Вынікі работы райаддзела міліцыі за першае паўгоддзе 2016 года сведчаць: у крымінагенным плане шмат клопатаў нам, міліцыі і грамадству ў цэлым, дастаўляюць дзве катэгорыі насельніцтва – непаўнагадовыя і раней судзімыя. Подробнее
Фізічныя магчымасці кожнага з нас абмежаваны ўласнай “порцыяй”, якой адарыў Усявышні. Але Бог не роўна дзеліць: хтосьці з мужчын адрозніваецца спрытам, вынослівасцю, хтосьці сілай... Подробнее
У мінулую суботу на стадыёне “Юнацтва” ў Івацэвічах прайшла першая гульня 1 фінала Кубка Брэсцкай вобласці па футболе. Сустракаліся ФК “Івацэвічы” – ФК “Ніва” (Камянец). Подробнее
Нездарма кажуць, што шчаслівыя не сочаць за часам. У рамесніка з Целяхан Сяргея Палуяновіча вочы свецяцца сапраўднай радасцю, калі ён расказвае аб сваім захапленні, і адчуваеш, што чалавек, калі займаецца справай па душы, не такі, як звычайныя людзі, ён сонечны і ад яго твару, вачэй, усмешкі вылучаецца цеплыня, якая надае акружаючым настрою і аптымізму. Подробнее
13 ліпеня члены рэйдавай групы пабывалі ў трох гаспадарках раёна, каб упэўніцца ў гатоўнасці збожжаўборачнай тэхнікі ў сельскагаспадарчых арганізацыях раёна да жніва. Подробнее
Паездка нашай ветэранскай арганізацыі ў Іванава – гэта візіт у адказ. Сустрэча запланаваная і чаканая, так, больш за два гады таму мы прымалі іванаўскіх калег. Гасцей вельмі ўразіў наш раён, яго культурнае багацце і прамысловасць, ветэраны наведалі тады новую пляцоўку ААТ “Івацэвічдрэў”. Абяцалі тады калегі паказаць усе “красоты” Іванаўшчыны і стрымалі сваё слова. У мінулы чацвер, 7 ліпеня, наша дэлегацыя, гэта больш за дваццаць чалавек, на чале са старшынёй Івацэвіцкай раённай арганізацыі Беларускага грамадскага аб’яднання ветэранаў наведала суседзяў. У Іванава паехалі амаль усе старшыні пярвічак ветэранскай арганізацыі ад Целяхан да Дабромысля. Цёпла прымалі ў гасцях адзінага дэлегата-ветэрана, былога старшыню ветэранскай арганізацыі з 19-гадовым стажам Івана Адамавіча Тарасевіча. Подробнее
Яшчэ адна ахвяра неахайнага курэння, на гэты раз у вёсцы Жытлін, зарэгістравана сёлета ў раёне. Тут загінуў 50-гадовы мужчына, які нідзе не працаваў. Подробнее
Для 50 ребятишек от 6 до 13 лет распахнул свои двери в июне круглосуточный лагерь «Лидер» ГУДОДиМ «Центр детского творчества г. Ивацевичи». Подробнее
Усе мы, у большай ці меншай ступені, у апошнія месяцы жывём футболам. І не важна, спартсмен ты ці аматар, а можа, наогул не цікавішся футболам, а чэмпіянат Еўропы “гучыць” паўсюдна па сродках радыё, тэлебачання. Аднак, у жыхароў нашага раёна ёсць яшчэ адна прыемная нагода для футбольных хваляванняў, якая, можа нават бліжэй сэрцу, чым чэмпіянат. Хаця б таму, што нашай краіны там няма, а вось Івацэвіцкі раён прадстаўлены сёлета на абласным чэмпіянаце па футболе. Скажаце, не навіна гэта, і раней мы тут былі, але пасля першых удалых гульняў у гэтым годзе пра нас пачалі гаварыць, нас пачалі баяцца і ўспрымаць як рэальных канкурэнтаў. Подробнее
З пачатку года вытворчасць малака ў сельскагаспадарчых прадпрыемствах раёна склала 46 373,1 тоны, або 105,4 працэнта да адпаведнага перыяду 2015 года. Гэта на 2 373,5 тоны болей, чым летась, таварнасць рэалізуемага малака складае 89,7 працэнта. Найбольшы працэнт росту валавой вытворчасці адзначаецца ў ААТ “Косава” – 147,1 працэнта; СВК “Святая Воля” – 116,5; СВУ “Даманава” – 110,5; СВК “Квасевічы” – 107,0. Подробнее