Расширенный поиск

Текст
Период с
по
Язык + язык
Автор
Издание + издание
Рубрики + рубрика
Тэги + тэг
 
Превью изображения
Номер в PDF формате
Фотогалерея

Хойникские новости

Всего публикаций: 10
  • Галоўная каштоўнасць – працавітыя людзі: Марыя Васільеўна Прышчэп, жывёлавод ААТ Хойніцкі Аграсервіс Алеся Ячычэнка, Хойникские новости 2 июня 2018 9 стр от 02 июня 2018 15 июня 2018 12:54 КалейдоскопОбществоЭкономика Беларуская

    Знаёмства з жывёлаводам Марыяй Васільеўнай Прышчэп адбылося не зусім звычайна. Калі машына з надпісам «Прэса» пад’ехала да малочнатаварнай фермы «Забалацце», яна якраз пераганяла статак ў загон. Так на бягу і сказала: «Добры дзень, пачакайце крыху» і пабегла далей. Звонку мініяцюрная бландзінка, Марыя Васільеўна валодае моцным строгім голасам і выкарыстоўвае такі тон, што нават цяляты не могуць не паслухацца і ціхенька адпраўляюцца за агароджу.

    У звычайнай гутарцы Марыя спакойная і ветлівая. Але, як кажуць, калі абавязак патрабуе, уключаюцца ўнутраныя рэзервы, трэба і «жалезнай лэдзі» зрабіцца. На працягу чатырох гадоў жывёлавод М. Прышчэп даглядае статак у 440 галоў. Нават сама лічба ўражвае!

    У Хойніках жанчына апынулася дзякуючы асабістаму жыццю – выйшла замуж і з роднага Веляціна паехала ствараць сям’ю ў райцэнтр. Калі запытала ў Марыі Васільеўны, якое самае прыгожае, на яе погляд, месца на Хойнікшчыне, атрымала такі адказ: у Рудакове. Вельмі падабаецца, маўляў, выгляд старога палаца і збудаванні з чырвонай цэглы ў густой зелені. Калі гутарка зайшла пра перспектывы ў сельскай гаспадарцы, суразмоўца пасур’ёзнела. Так, на такое няпростае пытанне адразу і не адкажаш. За той час, які працуе на ферме Марыя Васільеўна, наглядзелася на розных людзей. І зрабіла выснову: якой бы тэхнікай чалавека не акружы, ад яго толькі залежыць, будзе плён у працы ці нават сучасныя тэхналогіі не дапамогуць. Таму трэба мяняцца самому, а потым і наваколле зменіцца. Подробнее

  • Галоўная каштоўнасць – працавітыя людзі: Галіна Мікалаеўна Чэкан, аператар машыннага даення ААТ Хойніцкі Аграсервіс Алеся Ячычэнка, Хойникские новости 2 июня 2018 8 стр от 02 июня 2018 15 июня 2018 12:49 КалейдоскопОбществоЭкономика Беларуская

    Неаднаразова ў раёнцы публікавалі імя Галіны Мікалаеўны Чэкан – працавітага і вопытнага аператара машыннага даення з МТФ «Карчовае». Нядаўна яна ў ліку пераможцаў раённага спаборніцтва жывёлаводаў за 2017 год паўдзельнічала ў рэспубліканскай акцыі «Наш жывёлавод» ў аграгарадку Урыцкае (Рэчыцкі раён), дзе сустрэлася з калегамі. Сваёй рабоце Галіна Мікалаеўна аддала 17 гадоў, на пару з партнёркай Святланай Анатольеўнай Ліцвінка яны абслугоўваюць 340 кароў.

    Да свайго асноўнага месца працы на Карчоўскай ферме яна разам з мужам і двума дзецьмі пажыла ў Гомелі. Але сёння ніколькі не шкадуе пра пераезд на малую разіму – у Карчовае. Кажа, што дастаткова паспытала гарадскога жыцця, з яе хопіць. А дзеці, наадварот, цягнуліся да больш насычанага ладу жыцця, таму паехалі з вёскі.

    – Кожнаму сваё, – падводзіць вынікі Галіна Мікалаеўна, – а мне роднае бліжэй.

