Сям’я дактароў Мікалая Іванавіча і Ганны Макараўны Страбукоў на Целяханшчыне паважаная. Не адна шматдзетная мама пры ўпамінанні ў размове імёнаў гэтых дактароў усплёсквала рукамі і з павагай казала: “Такія дактары! Усім дактарам дактары!” І сапраўды, у гэтай прафесіі ніяк нельга абысціся без міласэрнасці і чалавекалюбства. Чалавек можа валодаць цудоўнымі ведамі, але без гэтых якасцяў добрага ўрача не выйдзе. Прызванне – вось што павінна рухаць чалавека па дарозе медыцыны. І Страбукі былі менавіта такія ўрачы, імі на Целяханшчыне ганарыліся. А медыцыне яны прысвяцілі амаль па паўстагоддзя свайго жыцця – кожны па 47 гадоў. Подробнее
Мне заўжды падабалася ў людзях сціпласць, адсутнасць ганарыстасці і нездаровых амбіцый. Асабліва выйгрышна гэтая якасць выглядае ў пары з неабыякавасцю да справы жыцця. Калі чалавек, як пчолка, робіць сваю работу з усёй адданасцю і прыносіць тым самым вялікую карысць, але не жадае лаўраў і не чакае пахвалы Подробнее
Сёмы год запар Івацэвіцкі раён прымае абласны турзлёт “Рубеж”. Турзлет літаральна “прапісаўся” на Вулькаўскім возеры і так сталася, што часцей за ўсё менавіта ён адкрывае чаргу падобных творчых і спартыўных мерапрыемстваў. Подробнее
Поспехі юнака адзначаны спецыяльным фондам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі. Подробнее
– Вёска Дубітава… Ціхая, сціплая, прывеціць кожнага, хто з добрым сэрцам, адкрытай душой зверне з гасцінца Косава-Була і ступіць на яе адзіную шырокую вуліцу, – пад пяшчотную музыку пачынаюць свой аповед вядучыя свята А. Клімуш і С. Кулецкі. – На працягу стагоддзяў Дубітава ўваходзіла ў склад Грыўдзенскага маёнтка, які належаў роду Палубінскіх. За ўдзел аднаго з чатырох братоў Палубінскіх у нацыянальна-вызваленчым паўстанні 1830-31 г.г. у Польшчы, Беларусі і Літве чацвёртая частка маёнтка была канфіскавана і перададзена дзяржаве. Па гэтай прычыне пэўная колькасць надзелаў сялян вёскі Дубітава стала дзяржаўнымі. Захаваўся і дакумент аб пераводзе сялян з прыватных у дзяржаўныя, які знаходзіцца ў Гродзенскім архіве. У ім называюцца і прозвішчы сялян, нашчадкі якіх і сёння жывуць у вёсцы. Гэта Турчыны, Радзюкі, Кулецкія і іншыя. У 1905 годзе ў вёсцы пражывала 357 чалавек, у 1997 годзе вёска мела 55 двароў і 95 жыхароў, а сёння ў вёсцы засталося 25 двароў, пражывае 35 чалавек. Подробнее
У гаспадарках раёна поўным ходам ідзе нарыхтоўка кармоў з траў 1-га ўкосу. На 12 чэрвеня 2016 года ў раёне ўбрана траў на плошчы 16946 га, што складае 95,7% да плана. Сенажу нарыхтавана 91830 тон – гэта 70,2% да намечанага задання. Сенажу ў рулонах 5950 тон. Нарыхтавана сена 2553 тоны – па плане трэба нарыхтаваць 13300 тон. Подробнее
У раёне праходзіць рэспубліканская пажарна-прафілактычная акцыя «Каникулы без дыма и огня!», накіраваная на папярэджанне пажараў і іншых надзвычайных здарэнняў па віне альбо з удзелам дзяцей. Прадоўжыцця яна да пачатку навучальнага года. Подробнее
Сярод дэлегатаў на пяты Усебеларускі народны сход ад Івацэвіцкага раёна – Людміла Ільянкова, намеснік па эканоміцы генеральнага дырэктара ДУВП “Івацэвіцкая ЖКГ”. Навіна пра вылучэнне на сход стала для яе нечаканасцю, але і радасцю адначасова: значыць, ёсць да яе павага, ёсць давер. Подробнее
Ветэран Вялікай Айчыннай вайны Іван Рыгоравіч Макарэвіч з Любішчыцаў 8 чэрвеня адзначыў свой 90-гадовы юбілей. Павіншаваць юбіляра прыйшлі старшыня раённага савета ветэранаў Леанід Скіндзер, старшыня Любішчыцкага сельвыканкама Юрый Янчук і дырэктар Любішчыцкага сельскага Дома культуры Святлана Ятчэня (на здымку). Подробнее
Сапраўды шматлікай была гэтая прысяга ў 174 вучэбным палігоне ваенна-паветраных сіл і войскаў СПА – 138 салдат далі прысягу на добрую службу. 50 юнакоў пройдуць службу на палігоне, астатнія 88 – навабранцы 56 Асобнага палка сувязі ваенна-паветраных сіл і войскаў СПА (г. Мінск). Подробнее