Хоць і турботная, але вельмі прыемная справа рабіць пакупкі да новага навучальнага года. Загадчыца магазіна «Дзіцячы свет» Таіса Пляскач ужо трыццаць гадоў перажывае разам са сваімі пакупнікамі гэтыя прыемныя моманты і гаворыць, што дзіцячая энергетыка – лепшая пілюля для аднаўлення сіл і пазітыўнага настрою. Подробнее
У гэтым годзе на ваенную службу прызавуць да 100 афіцэраў запасу. Такі Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 18 ліпеня 2016 года № 276. У рэдакцыю газеты «Прамень» паступіла шмат пытанняў: хто пападае пад прызыў, колькі будзе доўжыцца служба афіцэраў па прызыве? У сувязі з гэтым мы сустрэліся з намеснікам ваеннага камісара Стаўбцоўскага раёна Аляксандрам Кахновічам з просьбай даць некаторыя тлумачэнні-каментарыі па ўказе. Подробнее
Паспяховае развіццё малога бізнесу робіць больш багатымі паслугі жыхарам нашага раёна. Можна сказаць і аб тым, што робіць і больш прыгожым наш горад. Маецца на ўвазе тое, што прыводзяцца ў сучасны прывабны выгляд старыя будынкі, якім надаецца другое жыццё. У гэтым плане паказальная дзейнасць магазіна «Крама. Гаспадарчыя тавары» па вуліцы Магістральнай. Подробнее
Піцэрыя «Гарадок» уяўляе сабою прыватнае прадпрыемства грамадскага харчавання. Адведаць піцу сюды любяць прыйсці сем'ямі, кампаніямі сяброў і карпаратыўнымі, вузкім колам прыяцеляў. Подробнее
2016 год – Год культуры. Органы прымусовага выканання заклікаюць даўжнікоў быць культурнымі ў першую чаргу ў адносінах да саміх сябе і, безумоўна, дзяржавы. Подробнее
Напрыканцы ліпеня ў нашым раёне на базе фермерскай гаспадаркі «Мой сад» прайшоў рэспубліканскі конкурс-семінар акуліроўшчыкаў.
– Падобныя мерапрыемствы ладзяцца ў нашай краіне штогод, сёлетняе – дзевятнаццатае па ліку, – адзначыў генеральны дырэктар асацыяцыі «Белсадгадавальнік» Анатолій Каранько. Подробнее
Чацвёртага і пятага жніўня ў горадзе Гродна праходзіў рэспубліканскі семінар «Аб рабоце сродкаў масавай інфармацыі па рэалізацыі задач дзяржаўнай палітыкі». Удзел у ім прымалі кіраўнікі і прадстаўнікі органаў дзяржкіравання, рэспубліканскіх і рэгіянальных СМІ. Подробнее
Мулярскае майстэрства Ігара Юрчанкі і Паўла Далідовіча з ПМК-233 напярэдадні прафесійнага свята – Дня будаўніка – у поўнай меры задзейнічана на бягучым рамонце дзіцячага сада № 5, што ў райцэнтры. Подробнее
Нязменна кожны год 7 жніўня святкуецца Успенне святой праведнай Ганны. У старазапаветны час яна была выбрана Госпадам з яўрэйскага народа, каб стаць Маці Прасвятой Багародзіцы, ад якой уцялесніўся Сын Божы.
Стаўбцоўскі храм з больш чым 190-гадовай гісторыяй удастоены насіць імя гэтай святой. Подробнее
Напрыканцы ліпеня ў Верхнядзвінскім раёне Віцебскай вобласці, ля Кургана Дружбы, дваццаць пяты раз сабраў дэлегацыі трох краін міжнародны маладзёжны лагер «Бе-La-Русь». Гэта паўтысячы ініцыятыўных, спартыўных і творчых прадстаўнікоў маладзёжных арганізацый, ВНУ, прадпрыемстваў, аб'яднанняў і клубаў па інтарэсах Беларусі, Расіі і Латвіі, а таксама ветэраны маладзёжнага руху і ганаровыя госці. Сярод сямі прадстаўнікоў ад Мінскай вобласці на мерапрыемства была запрошана і першы сакратар Стаўбцоўскага райкама ГА БРСМ Анастасія Калодзінская. Подробнее