    На камплімент пра стабільны высокія паказчыкі ў рабоце Галіна Мікалаеўна рэагуе спакойна: працаваць якасна стала для яе ўстойлівай звычкай. Вядома, тэхналагічна сёння прасцей выконваць тыя ж абавязкі аператара машыннага даення, якія калісьці ўручную выконвалі даяркі. Астатняе – толькі пытанне сумлення. І чым адказней, мяркуе Г.М. Чэкан, ставіцца да сваёй работы, у будучым можна дакладна прагназаваць поспех. Моладзь толькі з такімі думкамі павінна ісці ў сельскую гаспадарку. Подробнее

  • Галоўная каштоўнасць – працавітыя людзі: Войцех Альфонсавіч Карповіч, ветэран працы ААТ Хойніцкі Аграсервіс Алеся Ячычэнка, Хойникские новости 2 июня 2018 8 стр от 02 июня 2018 15 июня 2018 12:47 КультураОбществоЭкономика Беларуская

    У 2014 годзе вадзіцель ААТ «Хойніцкі Аграсервіс» Войцех Альфонсавіч Карповіч пайшоў на заслужаны адпачынак. Першы запіс у яго дастаткова тоўстай працоўнай кніжцы датуецца аж 1958 годам! Неверагодна, але сапраўды ён спазнаў нялёгкую працу ў 10-гадовым узросце, калі праводзіў летнія канікулы ў якасці палявода. Ураджэнец в. Рэуты Браслаўскага раёна Віцебскай вобласці, Войцех Альфонсавіч трапіў на Хойнікшчыну дзякуючы жонцы Вользе Канстанцінаўне – гэта яе малая радзіма, сюда і прапанавала мужу хаця б на паўгода прыехаць пажыць. Так і засталіся.

    «Аграсервіс» – пастаяннае месца работы майго суразмоўцы. Кажа, што мяняліся толькі назвы – у 1977 годзе прыйшоў у «Сельгастэхніку» вадзіцелем, працаваў у «Райаграпрамсервісе», а на пенсію ішоў з «Хойніцкага Аграсервісу».

    Працоўны лёс Войцеха Альфонсавіча нагадвае прыгодніцкі раман. Ды і сам мужчына з задавальненнем успамінае, з якім азартам тады ахінуўся ў першую сваю ўборачную кампанію. У 1970-я быў створаны першы эксперыментальна-ўборачны атрад – на Хойнікшчыне і ў Тураве. У кожны ўваходзіла па 6 экіпажаў. Каманда камбайнераў курсіравала ад адной гаспадаркі да другой, дзе патрэбна была дапамога дадатковай тэхнікі. Як толькі завяршалі работы ў адным раёне, імгненна пераязджалі ў наступны. Так за адно лета Войцех Альфонсавіч праехаў з поўдня нашай вобласці да роднай Віцебшчыны, а сям’ю сваю і нованароджанага сына пабачыў толькі ў канцы верасня.

    Атрад прадэманстраваў высокія паказчыкі, таму эксперымент праіснаваў чатыры гады. У 1978 годзе Войцех Альфонсавіч быў па паказчыках уборачнай трэцім тысячнікам у раёне і чацвёртым – у вобласці. У ліку лепшых двойчы прадстаўляў наш раён на рэспубліканскіх Дажынках – у Нясвіжы (1998 г.) і Шклове (2000 г.).

    – За столькі часу на якіх толькі камбайнах ні працаваў. І на «Ніве», на «Коласе», затым на «Дон» перасеў. А пачынаў увогуле на камбайне, дзе ізаляванай кабіны няма, а толькі казырок з тканіны. Але ж нічога, і тады паспяваў тысячу малаціць, нягледзячы на нязручнасці. Цяпер жа створаны ўсе ўмовы: тэхніка камп’ютарызавана, у салоне кандыцыянер, камбайнер можа ў белай кашулі за рулём сядзець. Таму шчыра не разумею, калі даводзіцца чуць ад маладых, што сёння цяжка працаваць. Па сабе ведаю, што значыць укладаць усе сілы ў работу, а сёння толькі жаданне ад іх патрабцуецца. Хаця, як і раней, сёння многае залежыць ад кіраўніка. Ён сваёй падтрымкай можа стымуляваць работніка, заахвоціць яго. Подробнее

