Прах мецэнаткі Магдалены Радзівіл можа быць перанесены са швейцарскага Фрыбура ў Мінск. Пра такую задумку падчас нядаўняга візіта ў Беларусь расказалі князі Мацей і Мікалай Радзівілы. Подробнее
У Віцебскай абласной бібліятэцы адбыўся творчы вечар гісторыка Людмілы Хмяльніцкай. Распачаўся ён прэзентацыяй кнігі журналісткі газеты «Звязда» Надзеі Дрылы «Сустрэчы без абцасаў». Подробнее
Калектыў «Дубравіца» з вёскі Рычоў Жыткавіцкага раёна Гомельскай вобласці ўвесну 2013 года ўжо быў героем адной з праграм праекта «Наперад у мінулае» тэлеканала «Беларусь 3». Тады вынікам паездкі сталі запісы многіх мясцовых аўтэнтычных песень і наноў ператвораная «Вішанька-чарэшанька», выкананая гуртом разам з Галінай Шышковай. Але вяртацца туды, дзе спадабалася, дзе яшчэ чакаюць багатыя скарбы фальклору, ніколі не шкодзіць. Тым больш улетку, калі ў лясах мноства грыбоў і ягад, а ў Рычове ведаюць шмат адметных песень, якія дапамагаюць іх збіраць. Подробнее
Нумар у гасцініцы «Навагрудак», дзе ў свой час спыняўся Уладзімір Высоцкі, стане тэматычным. Яму прысвояць імя паэта і выканаўцы і ўрачыста адкрыюць 24 ліпеня, у дні правядзення рэгіянальнага фестывалю-конкурсу бардаўскай песні памяці Уладзіміра Высоцкага «Музыка сэрцаў». Подробнее
Калі вы думаеце, што Сафійскі сабор і Спаса-Еўфрасіннеўскі манастыр — гэта ўсё, што можна паглядзець у Полацку, то вельмі памыляецеся. У гэтым невялікім па сённяшніх мерках гарадку з насельніцтвам у 85 тысяч чалавек — звыш 150 помнікаў культуры! Такое багацце скульптур, сабораў, музеяў і мемарыяльных комплексаў не здольна пакінуць абыякавым ніводнага турыста. Але наколькі выкарыстоўваецца гэты багаты патэнцыял? Што можа даць Полацк сваім гасцям, што мы маем сёння ў цэлым у краіне ад турыстычных паслуг і што можна было б мець? Подробнее
Кажуць: калi гара не iдзе да Магамета, то Магамет iдзе да гары. Кiруючыся гэтым жа прынцыпам, супрацоўнiкi Нацыянальнага гiсторыка-культурнага музея-запаведнiка «Нясвiж» распрацавалi перасоўную выстаўку «Нясвiжскi замак у часе i гiсторыi». Больш як тры дзясяткi фотаздымкаў з фондаў музея-запаведнiка расказваюць пра розныя моманты гiсторыi Нясвiжскага палаца i дынастыi Радзiвiлаў. Подробнее
Паўстагоддзя — час не такі і малы. Для творчага шляху аднаго аўтара, ды і традыцыі нацыянальнай літаратуры ў цэлым. Сёння, калі маладыя паэты захапляюцца эксперыментамі, ствараюць новыя формы, ды і нават прыдумваюць словы-наватворы, бо для выказвання ўласных пачуццяў і думак ім падчас не хапае сродкаў мовы, кніга паэзіі, што пабачыла свет 55 гадоў таму, мусіла б падавацца пэўным анахранізмам. Яна магла б бясконца састарэць, стацца незразумелай сучасніку. Асабліва калі маецца на ўвазе другі па ліку зборнік паэта, які ў той час толькі станавіўся на крыло, пачынаў свой шлях у літаратуры. Подробнее
Гэты год багаты на юбілеі літаратурных класікаў. Сёння мы святкуем 140 гадоў з дня нараджэння Цёткі (Алаізы Пашкевіч) — яскравай постаці часоў нацыянальнага адраджэння. Менавіта яна выдала «Першае чытанне для дзетак беларусаў». Не толькі на тагачасных людзей, але і на пазнейшыя пакаленні істотна паўплывалі яе вершы, празаічныя творы. Карэспандэнт «Звязды» вырашыла наведаць мясціны нараджэння і смерці Цёткі, а таксама адзіны музей, прысвечаны ёй у Беларусі, каб убачыць, як ушанавана на радзіме вялікая пісьменніца. Подробнее
У сярэднім слове загалоўка можна проста пераставіць месцамі літаркі — і атрымаецца тое самае, толькі ўжо не так прэтэнцыёзна. А нам якраз прэтэнцыёзнасць тут патрэбна. Бо падарожжа не абы-куды. Подробнее
Дарога. Няпростая і роўная, з выбоінамі і без, насычаная камянямі, якія рэзка, непрыемна аддаюць у ступнях. Але боль слабы, калі побач з табой аднадумцы, а наперадзе — чаканая сустрэча. Карэспандэнт «Звязды» разам з пілігрымамі прайшоў 126 кіламетраў да славутага цудатворнага абраза ў Будславе, занатаваў самае цікавае і зразумеў, што фізічныя пакуты могуць быць нічым у параўнанні з радасцю ад дасягнутай мэты. Подробнее