Шаноўныя чытачы, будзем знаёмыя! Зрэшты, мы з вамі і так ужо знаёмыя. Апошнія пяць месяцаў, якія працую ў газеце “Пастаўскі край”, артыкулы за маім подпісам рэгулярна з’яўляліся на яе старонках. Таксама вы маглі мяне ведаць і намнога раней, калі вы — прыхільнікі мясцовага тэлебачання “Паставы-ТБ”, дзе я працавала практычна з пачатку яго стварэння. Подробнее
Напрыканцы сакавіка бягучага года я рыхтавала для газеты інтэрв’ю з намеснікам начальніка ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама Марыяй Клімёнак пра тое, як раён падрыхтаваўся да веснавой сяўбы. Прагнозы і на сяўбу, і на будучы ўраджай былі неблагія. А ў мінулы аўторак мы з ёй ездзілі па палях, і спецыяліст не хавала засмучэння — столькі працы і сродкаў укладзена, а ўраджаю, на які разлічвалі, раёну не атрымаць. Подробнее
Работнікі Пастаўскага лясгаса ўжо другі месяц працуюць у лясах Светлагорскага раёна. Прычынай камандзіроўкі стаў… біялагічны пажар. Подробнее
Жнівень — напружаны час для прадстаўнікоў сістэмы адукацыі. За некалькі дзён да пачатку новага навучальнага года адбыўся Рэспубліканскі педагагічны савет з удзелам кіраўніка дзяржавы А. Р. Лукашэнкі. Пасля старшыня Віцебскага аблвыканкама М. М. Шарснёў правёў абласную педканферэнцыю. На Пастаўшчыне прайшлі нарады метадычных аб’яднанняў з усімі катэгорыямі педагагічных работнікаў. А 30 жніўня кіраўнікі ўстаноў адукацыі раёна, іх намеснікі, настаўнікі і старшыні пярвічных прафсаюзных арганізацый сабраліся ў раённым Доме культуры на традыцыйную жнівеньскую педагагічную канферэнцыю. Подробнее
Як толькі лета пачынае аддаляцца, ажывае работа Пастаўскага прадпрыемства па паліве. Калектыў абслугоўвае насельніцтва, некаторыя арганізацыі і ўстановы аховы здароўя, культуры, адукацыі. “З-за таго, што актыўнасць пастаўчан у набыцці паліва была вельмі нізкай, з вясны і да гэтага часу вымушаны былі працаваць толькі чатыры дні ў тыдзень, — расказваў дырэктар Уладзімір Пятровіч Кайровіч. — Хоць пастаянна напаміналі сваім спажыўцам пра тое, што запасацца торфабрыкетам і дрывамі варта адразу пасля заканчэння ацяпляльнага сезона. Аднак прыслухаліся да гэтага нямногія. З часам жа пачнецца ажыятажны попыт, утворыцца чарга, і мы не паспеем забяспечыць усіх жадаючых. Торфабрыкет завозіцца з Браслава, дровы пастаўляюць Пастаўскі лясгас і Браслаўскі нацыянальны парк. Наша работа ў многім залежыць і ад іх”. Подробнее
Пераступіўшы парог адміністрацыйнага будынка Пастаўскага раёна газазабеспячэння, можна адразу вырашыць усе пытанні. У прасторным светлым кабінеце пад назвай “Адно акно” вас ветліва сустрэнуць кантралёры Наталля Раманенка, Галіна Юрына, Таццяна Куцуха. Кіруе гэтым невялічкім аддзелам Іна Дзмітрыеўна Чарэнка. Часцей за ўсё сюды звяртаюцца з заявамі на газіфікацыю, устаноўку газавага лічыльніка, замену газавага абсталявання. Работнікі службы “Адно акно” добра валодаюць усімі пытаннямі. Тут жа вядзецца ўлік спажывання газу прамысловымі прадпрыемствамі і арганізацыямі, прыватнымі карыстальнікамі. Подробнее
ФК “Лепель” — ФК “Паставы-ПМЦ” — 0:0 Подробнее
Станіславу Уладзіміравічу Чымбургу — 29. Паспяхова складваецца кар’ера — ён з’яўляецца намеснікам начальніка аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама. Радуе сям’я — стаў шчаслівым мужам і татам. Захапляе работа — заўсёды ў пошуку і творчасці. З ім наша гутарка. Подробнее
У мінулую пятніцу на базе нашага раёна прайшло пасяджэнне секцыі Рэспубліканскага метадычнага савета па пытаннях удасканалення сацыяльнага абслугоўвання і ўкаранення інавацыйных тэхналогій сацыяльнай работы ва ўстановах сацыяльнага абслугоўвання Подробнее
1 жніўня 85-годдзе з дня ўтварэння адзначыла 49-я радыётэхнічная брыгада ваенна-паветраных сіл і войск супрацьпаветранай абароны. Да гэтай нагоды, а таксама да Дня ваенна-паветраных сіл і было прымеркавана выступленне вакальна-інструментальнага ансамбля “Достояние”, што адбылося на мінулым тыдні ў імправізаванай глядзельнай зале пад адкрытым небам на тэрыторыі 1-га радыётэхнічнага цэнтра. Подробнее