Мерапрыемствы, прысвечаныя 27-й гадавіне вываду савецкіх войскаў з Афганістана, пачаліся яшчэ ў мінулую суботу, калі дэлегацыі з прадстаўнікоў кіраўніцтва раёна і актывісты раённай арганізацыі воінаў-інтэрнацыяналістаў наведаліся да магіл васьмярых рабят з нашага раёна, якія загінулі ў Афганістане. А непасрэдна 15 лютага з 8.30 у храме іконы Божай Маці “Дзяржаўная” ў Івацэвічах прайшло богаслужэнне ў гонар воінаў-інтэрнацыяналістаў. Подробнее
Можа і не лічыць хто за свята Дзень святога Валянціна, не верыць у прыгожую гісторыю кахання, якая падарыла нам гэты дзень. Асабіста я думаю, лішняе свята ў календары не зашкодзіць. Гэта добрая нагода ўсім нам 14 лютага атрымаць прыемны падарунак, ды і самому даслаць каханаму ліст з добрымі словамі. Подробнее
Івацэвіцкая раённая арганізацыя ГА “Беларускі саюз ветэранаў вайны ў Афганістане” аб’ядноўвае 68 чалавек, а ўсяго больш за 170 жыхароў раёна выконвалі інтэрнацыянальны доўг у ДРА. Гэта былі складаныя дні ў жыцці большасці з нас, тым не меней, выкананне доўгу стала асновай для сапраўднага мужчынскага братэрства, сяброўства. Подробнее
Усё далей і далей час аддзяляе нас ад тых трагічных і гераічных ваенных дзеянняў, якія засталіся ў людской памяці пад назвай “Афганская вайна”. Трэба, каб памяць аб ёй жыла. Яшчэ ёсць нямала сведкаў гэтай вайны, якія жывуць у нашым раёне, могуць шмат аб ёй расказаць. Подробнее
10 лютага на базе СВК “Горталь” адбыўся выязны семінар, на якім былі падведзены вынікі работы жывёлагадоўлі раёна за студзень 2016 года. Подробнее
У суботу, 13 лютага, напярэдадні Дня святога Валянціна, у плавальным басейне г. Івацэвічы пройдзе турнір па плаванні, прысвечаны Дню закаханых.
Аб гэтай гатоўнасці ў размове з карэспандэнтам “ІВ” распавяла загадчыца Івацэвіцкай цэнтральнай раённай аптэкі №9 г. Івацэвічы Наталля Азарка. Яна зрабіла камплімент рабоце беларускіх фармацэўтычных заводаў, якія за перыяд з 2009 года, калі падчас эпідэміі вострай рэспіраторнай віруснай інфекцыі (ВРВІ) і грыпу некаторыя лекі былі ў дэфіцыце, расшырылі асартымент прэпаратаў і павялічылі аб’ёмы вытворчасці. Дзякуючы гэтаму ў нашых аптэках і з’явіўся выбар самых розных беларускіх лекаў, у тым ліку і процівірусных. Вядома, імпартныя прэпараты таксама ёсць на аптэчных вітрынах.
Удзельнікі клуба настаўнікаў “Крыштальны журавель” правялі адкрытыя ўрокі ў ДУА “Косаўская СШ”
Аб дасягнутым паляпшэнні сітуацыі ў КУСП “Перамога” ў параўнанні з папярэднім справаздачным годам, аб рэзервах гаспадаркі і вызначэнні “кропкі бясстратнасці” ішла размова падчас справаздачнага сходу, які адбыўся тут, як і ў шэрагу гаспадарак раёна, 5 лютага. На мерапрыемстве, дзе падводзіліся вынікі работы сельскагаспадарчага прадпрыемства за мінулы год, прысутнічалі старшыня райвыканкама Анатолій Ткачук, старшыня Жытлінскага сельвыканкама Пётр Свібовіч, іншыя зацікаўленыя асобы.
Тое, што падманны выклік міліцыі вядзе да складання пратакола і прыцягвання да адказнасці чалавека (штраф ад 4 да 15 базавых велічынь), які зрабіў такое паведамленне, ужо неаднаразова расказвалася чытачам раёнкі. Але не ўсе жыхары раёна ведаюць, што, згодна з Грамадзянскім кодэксам, з вінаватага яшчэ спаганяюцца і расходы, якія панеслі праваахоўныя органы, гэта значыць, транспартныя і іншыя расходы, а таксама дзяржпошліна і іншыя выдаткі. Подробнее