У трынаццаты раз у Палацы Рэспублікі ў Мінску 12 мая прайшла цырымонія ўзнагароджвання пераможцаў Нацыянальнага тэлевізійнага конкурсу “Тэлевяршыня”. Сярод фіналістаў быў і калектыў канала “Паставы-ТБ”. Подробнее
Ва ўсе часы школа была і застаецца неад’емным сувязным звяном паміж сям’ёй і грамадствам. Складана пераацаніць яе ролю ў выхаванні падрастаючага пакалення Подробнее
У адну з нядаўніх субот мая дырэктар Пастаўскай раённай арганізацыйнай структуры РДГА “Беларускае таварыства паляўнічых і рыбаловаў” Алег Алегавіч Карпік запрасіў на спаборніцтвы “Вальдшнэп-2017”. Праходзілі яны ў ваколіцах возера Лісіцкае. Удзел прымалі 28 прадстаўнікоў з васьмі паляўнічых дач раёна. Подробнее
Гэту прапісную ісціну работнікі Сацыяльна-педагагічнага цэнтра раёна спрабавалі данесці да бацькоў, чые дзеці змешчаны ў прытулак установы, з нагоды Дня сям’і, які ў нашай краіне адзначаўся 15 мая, падрыхтаваўшы да яго шэраг мерапрыемстваў. Подробнее
Традыцыйна перад пачаткам купальнага сезона камунальшчыкі добраўпарадкоўваюць прыбярэжныя тэрыторыі, а работнікі выратавальнай станцыі чысцяць дно вадаёмаў. У Паставах 5 пляжаў, замацаваных за УП ЖКГ, якія мясцовыя вадалазы штогод абследуюць: на азёрах Дубок, Белае, Чорнае, Задзеўскае і на рацэ Мядзелцы, акрамя таго на возеры Баравое (Дунілавіцкі сельсавет), за які адказвае Пастаўскі льнозавод. Подробнее
11 мая ў Пастаўскім Доме рамёстваў “Стары млын” адкрыліся выставы работ Вольгі Мікалаеўны Гукавай і Яніны Баляславаўны Ліманоўскай, прысвечаныя традыцыйнаму віду наіўнага народнага мастацтва — маляванцы. Подробнее
Для беларуса бульба — аснова харчавання. Таму яе багаты ўраджай з’яўляецца мэтай кожнай сям’і. Згодна з данымі ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама, у раёне вырошчваннем другога хлеба сёлета займаюцца СП “Дунілавічы-агра” (20 га), ААТ “Камайскі-агра” (35), “Хацілы-агра” (5 га) і “Навасёлкі-Лучай” (40 га). Подробнее
У Пастаўскім дзяржаўным каледжы адбыўся адкрыты дыялог на тэму “Паняцце і роля сям’і ў сучасным беларускім грамадстве”, прымеркаваны да Міжнароднага дня сям’і. Подробнее
Сёлетні Дзень Перамогі прынёс Інзе і Андрэю Сварцэвіч, апроч усеагульнай, яшчэ і асабістую радасць — у іх сям’і нарадзілася дачушка. Бацькі палічылі гэта сімвалічным і вырашылі ў гонар свята назваць дзяўчынку Вікторыяй, што ў перакладзе з лацінскай мовы азначае “перамога”. Дарэчы, гэта адзінае немаўля, якое з’явілася на свет у радзільным аддзяленні Пастаўскай цэнтральнай раённай бальніцы ў той дзень. Подробнее
На службу да каралевы спорту — лёгкай атлетыкі — трэнер дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы Інга Алегаўна Роліч паступіла ў пятым класе, калі яе спартыўныя здольнасці заўважыла Марына Пятроўна Давыдава. Подробнее