  • Галоўная каштоўнасць – працавітыя людзі: Вольга Уладзіміраўна Кісліцкая, дырэктар ААТ Хойніцкі Аграсервіс Алеся Ячычэнка, Хойникские новости 2 июня 2018 8 стр от 02 июня 2018 15 июня 2018 12:41 КалейдоскопКультураОбществоЭкономика Беларуская

    Ад Дубровіцы да райцэнтра з астраўкамі каля Паселіч раскінуліся ўладанні гэтага сельгаспрадпрыемства. Узначальвае яго малады кіраўнік – Вольга Уладзіміраўна Кісліцкая. Як гэта звычайна і бывае, заспець кіраўніка на рабочым месцы ў канторы практычна немагчыма. Усе дамовы, як і многія дзелавыя людзі, робіць па тэлефоне за лічаныя хвіліны. Інакш проста нельга – работа ў сельскай гаспадарцы забірае літаральна ўвесь час, у тым ліку выхадныя. Усё трэба пракантраляваць, а лепей – пабачыць на свае вочы, каб на 100% быць упэўненай у выніку.

    Жыццё склалася так, што пасля заканчэння сельгасакадэміі Вольга Уладзіміраўна пачынала з пасады агранома ў тагачасным агракамбінаце «Віць». Паміж першым месцам працы да сённяшняга звання «дырэктар» прайшоў значны час, і можна дакладна сказаць – увесь папярэдні вопыт пайшоў на карысць. Тым больш, як пацвярджае Вольга Уладзіміраўна, усё ж дома і сцены дапамагаюць, маючы на ўвазе, што ў родных мясцінах і працаваць прыемна.

    Вопыт так званай мэнэджарскай працы (кіраванне людзьмі) давёў, што перспектыва перш-наперш крыецца ў саміх работніках, калектыве. Бясспрэчна, тэхнічнае аснашчэнне адыгрывае важную ролю, але без сумленнай работы і непасрэднай зацікаўленасці саміх людзей светлая будучыня сама сабой не наблізіцца.  

    Самай галоўнай каштоўнасцю кіраўнік лічыць сваіх работнікаў – у большасці сваёй неабыякавых і адказных. І ў першую чаргу гонар і павага менавіта тым, хто забяспечвае ўстойлівыя паказчыкі на палях і фермах. 

    Менавіта старанныя работнікі забяспечваюць добрыя вынікі. І кіраўнік прыкладае ўсе намаганні, каб у гаспадарку прыходзілі толькі старанныя і адказныя. Подробнее

  • Укротители полесской флоры Алеся Ячиченко, Хойникские новости 2 июня 2018 7 стр от 02 июня 2018 15 июня 2018 11:48 КалейдоскопКультураОбщество Русский

    Работники мастерского лесозаготовительного участка № 3 лесопункта трудятся в нашем районе и всегда готовы помочь коллегам. Подробнее

  • Николай Валуев: Дай вам Бог преуспевать и дальше! Елена Смусенок, Хойникские новости 2 июня 2018 4 стр от 02 июня 2018 15 июня 2018 11:41 КалейдоскопКультураОбществоПрирода и экологияСоюз. Беларусь - Россия Русский

    Очередное заседание комиссии Парламентского собрания Союзного государства по вопросам экологии, природопользования и ликвидации последствий аварий прошло на Хойникщине. Подробнее

  • Успевает везде Виктория Мороз, Хойникские новости 2 июня 2018 3 стр от 02 июня 2018 15 июня 2018 11:31 КалейдоскопОбщество Русский

    Работа «кипит» у Анатолия Науменко, механизатора с более чем 30-летним стажем коммунального мелиоративного унитарного предприятия «Хойникское ПМС».

