ГА “Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі” ініцыяваў новы Рэспубліканскі праект-свята “Дзень вышыванкі”, які прэтэндуе стаць традыцыйным. Подробнее
Не хлебам адзіным жывы чалавек, але без яго прыйшлося б цяжка. І ежа не ежа без кавалка духмянага бохана, які і ў будні, і ў святы такі жаданы і такі неабходны. Хлеб пачынаецца з зерня, кінутага ў глебу, і да нашага стала праходзіць доўгі шлях, пра які, напэўна, узгадваюць старыя людзі, калі беражліва адразаюць скібу і з’ядаюць да апошняй крошкі. Подробнее
Знаёмства з ветэранам Вялікай Айчыннай вайны Зіновіем Мікалаевічам Каланчуком, ура-джэнцам г. п. Целяханы, адбылося незадоўга да яго 89-годдзя, якое ён адзначыў 15 чэрвеня. Галаву пасерабрыла сівізна, але светлы розум і цудоўная памяць гэтага чалавека здзіўлялі. Подробнее
Захаванне бяспекі грамадзян на дарогах і вуліцах застаецца галоўнай задачай супрацоўнікаў Дзяржаўтаінспекцыі, якія ў гэтую нядзелю адзначаць сваё прафесійнае свята. Подробнее
Каля 50 няштатных нарыхтоўшчыкаў і амаль усе магазіны сістэмы райспажыўтаварыства актыўна вядуць прыёмку чарніц ад насельніцтва. Подробнее
Анжаліка Тысевіч – прадстаўнік культуры ў складзе дэлегацыі ад нашага раёна на V Усебеларускім народным сходзе. Намеснік дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце і выкладчык па класе баяна ДУА “Целяханская школа мастацтваў” Анжаліка Алегаўна выбранне ў дэлегаты ацаніла як вялікі давер ёй ад мясцовай улады, калег і насельніцтва раёна. Подробнее
Аднымі са складальнікаў простага шчасця людскога некалі Максім Танк назваў пот, дарожны пыл і родны неба-схіл. Смела падпісацца пад яго словамі можа Аляксей Андрэевіч Папека з в. Вялікая Гаць – цяпер пенсіянер, а ў мінулым вадзіцель з 41-гадовым стажам, які ўдастоены ордэна Працоўнай Славы ІІІ ступені, ды і акрамя яго мае нямала ўзнагарод. Подробнее
Сяргей Артуравіч Маркус – галоўны эканаміст ААТ “Аброўскі”. У Аброва калісьці, у 1988 годзе, «перацягнулі» яго, маладога спецыяліста, з гаспадаркі Свіслацкага раёна Гродзенскай вобласці, дзе ён адпрацаваў два гады пасля размеркавання. Подробнее
Апошнія дні месяца і асабліва мінулыя выхадныя вызначыліся спякотным надвор’ем, ад якога паратунку жыхары раёна шукалі ў тым ліку на берагах азёраў і рэк. Безумоўна, адпачынак ля вады прыносіць палёгку і задавальненне, але вада патрабуе безумоўнага выканання мераў бяспекі, абачлівасці, не даруе жартаў, ліхацтва.З пачатку года ў Брэсцкай вобласці на рэках і вадаёмах загінула агулам 33 чалавекі, цалкам па Беларусі лічба загінуўшых у вадзе больш за сотню – 130 чалавек. Подробнее
Прыкладна тры гады назад у Крымінальны кодэкс Рэспублікі Беларусь былі ўнесены змены, што тычыліся вадзіцеляў транспартных сродкаў, якія дазволілі сабе сесці за руль у стане алкагольнага ап’янення. Подробнее