У апошнія два гады ў нашым раёне павялічылася колькасць крымінальных спраў, узбуджаных за пашкоджанне чужой маёмасці. І вось якая асаблівасць намалявалася: часта гэтай маёмасцю, якую шкодзяць хуліганы, становяцца аўтамабілі. З дапамогай цвіка або іншага вострага прадмета зламыснікі драпаюць пакрыццё аўто, чым наносяць сур’ёзную шкоду гаспадарам легкавіка. Подробнее
Апошні дзень ліпеня надоўга запомніцца футбалістам і балельшчыкам Івацэвіччыны. 31 ліпеня на стадыёне “Хваля” ў Пінску ФК “Івацэвічы” ў фінальнай гульні за Кубак Брэсцкай вобласці па футболе з лікам 3:1 нанесла паражэнне камандзе “Альшаны” са Столінскага раёна і стала ўладальнікам Кубка Брэсцкай вобласці па футболе. Подробнее
Падведзены вынікі штогадовага абласнога спаборніцтва за дасягненне высокіх паказчыкаў у вытворчасці жывёлагадоўчай прадукцыі. У адпаведнасці з рашэннем Брэсцкага абласнога выканаўчага камітэта №556 ад 22 лiпеня 2016 года па выніках спаборніцтва сярод малочнатаварных ферм з колькасцю кароў не менш за 400 галоў СВК «Квасевічы» заняў другое месца. Подробнее
У гарачую пару жніва разам са старшынёй райкама прафсаюзаў работнікаў АПК Мікалаем Палто мы накіроўваемся ў ААТ “Мілейкі”. На дзень нашага наведвання гаспадаркі, 26 ліпеня, тут было ўбрана 19,8 працэнта плошчаў. Подробнее
Тот, кто ходил по морям и океанам, кто погружался на дно морское, тот знает цену службы во флоте, тот, конечно, не может забыть годы своей службы. К ним и относится наш земляк Василий Михайлович Хмелевский, житель г. Коссово. Подробнее
У бліжэйшыя дні 20-годдзе адзначыць філіял “Лотас” раённага спажывецкага таварыства. Прадпрыемства займае лідзіруючыя пазіцыі ў Івацэвіцкім раёне ў сферы гандлю прамысловай групай тавараў. Напярэдадні прафесійнага свята мы раскажам пра работу калектыва аддзела “Галантарэя” магазіна “Універмаг” у Івацэвічах. Подробнее
Пераможцам абласнога спаборніцтва за другі квартал у малочнай галіне прызнаны калектыў МТФ «Вялікая Гаць» СВК “Святая Воля”. Ён узнагароджаны Ганаровым дыпломам і грашовым сертыфікатам на суму 500 дэнамінаваных рублёў. Подробнее
Для большай часткі крымінальных элементаў злачынная дзейнасць у сферы наркабізнесу з’яўляецца крыніцай стабільнага незаконнага абагачэння. Вось і наш зямляк Д., жыхар адной з вёсак Івацэвіцкага раёна, рашыў зарабіць на збыце асабліва небяспечных псіхатропных рэчываў: набыў партыю “спайсаў”, частку якіх збыў свайму знаёмаму ў Івацэвічах, а астатняе “зелле” захоўваў па месцы жыхарства, чакаючы новых кліентаў. Подробнее
У Лядовай арэне ў Івацэвічах у летні перыяд традыцыйна праходзяць спартыўныя зборы – прадстаўнікі шэрагу расійскіх рэгіёнаў, найперш хакеісты, у гэты час тут праводзяць актыўныя трэніроўкі. У бягучым годзе геаграфія наведвальнікаў Івацэвічаў пашырылася: упершыню збор праводзіць група юных фігурыстаў з Петразаводска. І хаця адлегласць ад сталіцы Карэліі да Івацэвічаў – каля 1 700 км, трэнеры і бацькі, з якімі пагутарыў карэспандэнт “ІВ”, лічаць, што ваяж у наш горад нясе ім толькі карысць. Подробнее
На свой второй в истории Бечевник жители Телехан и гости посёлка спешили, как на самый долгожданный праздник. Добирались до амфитеатра на озере Вульковское кто как мог: на авто (парковаться приходилось на приличном расстоянии от эпицентра событий), на автобусе, велосипедах, пешком. Шутили: стильно было бы на лыжах телеханского производства, да погода не позволяет. Подробнее