На мінулым тыдні ў горадзе Барысаве адбылася выязная прэс-канферэнцыя старшыні Мінскага абласнога выканаўчага камітэта для рэспубліканскіх, абласных і рэгіянальных СМІ. Подробнее
Аляксандр Карніцкі. Імя гэтае на слыху ў аматараў футбола рэспублікі. Выступаць за каманду Барысаўскага БАТЭ, якая ўжо амаль дзесяцігоддзе не саступае ніякаму калектыву права называцца мацнейшым у Беларусі, добра вядомая і Еўропе, – гэта давераць толькі самым майстравітым. Пачатак новага футбольнага сезона пацвердзіў баяздольнасць Аляксандра. Подробнее
У раённым тэрытарыяльным цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва працуе клуб маладой сям'і «Любавушка». Арганізатарам выступіла спецыяліяст па сацыяльнай рабоце Зінаіда Катлашэўская. Подробнее
Прайшла VІІІ раённая справаздачна-выбарная канферэнцыя ветэранаў, якая чарговы раз засведчыла: ветэранская арганізацыя – актыўнае і дзейснае грамадскае аб'яднанне Стаўбцоўшчыны. Подробнее
Летась хлебаробы ААТ «Вішнявецкі-агра» намалацілі 10 271 тону збожжа ў бункернай вазе пры ўраджайнасці 43,7 цэнтнера з гектара. Аднак мясцовым працаўнікам па сіле атрымліваць вышэйшыя паказчыкі. Ёсць магчымасць ушчыльную наблізіцца да пяцідзесяціцэнтнернага рубяжу і ў бліжэйшым будучым нават яго пакарыць. Подробнее
Вясна — час абнаўлення. Пад павевам такога ранняга цяпла наліваюцца моцай пупышкі дрэў, спорныя дожджыкі надаюць пакрысе зялёную афарбоўку і лугавінам, і гарадскім газонам. Там-сям, праўда, псуе выгляд не згрэбенае ў пару мінулагодняе лісце. Подробнее
Прэзідэнт нашай краіны Аляксандр Лукашэнка правёў нараду па важных пытаннях развіцця нацыянальнай сістэмы адукацыі. Быў зроблены акцэнт на важнасці гэтай тэмы ў сучасных умовах. У апытанні нашай газеты мы прапанавалі педагогам і бацькам выказаць сваю думку па гэтым пытанні. Подробнее
У мінулую пятніцу прадстаўнікі ўсіх аддзяленняў цэнтральнай раённай бальніцы дружна выйшлі на пасадку бальнічнага саду. Гэтая ініцыятыва стала часткай вялікай праграмы па добраўпарадкаванні тэрыторыі, якая пачалася з заступленнем на пасаду новага галоўнага ўрача Святланы Глебка. Подробнее
Стаўбцоўскі філіял ААТ “Гарадзейскі цукровы камбінат" упершыню заключыў падобны амбіцыёзны кантракт – на пастаўку бярозавага соку ў далёкую Амерыку. Подробнее
Мінскі філіял РУП «Белпошта» сёлета адзначыць свой 20-гадовы юбілей. Такі ж, 20-гадовы юбілей, адзначыла ў 2015 годзе і РУП «Белпошта» – нацыянальны аператар Рэспублікі Беларусь па прадастаўленні паслуг паштовай сувязі. За гэтыя два дзесяцігоддзі прадпрыемства істотна змянілася, набыло адметны імідж, узбагацілася добрымі традыцыямі. Сярод іх ёсць і такая, як прыцягненне ўвагі да пошты і сучасных паштовых паслуг праз правядзенне творчых конкурсаў сярод журналістаў рэспублікі. Подробнее