Чацвёрты год запар Міжнародны фестываль народнай музыкі “Звіняць цымбалы і гармонік” адкрываюць літаратурныя святы. На іх арганізатары — работнікі Пастаўскай цэнтральнай раённай бібліятэкі — запрашаюць паэтаў і празаікаў з нашага раёна і гасцей. Подробнее
Кожны год на тры дні Паставы мяняюць свой мерны тэмп жыцця на вірлівы фестывальны. Подробнее
Андрэй Радкевіч — машыніст тралёвачнай машыны лясгаса. Нягледзячы на тое, што яму ўсяго 28 гадоў, сапраўдны прафесіянал. Каб зразумець, наколькі па-майстэрску ўпраўляецца з замацаваным за ім харвестарам, трэба пабачыць яго ў рабоце. Подробнее
Як мы ўжо расказвалі на старонках газеты, з 1 чэрвеня на базе ўсіх сярэдніх і базавых школ раёна пачалі работу летнія аздараўленчыя лагеры для навучэнцаў. Подробнее
Чвэрць стагоддзя назад знакаміты сёння на Пастаўшчыне і далёка за яе межамі заслужаны аматарскі калектыў фальклорны ансамбль “Паазер’е” выкладчыкаў Пастаўскай дзіцячай школы мастацтваў імя А. Тызенгаўза прадоўжыў музычныя традыцыі вядомага на прасторах Савецкага Саюза Груздаўскага народнага цымбальнага аркестра, які праславіўся ігрой на ўнікальных дыятанічных цымбалах, што выраблялі мясцовыя ўмельцы. А цяпер ужо і ў “паазерцаў” ёсць свае прадаўжальнікі — дзіцячы калектыў “Пастаўскія цымбалісты”. Подробнее
Над тым, каб шматлікія госці фестывалю разам з яркімі ўражаннямі ад свята народнай музыкі павезлі з сабой дамоў яшчэ нешта, што будзе нагадваць ім пра наш край, плённа працуюць работнікі Пастаўскага Дома рамёстваў “Стары млын”. Штогод яны рыхтуюць у падарунак афіцыйным дэлегацыям і мастацкім калектывам, а таксама на продаж усім жадаючым сотні самых розных сувеніраў. Подробнее
Ансамбль народнай музыкі і песні “Заранка” ў складзе выкладчыкаў Варапаеўскай дзіцячай школы мастацтваў пад кіраўніцтвам яе дырэктара Валянціна Пятровіча Жагулы налета адзначыць 20-годдзе заснавання. 16 гадоў ён носіць званне “народны”. Подробнее
ТАА “Вытворча-мэблевы цэнтр” у канцы мая адзначыла 10-годдзе. З гэтай нагоды ў раённым Доме культуры па вуліцы Станкевіча было арганізавана святочнае мерапрыемства. Подробнее
У апошні час асаблівую актуальнасць ва ўсім свеце набывае праблема сямейнага насілля. Подробнее
Віншаванні і пажаданні, кветкі, узнагароды найлепшым навучэнцам і педагогам, творчая справаздача аб праведзенай за год рабоце — усё гэта было на святочным вечары з нагоды апошняга званка ў Пастаўскай дзіцячай школе мастацтваў імя А. Тызенгаўза, які прайшоў 24 мая ў раённым Доме культуры. Подробнее