Неаднойчы мне даводзілася гутарыць з ветэранамі Вялікай Айчыннай вайны і, прызнацца, размовы з імі найчасцей былі падобныя. З успамінаў відавочцаў ваенных падзей вынікала адно: вайна – трагедыя для вялікай краіны і для маленькага чалавека, бо “рыфмуецца” яна са смерцю, стратамі, нястачамі, цяжкім бытам, пакутамі. Подробнее
Жыхары вёскі Рудня, самага аддаленага населенага пункта нашага раёна, вылучаюцца працавітасцю, здольнасцю жыць аўтаномна, разлічваючы на свае сілы. Менавіта гэтую асаблівасць і адзначыла старшыня Рэчкаў-скага сельвыканкама Ганна Латышэвіч, калі характарызавала руднянцаў і параўноўвала іх з жыхарамі іншых вёсак. Подробнее
Здаецца, няма нічога больш сумнага, чым алімпіяда. Хутчэй за ўсё, менавіта так думае большасць вучняў. Але гэта не пра мяне. На працягу шасці гадоў я займалася вывучэннем роднай мовы і прымала ўдзел ва ўсіх магчымых алімпіядах па гэтым прадмеце. Многія стараліся ўпэўніць мяне ў тым, што мне, вучаніцы фізіка-матэматычнага профілю, гэта зусім не патрэбна, і не варта губляць час дарэмна. Подробнее
Воланд, знакаміты герой Булгакава ў творы “Майстар і Маргарыта” звяртаў увагу: тое, што чалавек смяротны, – гэта яшчэ паўбяды. Горш, што чалавек нечакана смяротны – вось у чым трагедыя! Шкада, што многія нашы грамадзяне не прымаюць да ўвагі гэтае трапнае назіранне, не вырашаюць спадчынных пытанняў, чагосьці чакаюць, адкладваюць на потым… Але, калі нечакана чалавек сыходзіць з жыцця, застаецца шлейф праблем. І іх вырашэнне каштуе многіх нерваў, сродкаў, вядзе да таго, што адносіны паміж родзічамі псуюцца поўнасцю. Подробнее
З 17 па 24 студзеня ў футбольным манежы Мінска прахо-дзіў традыцыйны міжнародны турнір па футболе сярод юнакоў 1999-2000 г.н. У склад зборнай Беларусі быў выкліканы Ілья Васілевіч, выхаванец СДЮШАР г. Івацэвічы. І гэты таленавіты юнак праявіў сябе проста цудоўна: забіў рашаючыя галы ў вароты зборных Ізраіля і Ірана. Па выніках турніру І. Васільевіч прызнаны лепшым паўабаронцам. Старт футбольнай кар’еры ў Ільі атрымаўся выдатным. Подробнее
Березовская межрайонная инспекция охраны животного и растительного мира подвела итоги работы за 2015 год по результатам работы по контролю в области охраны и рационального использования объектов животного и растительного мира. Подробнее
Спалучэнне адразу двух выключных талентаў – песеннага і акцёрскага пакараюць гледачоў, уражваюць журы шматлікіх рэспубліканскіх і міжнародных конкурсаў і фестываляў, у якіх актыўна бярэ ўдзел 12-гадовая вучаніца ДУА “Дзіцячая школа мастацтваў г. Івацэвічы” Лізавета Міскевіч (на здымку). Подробнее
У мінулую сераду, 20 студзеня, у судзе Івацэвіцкага раёна прайшла пашыраная нарада кіраўнікоў судоў Брэсцкай вобласці, на якой былі падведзены вынікі работы за 2015 год, вызначаны прыярытэты ў рабоце на 2016 год. Удзел у рабоце нарады браў старшыня Вярхоўнага суда Рэспублікі Беларусь Валянцін Сукала, старшыня Брэсцкага абласнога суда Тамара Сучок, старшыня гаспадарчага суда Брэсцкай вобласці Сяргей Кулак (на здымку). Подробнее
Традыцыйна, у рамках святкавання Дня выратавальніка ў танцавальнай зале Івацэвіцкага ГДК адбыўся баль юных выратавальнікаў-пажарных. Подробнее
20 студзеня адбылася калегія абласнога ўпраўленя па надзвычайных сітуацыях, дзе былі разгледжаны і абмеркаваны вінікі работы за мінулы 2015 год. У яе рабоце прынялі ўдзел старшыня Брэсцкага абласнога выканаўчага камітэта Анатолій Ліс, Міністр па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь Уладзімір Вашчанка, начальнік УУС Брэсцкага аблвыканкама Фёдар Балейка, пракурор Брэстскай вобласці Віктар Клімаў, кіруючы склад органаў і падраздзяленняў па надзвычайных сітуацыях вобласці. Подробнее