    «Весельчак, трудолюбивый человек»,  –  так о нём говорят коллеги. Никак не поспоришь. Ведь Анатолий Дмитриевич неоднократный обладатель трудовых грамот, премий, слов похвалы. Оптимизм также на высоте, во время беседы не раз выдавал искромётные шутки.

    Сейчас механизатор занимается обкоской каналов по всему району. Только в мае Анатолий обкосил 60 км, на июнь запланировано значительно больше.

    Так совпало, что А.Д. Науменко накануне профессионального праздника отметил и свой 52-й день рождения. Поздравляем!

    Анатолий Дмитриевич проживает в Великом Бору, воспитывает с женой-красавицей (как выразился мой собеседник) троих детей. «После работы ещё и по дому забот много, огород тот же, – поделился Анатолий Дмитриевич, – но всё мне по душе, поэтому и дело спорится!».  Подробнее

  • Побеждает тот, кто много тренируется Ольга Белаш, Хойникские новости 2 июня 2018 1 стр от 02 июня 2018 15 июня 2018 09:38 ЗдоровьеКалейдоскопОбществоСпорт Русский

    В спорте не бывает случайных побед. Каждой из них предшествуютдолгие и напряжённые тренировки, работа над собой, тяжёлые нагрузки. Подробнее

  • Адна з палявых карцін – сеем кукурузны Рубін Віктар Назаранка, Хойникские новости 12 мая 2018 1 стр от 12 мая 2018 14 мая 2018 12:15 КалейдоскопКультураОбществоПрирода и экология Беларуская

    На палях раёна працягваюцца работы па яравой сяўбе сельскагаспадарчых культур. Пасля завяршэння сяўбы ранніх збожжавых асноўная ўвага працаўнікоў вёскі сканцэнтравана на кукурузе.  Подробнее

  • Фарбы і пахі дзяцінства Віктар Назаранка, Хойникские новости 5 мая 2018 8 стр от 05 мая 2018 14 мая 2018 11:17 КалейдоскопКультураОбщество Беларуская

    У свой час класік беларускай літаратуры Кузьма Чорны трапна заўважыў: «Радзіма чалавека там, дзе прайшло яго дзяцінства». Для першага намесніка старшыні Хойніцкага райвыканкама, начальніка ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Ж.Я. Бажок такім месцам з’яўляецца вёска Клівы.

    Сёння гэта невялікая, ціхая вёсачка, выцягнутая ўздоўж аўтадарогі Хойнікі – Мазыр. Хаця некалі тут кіпела, віравала жыццё і, як успамінае Жанна Яўгеньеўна, не існавала ў Клівах сям’і, у якой было б менш трох дзяцей. Вось і ў яе бацькоўскай сям’і, акрамя яе самой, падрасталі яшчэ два малодшыя браты.Дзяцінства – самы шчаслівы і бесклапотны час ў жыцці кожнага чалавека, які заўсёды ўспамінаецца з асаблівай пяшчотай і хваляваннем. Так, вясковыя дзеці, у адрозненне ад гарадскіх, з маленства прывыкалі да нялёгкай дарослай, сялянскай працы. І ўсё ж і ў іх знаходзіўся час для сваіх дзіцячых забаў і гульняў. 

    Асаблівым месцам для кліўской дзятвы і моладзі быў вялікі стары дуб з арэлямі каля вясковай лазні. Тут яны збіраліся вечарамі будняў і ў святы, куплялі ў лазневым буфеце найсмацнейшы хойніцкі ліманад, тут заўсёды было цікава і весела.Як месца адпачынку і да гэтага часу памятаецца і вясковы клуб, які набіваўся «пад завязку», калі тут дэманстраваліся кінафільмы (асабліва індыйскія!), а таксама на канцэртах самадзейных артыстаў – як сваіх, так і гасцей з райцэнтра. 

