Больш за 40 гадоў таму Святлана Віктараўна УЛАНЦІКАВА разгарнула ўпершыню раённую газету “Сцяг Леніна”. З таго часу кожную сераду і суботу яна з нецярпеннем чакае “сяброўку”. Трымае ў руках чарговы нумар. Ужо прывычна закрадваюцца думкі, якія навіны раскажа сёння газета, што адбылося ў раёне, каго ўзнагародзілі, хто лепшы працаўнік? Подробнее
Хіба знойдзецца чалавек, які не адчуў бы ў гэтыя дні задавальнення ад наведання лесу? Баравікі ледзь не самі скачуць у кошыкі і вёдры, сапраўдны грыбны бум. А да ціхага палявання з багатым набыткам — незаменны і ні з чым не параўнальны адпачынак на прыродзе. Аднак ці часта, бываючы ў лесе, мы ўзгадваем пра людзей, якія сочаць за парадкам, ахоўваюць і аберагаюць лясы? Каб зрабіць гэта сёння, да ўсяго іншага дадаецца добрая нагода – прафесійнае свята работнікаў лесу.
Больш за палову тэрыторыі займаюць лясы ў нашым раёне. Адсюль маштаб і аб’ём работы калектыву ДЛГУ “Бярэзінскі лясгас”, які сёння налічвае 572 работнікі. Калектыву значнага не толькі па колькасці, але і па справах. Іх перш за ўсё адлюстроўваюць эканамічныя паказчыкі. Подробнее
Працоўны стаж галоўнага агранома адкрытага акцыянернага таварыства “Бярэзінскі” Андрэя Гусарава пакуль адлічваецца толькі тыднямі. Аднак ужо сёння пачынаючы спецыяліст з дыпломам Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі лічыць, што не памыліўся з выбарам прафесіі. Не палохаюць яго ні ненармаваны працоўны дзень, ні адсутнасць выхадных, ні вялікі аб’ём пасяўных плошчаў і кармавых угоддзяў, ні адказнасць, ды і звычайныя бытавыя цяжкасці сялянскага жыцця не стануць для яго перашкодай. Наадварот, юнак з вёскі Слабада плануе набыць за пяць гадоў адпрацоўкі па мэтавым накіраванні патрэбны вопыт, паказаць веды і ўменні на практыцы, і нават задумваецца аб паступленні ў Акадэмію пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь. Подробнее
Вучаніца СШ №2 г. Беразіно Насця Баскакава 6 верасня адзначала свой 15-ы па ліку дзень нараджэння. Подробнее
Колькі б гадоў ні было маладзёжнаму руху, ён заўсёды малады. Няхай гэта 15 гадоў, як Беларускаму рэспубліканскаму саюзу моладзі, або 97 — маладзёжнаму руху ўвогуле, калі ўлічыць, што БРСМ стаў папярэднікам камсамола. Нязменная маладосць душы аб’яднала і ўдзельнікаў сустрэчы пакаленняў – адкрытага дыялогу “Мы разам!”, прымеркаванага да 15-годдзя БРСМ. Падзяліцца ўспамінамі, расказаць пра справы моладзі сёння, абмеркаваць цікавячыя пытанні сабраліся за круглым сталом актывісты маладзёжнага руху рознага часу. Нягледзячы на розніцу ва ўзросце, сяброўская і шчырая размова паміж імі завязалася адразу. Папярэднічала ёй “падарожжа” ў гісторыю маладзёжнага руху ў раёне, якое суправаджалася аўдыёвізуальнай прэзентацыяй “Гісторыя камсамола Бярэзіншчыны: імёны, падзеі, факты”. Подробнее
З прыёмнага пакоя ў аддзяленне забягае медсястра: «Будзьце гатовыя, «вязуць» цяжкі выпадак». У дзяжурнага доктара, пакуль машына «хуткай дапамогі» едзе з выкліку з пацыентам, толькі і застаецца часу на тое, каб нацягнуць маску і гумавыя пальчаткі. Экстранных хворых транспартуюць адразу праз «парадны ўваход», абмінаючы прыёмны пакой, і падключаюць да апаратаў жыццезабеспячэння. На тое, каб паставіць дакладны дыягназ, у доктара ёсць секунды. Галоўнае пратрымацца першую “залатую” гадзіну, пакуль апараты не стабілізуюць дыханне і сардэчны рытм, пакуль не пачнуць дзейнічаць уведзеныя прэпараты. У цяжкіх выпадках, калі на месцы ўжо нічога больш зрабіць нельга, урач вырашае везці пацыента ў абласную бальніцу. Да моманту, калі чалавека перададуць пад кампетэнцыю мінскіх спецыялістаў, наш доктар павінен цалкам адказваць за хворага. У дарозе ў такіх выпадках як ніколі адчуваецца, што жыццё чалавека можа быць вельмі кволым. Подробнее
Як вызначыць, выбраць таго адзінага, адзіную, з кім, як кажуць, і рай у шалашы, і ў сцюжы будзе саграваць цяпло сэрцаў. А пасля працы дамоў “ляцець” з усмешкай, добрым настроем. Эх, на жаль, не вынайшлі пакуль пэўнага рэцэпту такога шчасця. І даволі часта галоўную ролю іграе яго вялікасць ВЫПАДАК. Подробнее
Няведанне закона не вызваляе ад адказнасці. Гэты прынцып быў замацаваны яшчэ ў ХІІ стагоддзі да нашай эры. Сёння любы заканадаўчы дакумент можна знайсці калі не ў друку, то ў інтэрнэце. Але, на жаль, не ўсе і далёка не заўсёды іх прытрымліваюцца. Таму на пасяджэннях камісіі па справах непаўналетніх райвыканкама зноў і зноў разглядаюцца бацькі, што не клапоцяцца пра дзяцей, злоўжываюць алкагольнымі напоямі, і падлеткі, якія здзяйсняюць розныя правапарушэнні. Чарговае пасяджэнне прайшло ў мінулы чацвер. Подробнее
Гэты год знакавы для ўстановы культуры ў аграгарадку Брадзец. Яна адзначае свой 95-ы дзень нараджэння, маючы мноства чытачоў і наведвальнікаў, з багатым запасам цікавых планаў і задумак. Сакрэт творчага даўгалецця і папулярнасці бібліятэкі–клуба ў бязмежнай любові і вернасці бібліятэчнай справе і вялікай павазе да кнігі яе супрацоўнікаў. Усе яны не адзін год пражылі пад дэвізам ”Культура пачынаецца з Кнігі”. Подробнее
У ААТ «Уша» такая адказная справа, як сяўба, цалкам ляжыць на плячах Аляксандра Уладзіміравіча Хомчанкі (на здымку). І восенню, і вясной механізатар заняты гэтай работай. З 25 жніўня яму зноў даручылі азімую сяўбу, якая пачалася з рапсу і свірэпіцы. Подробнее