У рэдакцыю “ІВ” паступіла пытанне, якое тычыцца прыёму шкляной тары. Жыхар Івацэвічаў цікавіцца, чаму ў Івацэвічах “скачуць” цэны на бутэлькі – то адна цана, то другая? І чаму шкляная бутэлька каштуе па-рознаму ў Івацэвічах і Бярозе? Было б лагічна, калі б цэны былі аднолькавыя, разважае наш чытач. Подробнее
Цырымонія ўшанавання пераможцаў раённых, абласных і рэспубліканскіх алімпіяд, а таксама прызёраў навукова-практычных канферэнцый, спартыўных спаборніцтваў і творчых конкурсаў прайшла ў мінулую суботу ў ДУА “Сярэдняя школа №3 г. Івацэвічы”. Подробнее
Напярэдадні прафесійнага свята – Дня міліцыі – супрацоўнікі Івацэвіцкага і Бярозаўскага РАУС адчулі, што такое сапраўдны спартыўны азарт і дух спаборніцтваў. Адзначыць свята спаборніцтвам па міні-футболе – прапанова лідараў РК ГА “БРСМ” абодвух раёнаў. Такую ініцыятыву падтрымалі актывісты пярвічак маладзёжнай арганізацыі ў РАУС і хутка сабралі каманды. Гэты таварыскі матч у мінулы чацвер, 25 лютага, прымала “СДЮШАР г. Бяроза” (на здымку). Подробнее
У соты раз упэўніваюся, што дзеці натхняюць на выдатнае. Так, у маім спіску знаёмых ужо даволі шмат маладых матуль, якія пачалі тварыць са з’яўленнем немаўлят. Вось і Крысціна Кавалевіч з г. Івацэвічы не стала выключэннем. Эканаміст па адукацыі і, як аказалася, няўрымслівы рамантык і творца па прызванні. Знаёмлюся сама і знаёмлю вас з таленавітым дэкаратарам і фларыстам. Подробнее
Кожны працоўны дзень Алена Любушак, намеснік старшыні па ідэалагічнай рабоце СВК “Святая Воля”, пачынае з аналізу штодзённага ўліку малака па фермах. Журнал з дадзенымі ў яе – як настольная кніга. Праглядваючы роўныя радкі лічбаў, Алена Мікалаеўна пільным вокам бывалага эканаміста адразу бачыць, якая ферма як працуе. Мінус – адразу сігнал сабрацца са спецыялістамі, каб разабрацца, у чым справа. Яна як ніхто разумее, што на вытворчасць малака (а яно сёння асноўная крыніца даходу) затрачвае сілы і сродкі ўвесь калектыў, значыць, і ўрон наносіцца ўсёй гаспадарцы. А гэта недапушчальна. Подробнее
Чарговы адборачны тур 22 сезона конкурсу юных знаўцаў пажарнай справы сярод вучняў пачатковых класаў адбыўся ў актавай зале ДУА “Целяханская СШ”. Удзельнікамі спаборніцтваў былі тры каманды з ліку вучняў чацвёртых класаў ДУА “Гортальская СШ” (каманда “101”), ДУА “Целяханская СШ” (каманда “Полымя”), ДУА “Рэчкаўская СШ” (каманда “Экстрым”). Назвы каманд адпавядалі назве школьнага клуба юных выратавальнікаў-пажарных, якія арганізаваны і плённа працуюць у кожнай сярэдняй школе. Склад каманды – шэсць чалавек на чале з капітанам каманды. Подробнее
У жыллёва-камунальную гаспадарку раёна паскардзіліся жыхары кватэры адной са шматпавярховак па вул. Леніна райцэнтра. Маўляў, у жытле іх застойнае паветра, нібы ў кансерваванай банцы, вентыляцыя не працуе нават калі вокны і дзверы адкрыеш поўнасцю. Камунальнікі пачалі разбірацца; падняліся на некалькі паверхаў вышэй, зайшлі ў кватэру “па стаяку” і сумеліся: гаспадыня зрабіла тут рамонт, знесла… сцяну, цераз якую ішлі каналы вентыляцыйных і іншых сістэм… Тое месца ўжо закла-дзена пліткай, пра рух паветра не можа быць і размовы. Нядзіўна, што суседзі на некалькі паверхаў ніжэй скардзіліся. Подробнее
Таісія Міхайлаўна Саўчук з в. Горталь нарадзіла аж 14 дзяцей! Узнагароджана ордэнам Маці, атрымлівае ад дзяржавы даплату да пенсіі за тое, што нарадзіла і выгадавала болей за дзевяць дзяцей. Мала таго, гэтая цудоўная жанчына мае шмат працоўных узнагарод. Сярод іх за высокія працоўныя дасягненні – ордэн “Знак Пашаны” і бронзавы медаль ВДНГ. І гэта яшчэ не ўсё. Саўчукі – галасістая на ўсю вёску сям’я, і Таісія Міхайлаўна – актыўны ўдзельнік мастацкай самадзейнасці, шмат гадоў спявае ў знакамітым у раёне калектыве мастацкай самадзейнасці “Гарталянка”. Не так даўно ёй, жанчыне з залатым сэрцам і душой, споўнілася 80 гадоў, і мы завіталі ў яе чысценькую, дагледжаную і прыгожую, што з вуліцы, што ў пакоях, хату. Подробнее
Каб ведаць свой край – трэба ведаць людзей, якіх нарадзіла гэтая зямля – так растлумачылі сваё няспыннае жаданне знаёміцца са знакамітымі людзьмі Косаўшчыны і раскрываць усё новыя імёны і таленты вучаніцы ДУА “Косаўская СШ”. Яшчэ ў верасні работы – індывідуальная і калектыўная – прайшлі раённы этап рэспубліканскага конкурсу сацыяльных праектаў “Мае землякі – мой гонар”, які праходзіў у рамках рэспубліканскай акцыі навучэнскай моладзі “Жыву ў Беларусі і тым ганаруся”. Пасля быў абласны этап, і адразу ў двух намінацыях – “Творцы сучаснай гісторыі” і “Гонар і слава маёй Бацькаўшчыны” – работы даследчыц Косаўскай школы сталі лепшымі. Подробнее
В аг. Доманово с 1 по 22 февраля проводилась спартакиада по 16 видам спорта – волейбол, баскетбол, мини-футбол, шашки, шахматы, бильярд, настольный теннис, стрельба, нарды, спортландия, ходули, армрестлинг, перекладина, дартс, перетягивание каната, гиря. В соревновании участвовало четыре команды – от сельсовета, ОАО «Домановский ПТК», железнодорожной станции Доманово и Домановской СШ. К сожалению, в спартакиаде не приняла участие команда от СПУ «Доманово». Подробнее