляд за жывёлай. Гэта справа на сумленні даярак, лепшай з якіх у “Дубраўцы” з’яўляецца Валянціна Пятроўна Паддубская. І хоць доіць кароў яна тут усяго 3 гады, за мінулы месяц за суткі атрымала ў сярэднім 13,8 кілаграма на карову. Подробнее
У рамках тыдня беларускай мовы і літаратуры і шостага школьнага дня ў СШ №3 г. Беразіно намеснікам дырэктара па выхаваўчай рабоце Настассяй Аляксееўнай Барауля наладжана пасяджэнне школьнай літаратурнай гасцёўні. На сустрэчу з вучнямі і настаўнікамі быў запрошаны прафесар-мастацтвазнаўца, акцёр, аўтар Юрый Максімавіч Сохар. Подробнее
Роўна 75 гадоў таму назад, 28 лістапада 1942 года фашысцкія захопнікі спалілі вёску Баравіно разам з яе жыхарамі. Гэта страшная дата і праз шмат гадоў нясцерпны боль вяскоўцаў, ураджэнцаў Баравіно, усіх нас. І памяць, якая заўсёды будзе вярэдзіць душы людзей. Подробнее
Увядзенне Дня юрыста перш-наперш даніна павагі людзям, якія стаяць на варце правоў і законных інтарэсаў грамадзян, прызнанне заслуг усіх тых, хто прысвяціў сваё жыццё неабходнай дзяржаве юрыдычнай дзейнасці. Подробнее
Па выніках работы за 9 месяцаў 2017 года сума налічаных страхавых узносаў па ўсіх відах страхавання па Бярэзінскім прадстаўніцтве“Белдзяржстраху” склала 1112356 рублёў, тэмп росту 108,7%. Подробнее
Палявыя работы завершаны, сельгаспрадпрыемствы зрабілі ўсё магчымае, каб напоўніць засекі збожжам, а пагалоўе ферм забяспечыць кармамі. Не забыліся ў гаспадарках на тое, каб паклапаціцца пра сельскагаспадарчую тэхніку. Подробнее
Роўна месяц застаўся да заканчэння года, але ў нас наперадзе яшчэ шмат работы па выкананні прагнозных паказчыкаў. Пацвердзіла гэта пасяджэнне райвыканкама, на якім разгледжаны вынікі сацыяльна-эканамічнага развіцця раёна за дзевяць месяцаў. Подробнее