Як і ў папярэднія гады, у ААТ «Агранёманскі» зараз атрымліваюць самую высокую ў раёне ўраджайнасць збожжавых і зернебабовых культур. У таварыстве пасеяна і падлягае ўборцы 2286 гектараў, трэцяя частка з іх ужо зжата. На круг намалочваюць па 41,7 цэнтнера збожжа, а ўсяго сабралі каля 2600 тон. Задзейнічана на полі дзесяць камбайнаў. Тэхніка надзейна падрыхтавана. Экіпажы камбайнераў укамплектаваны вопытнымі механізатарамі, поруч з якімі праяўляе стараннасць і моладзь. Подробнее
Аднымі з першых пачалі жніво і адпаведна продаж збожжа новага ўраджаю ў лік дзяржзаказу хлебаробы ААТ «Вішнявецкі-агра». У мінулы аўторак аўтамашыну таварыства ўрачыста сустрэла кіраўніцтва Стаўбцоўскага філіяла ААТ «Барысаўскі камбінат хлебапрадуктаў». Суправаджаў груз галоўны аграном гаспадаркі Мікалай Клаўшун. Па добрай традыцыі, якая склалася на філіяле, вішнявецкіх аграрыяў сустрэлі караваем і ўручылі сноп збажыны. Подробнее
Па тэмпах уборкі збожжавых культур лідзіруюць хлебаробы ААТ «Жацерава». І па ўраджайнасці шчырыя рупліўцы палеткаў уваходзяць ў першую тройку, атрымліваюць з кожнага гектара па 34,5 цэнтнера збожжа. Подробнее
У г. Маладзечна адбылася прэс-канферэнцыя старшыні Мінскага абласнога выканаўчага камітэта Сямёна Шапіры для журналістаў рэспубліканскіх, абласнога і рэгіянальных сродкаў масавай інфармацыі. Подробнее
У сельгаспрадпрыемствах раёна працягваецца нарыхтоўка кармоў. Касавіца праходзіць на ўзроўні і без асаблівых праблем. Ужо назапашана немалая колькасць і якасных кармоў для грамадскага статка. Другі ўкос траў у гаспадарках праведзены на плошчы больш за шэсць з паловай тысяч гектараў, што складае звыш 67 працэнтаў да запланаванага. Нарыхтавана 24437,6 тоны кармавых адзінак травяных кармоў. На ўмоўную галаву жывёлы ў сярэднім па раёне прыпадае па 7 цэнтнераў кармавых адзінак. Лепшыя паказчыкі ў СГФ «Аталезь-агра» ААТ «Стаўбцоўскі райаграсэрвіс», ААТ «Рубяжэвічы» і «Вішнявецкі-агра». Подробнее
Бацькоўскі дзень ладзіцца ў «Церамку» ў другую суботу кожнай змены. У гэты дзень Мінскі маторны завод, якому належыць аздараўленчы лагер, аплачвае праезд бацькам ад аўтастанцыі Стоўбцы да лагера, а таксама зваротную дарогу. Наведаць сваіх дзяцей едуць цэлымі сем'ямі, таму фактычна ў гэты дзень лагернае «насельніцтва» павялічваецца ўдвая і больш. Цікава, што адчування скучанасці, таўкатні не ўзнікае. Спрыяе гэтаму яго аб'ёмная тэрыторыя, плошчай у 14,2 га, а найбольш – цікавая праграма бацькоўскага дня са шматлікімі конкурсамі, якія не могуць не прыцягваць. Подробнее
У раённым аддзеле ўнутраных спраў прайшло ўрачыстае ўручэнне Падзячнага пісьма Міністра ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь Ігара Шуневіча бацькам аднаго з супрацоўнікаў міліцыі – Валянціне і Пятру Новакам. Подробнее
У мінулую пятніцу ў нашым раёне адбылося адно з самых важных і адметных для работнікаў сельскай гаспадаркі працоўных гадавых святаў – «Зажынкі». Працяглае спякотнае надвор'е наблізіла сёлета самую гарачую пару. Жніво… Хлеб… Яны выклікаюць у кожнага ўзвышаныя, хвалюючыя пачуцці. І да хлебаробаў сёння асаблівыя адносіны, бо гэта яны песцяць кожнае зярнятка, любоўю і ласкай ахінаюць кожны каласок. Нездарма ў народзе кажуць: хлеб усяму галава. З мінулай восені і да сённяшняга дня работнікі раслінаводчай галіны сельгаспрадпрыемстваў шчыра працавалі на палетках для таго, каб вырасціць дастойны ўраджай. І хлебная ніва гатова аддзячыць руплівым. У чаканні камбайнаў яна ўстала шчыльнай сцяной. Лёгкага хлеба не бывае ніколі. І кожнае жніво – надзвычай напружаная і адказная пара, нялёгкае выпрабаванне. Пэўна ж, не стане выключэннем і сёлетняя ўборка. Аднак хлебаробы Стаўбцоўшчыны гатовы да гэтага, а свае рупнасць і ўменне яны ўжо даказвалі не раз. Подробнее
Другі год запар маладзёжная дэлегацыя раёна бярэ ўдзел у Дні моладзі, які праводзіцца ў рамках Міжнароднага фестывалю мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску». Сёлета фестываль быў юбілейны, 25-ты. Подробнее
Савані — гэта невялікая вёсачка, першыя збудаванні ў якой з'явіліся побач з рэчкай Жацераўкай 400 гадоў таму. Подробнее