Организация отдыха и оздоровления детей в летний период является одним из важнейших направлений социальной политики в нашей стране. Дети — не просто, образно говоря, цветы нашей жизни, дети – это наше «завтра», наше будущее. Поэтому важно обеспечить детям и полноценный организованный отдых, и необходимое оздоровление.
Об итогах оздоровительной кампании в летний период 2017 года беседуем с главным специалистом Минского областного управления Респуб-ликанского центра по оздоровлению и санаторно-курортному лечению Еленой Михайловной ПИСЛЕВИЧ. Подробнее
Ці падрыхтаваны дзеці, што выхоўваюцца ў сацыяльна-небяспечным становішчы, да школы, ці клапоццяцца бацькі пра іх дабрабыт, ці ўсё ў домеадпавядае нормам бяспекі… Каб адказаць на гэтыя пытанні, указаць на недахопы, падказаць сем’ям, як справіцца з праблемамі, намеснік старшынікамісіі па справах непаўналетніх райвыканкама Святлана Іванаўна Бондар, сацыяльны педагог Бярэзінскага раённага сацыяльна-педагагічнага цэнтраТаццяна Уладзіміраўна Несцяровіч і інспектар Энерганагляду Віктар Францавіч Дземяшкевіч адправіліся ў чарговы рэйд па “сопаўскіх” сем’ях. Ён быўналаджаны ў рамках акцый “Дапамажы пайсці вучыцца” і “Сям’я без насілля”. Подробнее
Акцыя пад такой назвай крочыць па раёне. Подробнее
Мікіта Кулічок студэнт самага прэстыжнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта інфарматыкі і радыёэлектронікі. Паступіў ён у запаветнуюдля беларускіх юнакоў навучальную ўстанову без уступных экзаменаў, бо быў залічаны на бюджэтную форму навучання як пераможца заключнага этапупрадметных алімпіяд па інфарматыцы. Атрымлівае вышэйшую адукацыю і асвойвае будучую прафесію праграміста юнак у адной з прэстыжных груп. Са студэнцкай праграмай Мікіта спраўляецца, але разпораз звяртаецца з пытаннямі да педагога дадатковай адукацыі інтэлектуальнага цэнтра дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі Ігара Леанідавіча Чарнушэвіча. Подробнее
12 верасня вось ужо шэсць гадоў пазначаны чырвоным колерам на календары супрацоўнікаў Бярэзінскага раённага аддзела Следчага камітэта. З гэтай нагоды наш сённяшні субяседнік галоўны раённы следчы Віктар Сяргеевіч Слоцін. Ён па традыцыі пачне размову з задач, якія стаяць перад следчымі: Подробнее
Ігар Мікалаевіч Старышэўскі адзін з механізатараў ААТ “Пагосцкі”. Яго працоўны стаж налічвае вось ужо 26 гадоў. Пачынаў ён у колішнім калгасе “Ленінскія дні”, за гэты час стаў спецыялістам шырокага профілю ў сваёй справе. Подробнее
З пачаткам перыяду пашавага ўтрымання жывёлы ў адкрытым акцыянерным таварыстве “Бярэзінскі”, дзе раней быў “мінус” у вытворчасці малака, назіраецца рост прадукцыі. Складаемымі поспеху тут сталі строгае захаванне тэхналогіі выпасу жывёлы, яе збалансаванае кармленне, рэжым правядзення дойкі, забеспячэнне ў поўнай меры падкормкай і камбікармамі, добра наладжаная заатэхнічная і ветэрынарная работа. Найбольш паспяхова і стабільна з пачатку сезона працуе калектыў МТФ “Дубраўка” гэтай гаспадаркі, дзе год ад году назіраецца прырост прадукцыі пры высокай якасці атрыманага малака, 90-працэнтнай і больш таварнасці. Подробнее
На мінулым тыдні пачалася сяўба азімых зерневых. Па стане на 4 верасня было пасеяна 248 гектараў пшаніцы з 1704 запланаваных і 187 гектараў трыцікале з 7473. Яшчэ трэба пасеяць 3026 гектараў жыта і 1337 гектараў зерневых на зялёны корм Подробнее
У апошнюю суботу жніўня надзвычай шматлюдна было на пляцоўцы каля Сялібскага сельскага клуба бібліятэкі. Тут з самай раніцы на вогнішчы гатавалі юшку,разносіўся водар свежапрыгатаванага папкорну і салодкай ваты, духмяных булачак і піражкоў гандлёвых радоў райспажыўтаварыства і незвычайных прысмакаўмясцовых гаспадынь, працавалі спартыўныя атракцыёны і бяспройгрышная латарэя. Нагода добра адпачыць і павесяліцца ўдосталь у сялібчан у выхадны жнівеньскі дзень была важная. Тут праходзіла традыцыйнае і даўно ўпадабанае вяскоўцамі свята вёскі. Подробнее
“ЗНОЎ У ШКОЛУ” залівіста спявала на ўрачыстай школьнай лінейцы з нагоды Дня ведаў вучаніца ДУА “ Любушанскі ВПК дзіцячы сад-сярэдняя школа” Яна Еўдакіменка. Гучна апладзіравалі ёй не толькі вучні, бацькі і настаўнікі, але і паважаныя госці — старшыня райвыканкама А.М. Бабічаў, начальнік аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама Н.А. Жукоўская і дырэктар філіяла “Купава-Агра” В.М. Цэдрык. Подробнее