Крытэрыі адбору мастацкіх твораў для іх уключэння ў вучэбную праграму па беларускай літаратуры і перспектывы развіцця гэтага прадмета ў школе абмяркоўваліся падчас «круглага стала», які прайшоў у Акадэміі паслядыпломнай адукацыі з удзелам педагогаў і пісьменнікаў.
Міжнародныя даследаванні самых розных узроўняў, у тым ліку PІRLS і PІSA, сведчаць пра тое, што сучасныя дзеці чытаюць не толькі менш, але і значна горш, чым іх равеснікі 20—30 гадоў назад. Але праблема заключаецца не ў хуткасці чытання, хоць і ў гэтым плане ўжо гучаць трывожныя сігналы. Галоўная праблема — у асэнсаванні і разуменні прачытанага, уменні ўсвядоміць і пачуць тое, што хацеў сказаць аўтар. Таму педагогаў ва ўсім свеце вельмі хвалююць пытанні фарміравання ў навучэнцаў чытацкай пісьменнасці (разумення пісьмовых тэкстаў)... Подробнее
Леў Канстанцінавіч і яго жонка Глафіра Канстанцінаўна са Слоніма, ніяк не чакалі вялікага няшчасця, якое спасцігла іх маладую сям'ю: першынец на гэты свет з'явіўся калекам. Маладыя людзі вялі здаровы лад жыцця. Ды ў вялікай радні Кіргетаў не было ніякіх надзвычайных здарэнняў. А дактары паставілі іх немаўляці Міхасю страшны дыягназ — дзіцячы цэрабральны параліч. Подробнее
Яго называюць першым раманістам у беларускай літаратуры, а таксама — нашым Дастаеўскім і нашым Стэйнбекам. Удумлівы апавядальнік і глыбокі псіхолаг, Кузьма Чорны (сапраўднае імя Мікалай Раманоўскі) за свой кароткі жыццёвы век здолеў у раманах адлюстраваць лёсы некалькіх пакаленняў беларусаў, стаць у шэраг нацыянальных класікаў, а таксама ўзняць айчынную прозу на сусветны ўзровень. Подробнее
Лепшым днём на міжнародным фестывалі нацыянальных культур у Гродне стане той, калі на сцэне будуць запальваць «Ягоры» — удзельнікі цыганскага калектыву з Жыткавіч «Лачшо дывес». Менавіта таму, што мудрагелістая назва ансамбля з цыганскай мовы перакладаецца як «лепшы дзень». А «ягоры», дарэчы, азначае «агеньчык». Подробнее
Наш чарговы герой — прадстаўнік маладой хвалі артыстаў, якія сёння пракладаюць свой маршрут на вялікую сцэну. Яшчэ школьнікам хлопец змог прабіцца ў гурт «Без білета» і пэўны час быў там клавішнікам, потым іграў у шэрагу іншых груп. А год назад з'явіўся перад публікай ужо ў новай ролі — вакаліста ў тэлепраекце «Акадэмія талентаў», дзе дайшоў да фіналу. Зусім нядаўна мы маглі назіраць за яго ўзлётам на ўкраінскім «Голасе краіны». У свет выйшлі ўжо тры сольныя кампазіцыі, ён супрацоўнічае з гуказапісвальнай кампаніяй Warner Musіc Russіa. Подробнее
Важа Шэпіяшвілі добра памятае, як гэта было, бо ўсімі арганізацыйнымі пытаннямі займаўся непасрэдна. Кансультаваўся з маскоўскімі землякамі і гродзенскімі, якія першымі ў Беларусі стварылі суполку. Магілёўская «Іберыя», дарэчы, з'явілася крыху раней, чым мінскія «Мамулі». Подробнее
Звычайна ў першыя месяцы вясны жыхары буйных гарадоў краіны пачынаюць больш цікавіцца аб'ектамі нерухомасці. Сёлета патэнцыйныя пакупнікі жылля сапраўды заварушыліся ўжо ў лютым, пасля таго як кватэры істотна патаннелі. Яны таннеюць паціху і цяпер, але сітуацыя на рынку ўжо змянілася. Подробнее
Раман Саблін да 29 гадоў быў паспяховым піяршчыкам у буйной расійскай кампаніі. Аднак пасля ў яго здарыўся… крызіс сярэдняга ўзросту. Пераасэнсаваўшы сваё жыццё, захапіўся ёгай, перайшоў на раслінную дыету, а праз некаторы час пазнаёміўся з праектам EcoWіkі («Экалагічная Вікіпедыя») і стаў экаактывістам. З тых часоў Раман зніжае свой экаслед (плошча Зямлі, якая неабходна аднаму чалавеку для задавальнення сваіх патрэб цягам жыцця. — Аўт.). У кнізе «Зялёны драйвер. Код да экалагічнага жыцця ў горадзе» ён на ўласным прыкладзе патлумачыў, што значыць жыць экалагічна. Сёння першы экатрэнер Расіі матывуе іншых людзей пераходзіць на «зялёны бок» жыцця, «азеляняе» бізнес. Подробнее
Васіліса — той выпадак, калі стэрэатып пра аднабокасць і абмежаванасць унутранага свету спартсменаў выглядае глупствам. Гэта зразумела ўжо праз некалькі хвілін гутаркі з дзяўчынай, якая паспяховая ў спорце, абаяльная ў жыцці, разумная сама па сабе і адчувае навакольны свет вельмі тонка. Подробнее
У савецкім кінематографе Пётр Мартынавіч Алейнікаў пражыў век нядоўгі, але бліскучы. Ён быў, бадай, самым любімым, самым вядомым, самым доўгачаканым акцёрам перадваеннага і ваеннага кінематографа. Гледачы на памяць ведалі не толькі рэплікі яго герояў, але і жэсты, рухі, грымасы персанажаў, капіруючы яго непаўторную «ляніва-адэскую» інтанацыю голасу. Самому Алейнікаву для гэтага не трэба было звяртацца да нейкіх класічных камедыйных прыёмаў — яму дастаткова было натуральнага жыцця ў кіношным вобразе... Подробнее