1 чэрвеня на базе Мінскага гарадскога адукацыйна-аздараўленчага цэнтра “Лідар” стартавала рэспубліканская акцыя “Лета з добрай кнігай!”. Яе заснавальнікі — міністэрствы інфармацыі і адукацыі краіны, ГА “Беларускі саюз жанчын” і “Саюз пісьменнікаў Беларусі”. Мэта — узмацненне выхаваўчай ролі і значэння кнігі ў перыяд летніх канікулаў. Подробнее
Усё гэта і многае іншае прадэманстравалі таленавітыя і майстравыя пастаўчане ў абласным цэнтры падчас “Славянскага базару”. Подробнее
Нетрывіяльная па форме падстаўка для вулічных кашпо (у выглядзе рэтравеласіпеда) упрыгожыла ўваход на тэрыторыю адкрытага акцыянернага таварыства “Паставымэбля”. Яна з’явілася тут вясной і вельмі хутка папоўніла спіс мясцовых “славутасцей”, якія абавязкова трапляюць у аб’ектыў фотаапаратаў пастаўчан і гасцей райцэнтра. Подробнее
11 ліпеня ў Пастаўскім райвыканкаме адбылося пашыранае пасяджэнне камісіі пры Віцебскім абласным выканаўчым камітэце па пытаннях правядзення дзяржаўнай пагранічнай палітыкі на тэрыторыі вобласці. Подробнее
Ганна Цімафееўна Бліннікава амаль два дзясяткі гадоў узначальвала Юнькаўскае аддзяленне сувязі, а крыху больш за год назад прыйшла прыёмшчыцай заказаў на мясцовы комплексны прыёмны пункт. Стаж на новым месцы зусім невялікі, а поспех ужо ёсць: па выніках 2016 года Юнькаўскі КПП выйшаў пераможцам у раённым галіновым спаборніцтве. Подробнее
Асаблівасцю Імшы, якая адпраўлялася ў груздаўскім касцёле ў нядзелю, 9 ліпеня, было тое, што падчас яе Пётр Антонавіч і Уладзіслава Францаўна Жолуд дзякавалі Богу за 50 гадоў сумеснага жыцця. Подробнее
ФК “Паставы-ПМЦ” — ФК “Міёры” — 6:1 Подробнее
Кожны чалавек сваім вольным часам распараджаецца па-рознаму. Маёй калезе Людміле Клімюк пасля працоўнага дня напружанне і стомленасць дапамагае здымаць вышыванне, па вечарах яна практыкуе скандынаўскую хадзьбу. Ёсць у яе і яшчэ адна аддушына — кактусы. Пагадзіцеся, далёка не кожны ў гэтых калючых кветках бачыць прыгажосць, і толькі ў адзінак яны рэгулярна квітнеюць. Подробнее
Гібрыдныя войны, адказнасць за напісанае або сказанае, пытанне маральнага выбару журналіста. Гэтыя тэмы ўзняў Прэзідэнт Беларусі А. Р. Лукашэнка на пленарным пасяджэнні ХІХ Сусветнага кангрэса рускай прэсы, які з 11 па 15 ліпеня праходзіць у Беларусі. Подробнее
Прыемная навіна: трактарыст-машыніст адкрытага акцыянернага таварыства “Хацілы-агра” Андрэй Казіміравіч Волк першым на Віцебшчыне нарыхтаваў 1500 тон зялёнай масы траў першага ўкосу ў стрэйч-плёнку і прызнаны пераможцам абласнога спаборніцтва. Подробнее