У год Малпы кожны мае свае надзеі. Але адна справа — жыць пад знакам Малпы, а іншая — кожны дзень праводзіць побач з гэтым хітрым звярком. Ужо два гады ў мінскай кватэры жывуць дзяўчына Ія Каломенцава і яе гадаванец — вялікі і тоўсты лоры Олівер. Як жа яны ўжываюцца? Каб зразумець гэта, выпраўляемся да іх у госці. Подробнее
Нядаўна ў Слуцку было на што паглядзець аматарам ваеннай тэхнікі — над горадам праносіліся баявыя самалёты, у паветры гучала страляніна, раздаваліся выбухі… Так на базе 30-й асобнай Чырванасцяжнай чыгуначнай брыгады адзначаўся 140-гадовы юбілей чыгуначных войскаў. На ўрачыстых мерапрыемствах пабывалі і карэспандэнты «Звязды». Подробнее
Калі гаспадары катоў і сабак збіраюцца ў паездку, у іх заўсёды ўзнікае пытанне: з кім пакінуць гадаванца? Звычайна догляд спрабуюць даручыць суседзям ці сваякам. Больш сучасны варыянт — звярнуцца ў гасцініцу для жывёл. Подробнее
Мар'яна САЎЧАНКА — малады перакладчык кітайскай літаратуры на ўкраінскую мову. З ёю сустрэўся наш карэспандэнт і задаў некалькі пытанняў пра яе творчыя зацікаўленні, пра тое, як успрымаецца кітайская літаратура ва Украіне. Якія ўвогуле перспектывы развіцця ўкраінскай кітаістыкі. Ці ёсць масавы чытач у кітайскай прозы ва Украіне. І вось што пачуў у адказ... Подробнее
Ёсць у Беларусі ціхія вёскі. Не носіцца там па вуліцах з лямантам дзятва, не гуляе моладзь, не гучаць песні. І толькі паціху дажываюць свой век састарэлыя людзі, часта адзінокія. Нават цяжка паверыць, што там, дзе сёння ўсяго сем жыхароў, раней было больш чым сто двароў. Але час ад часу нават глухія вёскі ажываюць, сюды вяртаецца музыка. Калі ў маланаселеных пунктах немагчыма стварыць дамы культуры, гэта яшчэ не азначае, што тамтэйшыя бабулі і дзядулі будуць жыць без свята. Аўтаклубы наведваюць нават тыя глыбінкі, дзе жыхароў можна пералічыць па пальцах рукі. Подробнее
Сёння вядомаму беларускаму пісьменніку Алесю Адамовічу споўнілася б 90 гадоў. Ніякай памылкі няма. Сам пісьменнік у сваёй анкеце пісаў іншую дату нараджэння — 3 верасня 1927 года. Але падчас вайны яго «памаладзіла» маці, каб сына не ўгналі ў Германію. Насамрэч ён жнівеньскі, з 1926 года. Подробнее
Чым больш цікавінак спецыялісты даведаюцца ў сталых людзей, тым больш разумеюць, як многа яшчэ трэба шукаць. Прызабытыя рамёствы трэба адраджаць і адначасова прыдумваць, як адаптаваць у сучасным жыцці. І справа не толькі ў тым, што на такія вырабы знойдзецца попыт. Рамёствы могуць багата расказаць пра нашых продкаў. Подробнее
У «Горадзе майстроў» на Славянскім базары сустрэла Людмілу Нікіціну, загадчыцу Заронаўскага музея, якому няма аналагаў у нашай краіне. «Усе грошы на кірмашы распусціла. Сабе толькі сукенку за 30 рублёў купіла, астатнія (больш як 300) пайшлі на экспанаты для музея...» Колькі ведаю Людмілу Канстанцінаўну, столькі захапляюся яе адданасцю сваёй справе. І думаю: вось бы кожнай вёсцы па такой Нікіцінай, дык сельскі турызм квітнеў бы! Подробнее
Яшчэ некалькі дзесяцігоддзяў таму за папулярнымі і рэдкімі кнігамі без перабольшвання «палявалі» — дастаць сапраўды вартае выданне было цяжка, да таго ж і каштавала такое задавальненне нямала. А сёння нярэдка даводзіцца бачыць жахлівую карціну — цэлыя стосы літаратуры знаходзяць свой апошні прытулак у брудзе на звычайным сметніку. Вядома, здараецца рознае: у некага паміраюць блізкія, пакідаючы дзясяткі кніг, якія ёсць і ў спадчынніка, нехта пераязджае ў новую кватэру, і для старой бібліятэкі там не знаходзіцца месца… Але ці нагода гэта так па-варварску «ўтылізаваць» літаратуру? Ёсць цэлы шэраг спосабаў, якія могуць не толькі даць вашым кнігам новае жыццё, а і папоўніць сямейны бюджэт. Подробнее
Гэты невялікі каталіцкі храм у Брамнай вежы замка быў заснаваны і асвячоны ў канцы XVІ стагоддзя Мікалаем Хрыстафорам Радзівілам Сіроткам у гонар яго нябеснага заступніка. І вось сёлета, праз 400 гадоў пасля смерці Радзівіла Сіроткі, адрэстаўраваная капліца зноў адчыніла дзверы для вернікаў. Сімвалічна, што ўрачыстасць адбылася 25 ліпеня, у дзень св. Хрыстафора. Подробнее