Па добрай традыцыі, што склалася ў раёне, механізатары, якія дасягнулі на веснавой сяўбе найвышэйшых паказчыкаў, узнагароджваюцца падзячнымі пісьмамі і падарункамі. Подробнее
На Стаўбцоўшчыне зарэгістраваны 301 пацярпелы ад катастрофы на ЧАЭС, іншых радыяцыйных аварый. 52 з іх – гэта тыя, хто пражывае на забруджанай тэрыторыі, і 249 – перасяленцы з забруджаных раёнаў. Подробнее
У раённым камітэце БРСМ ідзе запіс у студэнцкія атрады, якія будуць дзейнічаць падчас летніх канікулаў. Подробнее
Валанцёры раённай арганізацыі БРСМ дапамагаюць у добраўпарадкаванні нашых храмаў. Подробнее
Раённы выканаўчы камітэт заслухаў пытанне падрыхтоўкі да аздараўленчага перыяду дзяцей падчас летніх канікул. Гэтая тэма стала прадметам нашай размовы з начальнікам аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама Людмілай Стонька. Подробнее
Паводле сацыялагічных даных, каля 87 працэнтаў жыхароў Беларусі хаця б раз у дзень карыстаюцца інтэрнэтам. Гэта не толькі сховішча інфармацыі, але і сродак камунікацыі, які фактычна мяняе стыль жыцця і дзейнасці. Подробнее
На мінулым тыдні ў працоўных калектывах Стаўбцоўшчыны прайшоў дзень інфармавання насельніцтва. Па актуальных пытаннях выступіў на філіяле ААТ «Кіруючая кампанія холдынгу „Мінскі маторны завод“ у г. Стоўбцы, а таксама ў раённым аддзеле ўнутраных спраў беларускі вучоны – кандыдат філасофскіх навук, дацэнт, член грамадскага савета пры Міністэрстве ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь Мікалай Шчокін. Подробнее
У Мінску адбыўся ўнутрыклубны конкурс танцавальна-спартыўнага клуба «Фіеста». У конкурсе ўдзельнічалі танцавальныя пары першага і другога гадоў навучання з 16-ці танцавальных школ Мінскай вобласці, у тым ліку і са Стоўбцаў. Усяго танцавала каля 400 дзяцей. Дзеці паказалі высокі ўзровень падрыхтоўкі. Яны па-заліхвацку танцавалі ча-ча-ча з лаціна-амерыканскай праграмы, павольны вальс з еўрапейскай праграмы, а таксама польку, блюз… Подробнее
Трэці раз Стаўбцоўшчына сабрала ўдзельнікаў рэгіянальнага свята-конкурсу беларускай пісанкі. Гэтае мастацкае свята традыцыйна праходзіць напярэдадні Вялікадня. У раённым Цэнтры культуры свае мастацкія работы – распісаныя ў розных відах мастацкай творчасці велікодныя яйкі – прадставілі 29 майстроў з нашага раёна і майстры з Уздзенскага, Слуцкага, Чэрвеньскага, Вілейскага раёнаў. Усяго ўдзел у конкурсе бралі каля 40 майстроў. Подробнее
Традыцыйны вясенні крос на прызы майстра спорту міжнароднага класа, удзельніка Алімпійскіх гульняў у Манрэалі Аляксандра Гоцкага і сёлета вызначаўся масавасцю. Каля 180 юных лёгкаатлетаў з дваццаці школ раёна сабраліся на беразе Нёмана, паблізу лагера «Церамок». Подробнее