    Што датычыцца прагляду тэлеперадач, то тэлевізары ў той час мела далёка не кожная савецкая сям’я, і людзі звычайна збіраліся разам у дамах шчаслівых уладальнікаў «блакітных экранаў». Так было ў іх доме, і гэтыя тэлепрагляды, з жывым абмеркаваннем, дасціпным каментарам ад суседзяў самых уражваючых эпізодаў таксама памятаюцца і сёння.– Мне здаецца, што раней людзі былі больш шчырымі, дабрэйшымі і адкрытымі, –успамінае Ж.Я. Бажок. – Усе былі роўнымі ў маёмасных адносінах, працавалі разам і побач, дзяліліся адзін з адным сваімі радасцямі і праблемамі. Куды і чаму прапала гэтая духоўная прастата сёння?.. Успамінаю, як шчыра і радасна адзначалі мы вясковыя і дзяржаўныя святы, асабліва Дзень Перамогі. 9 Мая ў лесе наладжваліся «маёўкі» – ушаноўвалі ветэранаў вайны і працы, выступалі артысты, гучалі музыка і апладысменты, працавалі гандлёвыя кропкі. Панавала атмасфера сапраўднага, шчырага свята, усе мае аднавяскоўцы выглядалі прыгожымі і ўбранымі, а зазелянеўшыя ў пачатку мая лясныя дрэвы дадавалі свае непаўторныя штрыхі ў агульны малюнак свята.

    Гэтак жа весела адзначалася і любімае свята дзятвы – Новы год, хаця ў тыя гады аб паху і смаку мандарынаў даводзілася толькі марыць. Але і без іх запамінальны і непаўторны водар елкі, цукеркі і іншыя дамашнія прысмакі прымушалі дзяцей з нецярплівасцю чакаць кожнага апошняга вечара года.  Многа радасці, смеху і жартаў прыносілі людзям Калядкі, калі марознымі і месяцовымі вечарамі свяціліся агеньчыкамі вокны кожнай вясковай хаты, і ў кожнай з іх гасцей чакаў апетытны святочны стол.Дарэчы, усе стравы гатаваліся тады ў печы (газавых пліт у той час яшчэ не было), ад чаго яны станавіліся яшчэ больш смачнымі і жаданымі.

    Назаўсёды запомніліся Жанне Яўгеньеўне і будзённыя паходы ў лес, з якога і дарослыя, і дзеці вярталіся з вёдрамі і кошыкамі, поўнымі дужых баравічкоў і абабкаў, чырвонагаловых падасінавікаў, жоўта- аранжавых лісічак.А як духмяна і непаўторна пахлі пунсова-барвовыя суніцы, чорныя з сінім адлівам чарніцы!.. Таму яшчэ і сёння водары дароў прыроды асацыіруюцца ў Жанны Яўгеньеўны з далёкім і мілым дзяцінствам.Дарэчы, гэтак жа як водары язміну і бэзу, у якіх патанала вёска ўвесну. Амаль на кожным двары ў Клівах зелянела гэтае сціплае дэкаратыўнае і вельмі духмянае кустоўе.Яшчэ адным самым любімым з дзяцінства водарам для Жанны Яўгеньеўны і сёння з’яўляецца пах свежаскошанай травы. Сена для гаспадаркі патрабавалася многа – і для каня, і для каровы, а таму папрацаваць на сенажацях сям’і даводзілася нямала.

    Бацька Яўгеній Адамавіч быў брыгадзірам, а потым упраўляючым аддзялення «Клівы» саўгаса «Хойніцкі», маці Надзежда Фёдараўна доўгі час працавала  заатэхнікам, потым – дыспетчарам. Работы ў саўгасе хапала, але бацькі спраўляліся і на саўгасных палетках, і па ўласнай гаспадарцы. Менавіта ў іх вучыліся дзеці працавітасці, сумленнасці, адказнасці за даручаную справу. А сёння ўжо яны вучаць таму ж самаму сваіх дзяцей. – Зрэшты, так быць і павінна, – гаворыць Ж.Я. Бажок, – такім чынам і падтрымліваецца сувязь пакаленняў, і пакуль яна існуе – будзе жыць і сённяшняя вёска, будзе існаваць сельская гаспадарка, якая корміць усю краіну. Вось колькі многа ўсяго мудрага і шматзначнага месціцца для мяне ў двух простых словах – малая радзіма. Мне застаецца толькі пагадзіцца са словамі субяседніцы, мяркую, што дакладней і не скажаш. Подробнее