Цудоўны падарунак атрымаў калектыў Івацэвіцкага дзяржаўнага прафліцэя сельскагаспадарчай вытворчасці ў мінулую пятніцу, 6 лістапада: у вучэбнай гаспадарцы прафліцэя ў вёсцы Сярадава пасля маштабнай рэканструкцыі старых будынкаў і пасля ўзвядзення новых адкрыта малочнатаварная ферма. Подробнее
Вярба зацвяла каля в. Вулька-Целяханская. Подробнее
Завершана рэканструкцыя будынка Белдзяржстраха. Чатыры месяцы таму пачалася рэкан-струкцыя будынка прадстаўніцтва Бел-дзяржстраха па Івацэвіцкім раёне. Увесь гэты час калектыў, а гэта 33 чалавекі, мясціўся ў адміністрацыйным будынку старога завода ААТ “Івацэвічдрэў”. Подробнее
22 жніўня высокапрэасвяшчэннейшы Павел, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі, патрыяршы Экзарх усея Беларусі, упершыню пабываў на Івацэвіцкай зямлі. Мэта візіту мітрапаліта – служыць чын вялікага асвяшчэння храма ў гонар іконы Божай Маці “Змякчэнне злых сэрцаў”, будаўніцтва якога вялося на працягу няпоўных шасці гадоў у папраўчай калоніі №22 Брэсцкага ўпраўлення Дэпартамента выканання пакаранняў Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь. Подробнее
У верасні 2013 года падпісана двухбаковае Пагадненне аб супрацоўніцтве ў галіне экалагічнай дзейнасці паміж Рэгіянальным экалагічным цэнтрам Цэнтральнай і Усходняй Еўропы (РЭЦ) і кіраўніцтвам Івацэвіцкага раёна. Распрацавана канцэпцыя мэтавага развіцця экалагічнай сітуацыі ў раёне, вынікам чаго стаў праект МЭПД (мясцовы экалагічны план дзеянняў), мэта якога – паляпшэнне экалагічнай сітуацыі ў раёне. Падобная ініцыятыва ўкараняецца ў шэрагу іншых раёнаў Беларусі. Подробнее
Болей за 8000 прыхільнікаў здаровага ладу жыцця сабраў фінал Усебеларускага лёгкаатлетычнага кросу “Перамога” на прызы газеты “СБ Беларусь сегодня”. Спаборніцтвы былі прысвечаны 70-годдзю Вялікай Перамогі, праходзілі ў Мінску (старт – ад стэлы “Мінск-горад-герой”), непасрэдны ўдзел у іх бралі спартсмены з Івацэвіччыны, і, што надзвычай прыемна адзначыць, яны сталі не радавымі ўдзельнікамі, а пераможцамі. Подробнее
9 мая Беларусь адзначыла 70-ю гадавіну Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Напярэдадні свята Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка павіншаваў беларусаў з Вялікай Перамогай. Подробнее
У мінулую суботу, 18 красавіка, у краіне прайшоў рэспубліканскі суботнік. У ім прынялі ўдзел больш за тры мільёны чалавек, зароблена каля 61 мільярда беларускіх рублёў. Унесла свой уклад у агульны рэзультат і Брэсцкая вобласць. Тут на суботнік выйшлі 487 тысяч чалавек, зароблена 7,5 мільярда беларускіх рублёў.
Адным з цэнтральных аб’ектаў рэспубліканскага суботніка на Брэстчыне стаў мемарыяльны комплекс “Брэсцкая крэпасць-герой”. На яго тэрыторыі чысцілі ад зараснікаў берагі каналаў і ракі Заходні Буг, пракладвалі оптавалакністы кабель да патрыятычнага маладзёжнага цэнтра, які будуецца, быў закладзены сквер ля Паўночных варот крэпасці. У памяць пра юбілей Перамогі тут высаджана 70 рабін. Подробнее
Незвычайнай, уласцівай толькі гэтым мясцінам, прыроднай прыгажосцю сустракае шматлікіх гасцей вёска Корачын. Чыстая, роўная сцяжынка вядзе мясцовых жыхароў і турыстаў да мемарыяльнага комплексу партызанскай славы “Хаваншчына”, а пасля – добраўпарадкаваныя будынкі колішніх абкомаў, штаба, зямлянак і рэдакцыі газеты “Зара”. Подробнее
Трыццаць маладых яблынь пасадзілі вучні ДУА “Ліцэй Івацэвіцкага раёна” разам з ветэранамі вайны ў мінулую сераду, 8 красавіка, падтрымаўшы гэтым новы патрыятычны праект ГА “БРСМ” “Кветкі Вялікай Перамогі”. Згодна з ім сімвалам сёлетняй юбілейнай даты – 70-годдзя Перамогі – стала кветка яблыні ў чырвона-зялёнай стужцы. Подробнее